Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” запрашае!

Больш за чвэрць гадоў Маладзечна гасцінна збірае аматараў і прыхільнікаў творчасці на адно з самых значных культурных падзей горада і краіны – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.

У чарговы раз урачыстае мерапрыемства парадуе прысутных насычанай праграмай на працягу 7 – 8 чэрвеня. На галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прысвечана будзе сёлетняя маштабная падзея 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы.

7 ЧЭРВЕНЯ

У першы дзень канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў 10.30 пад фанаграму “-1”. Пачынаючыя артысты прадставяць усе вобласці краіны і горад Мінск.

А ўжо III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні распачнецца на сцэне Палаца культурыў 15.00 у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

***

Паэтычная пляцоўка “Мой родны кут, як ты мне мілы” з удзелам беларускіх паэтаў будзе сустракаць фестывальнае Маладзечна ў канцэртнай зале Маладзечанскай ДШМ. Імпрэза пачнецца ў 15гадзін.

Не прапусціце магчымасць сустрэцца з беларускімі творцамі, пабываць там, дзе валадарыць Паэзія.

***

У зале ўрачыстасцей Палаца культуры ў 16.00адбудзецца інтэрв’ю з вядомымі асобамі ў рамках аўтарскай праграмы “Суразмоўцы”пісьменніка Навума Гальпяровіча.У бяседзе са знакамітымі гасцямі Навум Якаўлевіч закранае актуальныя праблемы сучаснасці, развіцця беларускай літаратуры, ролі роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры.

***

Другая сусветная вайна стала цяжкім трагічным выпрабаваннем для ўсіх народаў былога Савецкага Саюза. Гісторыя вызвалення Беларусі будзе прадстаўлена ў гістарычных дакументах, франтавым жывапісе, графіцы, ваенных здымках і газетах.падчас выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рамках мерапрыемства пройдзе фотавыстава “Беларусь помнит. Женское лицо Победы”. Яна прысвечана жанчынам-франтавікам, працаўніцам тылу, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Вялікай Перамогі. Экспазіцыя адбудзецца ў выставачнай зале Палаца культуры ў 17 гадзін.

***

У 17.30 запрашаем аматараў літаратурнага і музычнага мастацтва сустрэцца з вядомымі паэтамі, кампазітарамі, дзеячамі культуры Беларусі. У канцэртнай зале Палаца культуры адбудзецца музычна-паэтычная гасцёўня “Пад небам бацькаўшчыны роднай”.

Падчас мерапрыемства можна будзе далучыцца да чароўнага свету паэзіі, сустрэцца і пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі творцамі, пачуць у іх выкананні лепшыя творы.

***

На сцэне летняга Амфітэатра ў 21.30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта“Песні вайны”. Музычнае мерапрыемства прысвечана 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праграму прадставяць салісты Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Фінберг. Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Святочны феерверк стане яркай кропкай першага фестывальнага дню.

8 ЧЭРВЕНЯ

Другі дзень музычнага свята адкрые канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Маладзечанскай школы мастацтваў у 11.00.

***

Працягне насычаную праграму культурнага дня гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2019”, які пачнецца ў 12.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры.

***

Мінскі абласны краязнаўчы музей запрашае ў 13 гадзін на выставу мастацкіх вырабаў са шкла “Гармонія шкла”. Аўтары выставы Таццяна і Пётр Арцёмавы прадставяць незвычайныя работы, якія акунуць вас у чароўны свет шкла, дзе вы ўбачыце звычайную рэч у незвычайным афармленні.

***

Для тых, хто любіць цёплыя сустрэчы і душэўныя размовы, трэці год запар праходзіць праект “Асоба эпохі”, дзе героямі становяцца жанчыны-легенды. Тут можна паслухаць цікавыя гісторыі з іх жыцця, задаць пытанні і вынесці для сябе сакрэты поспеху.

У гэтым годзе гераіняй праекта стане заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядомая спявачка НадзеяМікуліч. Сустрэча з яркай і цікавай асобай эпохі адбудзецца ў 16.00 у малой зале Палаца культуры.

