Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Выстава-партрэт “Вязень №61637” пачала дзейнічаць у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Яна ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Сярод вязняў у спісах канцэнтрацыйнага лагера Асвенцім значылася Ніна Рыгораўна Пыцько. Калі пачалася вайна, ёй пайшоў дваццаць другі год. Бацька пайшоў у партызаны, яна таксама была сувязной… Дзень 9 верасня 1943 года стаў першым днём няволі. З гэтага часу яна стала проста нумарам…нумарам 61637, які быў вытатуіраваны на левай руцэ…А пасля яна бачыла, як стаяў у чарзе перад крэматорыям з бабулей яе маленькі сынок Лёня, якому больш за два гадкі. Ніна нічым не магла дапамагчы дарагому сыночку. Толькі, можа, супакойвала сябе тым, што і яна праз некаторы час будзе там, а для іх ужо ўсе пакуты скончаны раней… Лёс падараваў ёй шанц, і не адзін раз… 18 верасня 1944 года яна трапіла ў В1б блок 23, дзе бралі кроў для нямецкіх салдат. Яе ІУ група крыві не карысталася попытам… А пасля была таксама чарга, у якой стаяла сама… Прывезлі цэлы эшалон яўрэяў, іх немцы планавалі спаліць у першую чаргу… Іх вызвалілі англічане і прапаноўвалі паехаць у Англію. Ніна Рыгораўна вярнулася ў Беларусь, на родную Лепельшчыну, адкуль з мужам прыехалі ў Залессе, дзе сумленна прапрацавала ўсё астатняе жыццё на шклозаводзе.

Блізкія свята захоўваюць памяць аб блізкім і дарагім чалавеку, маці і бабулі. Яна будзе жыць ва ўнуках і праўнуках. Яны павінны ведаць, што няма нічога прыгажэй на зямлі за блакітнае бязвоблачнае неба, яркае радаснае сонца і сэрца маці, якое здольна вытрымаць многае і застацца шчодрым на ласку і любоў.

Источник: Вилейский РИК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 66 queries