Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

ART-VILEYKA — лучший культурно-образовательный проект

Першы Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” прайшоў у Гродна 12-14 кастрычніка ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады.

Падчас яго праходзіла шмат мерапрыемстваў. Кожны музей асобна прадстаўляў сваю экспазіцыю, а 23 музеі Мінскай вобласці, расказаў дырэктар нашага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар, аб’ядналіся і агульнымі намаганнямі прадставілі работу па розных накірунках музейнай справы. І атрымалі грамату за лепшае прадстаўленне ў экспазіцыі. Конкурс «Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю» прынёс віляйчанам падставу асобна парадавацца за краязнаўчы музей. Намінацыя «Культурна-адукацыйныя праекты» была адной з самых масавых па колькасці ўдзельнікаў. Інтрыгу, успамінае Сяргей Ганчар, журы трымала да апошняга – «як на ўручэнні «Оскара». На сцэну выклікалі пяць прэтэндэнтаў, сярод масцітых прадстаўнікоў музейнай справы быў толькі адзін краязнаўчы музей – наш. І вердыкт – першае месца заняў праект ART-VILEYKA, які, як мы памятаем, праводзіўся на базе музея сумесна са Святланай Чабатар, якая выкладае выяўленчае мастацтва ў гімназіі №2. Дыплом з гравіроўкай, набор касметыкі «Модум» і грашовая прэмія, якая, паведаміў Сяргей Мікалаевіч, пойдзе на падтрымку выставачнай дзейнасці – на падсветку карцін у выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча.
Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота прадстаўлена Сяргеем ГАНЧАРОМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 55 queries