***

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіцьспектакль“Янка Купала: жыццё ў свеце маланак”. Музычная драма-версія, заснаваная на свабоднай трактоўцы падзей з жыцця класіка беларускай літаратуры.

Гэта гісторыя адной няпростай любові – народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Тут і закаханасць, і запал, і смутак.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Кавальчык.

У Год малой радзімы гэты спектакль з’яўляецца данінай павагі вялікаму беларускаму паэту.

Спектакль адбудзецца на сцэне Палаца культуры ў 18.00.

***

Яскравым завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стане канцэрт-закрыццё ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019”, які пройдзе на галоўнай пляцоўцы – летнім Амфітэатрыў 21.30. Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад юбілейнай канцэртнай праграмы “Зорны карагод” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Галоўны матыў канцэртнай праграмы “Зорны карагод”– творчаясадружнасць ансамбля з лепшымі выканаўцамі краіны, якая складаецца ў зорную повязь рухаў, мелодый і жанраў.

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Валянціна Дудкевіча 60 гадоў з’яўляецца лепшым калектывам краіны. Ён абавязковыўдзельнік Міжнародных фестываляў мастацтва ў Беларусі і за яе межамі, прадстаўнік культуры Беларусі ў розных краінах свету, зорка святочных і знакавых мерапрыемстваў краіны.

***

Акрамя асноўных мерапрыемстваў фестывальная праграма прапаноўвае гледачам і ўдзельнікам музычна-паэтычнага свята шэраг цікавых мерапрыемстваў:

спектакль “Не пакідай мяне” – драматычная балада ў дзвюх дзеях (7 чэрвеня, 18.00, ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр”);

канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 11.00, канцэртная зала ДУА “Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў”);

канцэрт джазавай песні ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 16.00,Чысцінскі сельскі Дом культуры).

***

На працягу двух фестывальных дзён разгорнуць працу адкрытыя пляцоўкі, якія размесцяцца на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Так, “Фестывальная талака” прапануе гараджанам і гасцям горада выступленні творчых калектываў Маладзечанскага рэгіёна. Выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлена на пляцоўцы “Фестывальная сядзіба”. Народныя майстры, умельцы горада і раёна, майстры-госціфестывалю змогуць прыняць удзел у раённым конкурсе па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву “Вытокі майстэрства”.

Пачне сваю работу АРТ-ФЭСТ “ЛянОК”. Работа пляцоўкі будзе прысвечана аднаму з сімвалаў нашай краіны, адзінай прадзільнай культуры ў рэспубліцы – льну. Многія айчынныя дызайнеры і рамеснікі актыўна ўвасабляюць у жыццё свае ідэі, выкарыстоўваючы нацыянальную культуру. У рамках арт-фэсту пройдзе канцэртная праграма.

Запрашаем наведаць выставу-продаж “Льняныя дзівосы” вырабаў з ільну тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў, дызайнераў, самабытных майстроў і ўмельцаў Беларусі, удзельнікаў АРТ-ФЭСТу “ЛянОК”, у рамках якога адбудзеццатворчая дэманстрацыя “ЭкаСтыль”. Так, кожны зможа назіраць і ацаніць прамысловыя і дызайнерскія калекцыі мадэляў жаночага, мужчынскага, маладзёжнага, дзіцячага адзення і аксесуараў з ільну. Стыльным і цікавым будзе дэфіле льяной вопраткі.

Магчымасць набыць тавары народнага спажывання з’явіцца на выставе-продажу “Беларускі пачастунак”.

Пабачыць беларускія краявіды, каларытнае багацце краіны, рэалістычныя і сімвалічныя рысы, уласцівыя беларускай прыродзе, атрымаць асалоду ад беларускіх пейзажаў можна будзе падчас “Мастацкага пленэру”. Для аматараў мастацтва адбудзецца майстар-клас па кітайскім жывапісе мастакоў з Кітая.

Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага Маладзечна, наведаўшы творчыя пляцоўкі “Тэрыторыя дзяцінства” і “Арт-старт”.

***

Падрабязную праграму ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” можна знайсці на сайце http://festyval.by/.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 56 queries