Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Раённы суботнік прайшоў у Вілейцы

У межах навядзення парадку ў горадзе і добраўпарадкавання населеных пунктаў працягваюцца аб’езды тэрыторый сельскіх Саветаў рабочай групай на чале са старшыней Вілейскага райвыканкама Алегам Бегунцом.

На мінулым тыдні маршрут рабочай групы пралягаў па Іжскаму сельсавету. Ужо праязджаючы па гарадскіх вуліцах, мы ўбачылі, што паўсюль кіпела работа: супрацоўнікі ЖКГ актыўна фарбавалі паркавую агароджу, падмуркі дамоў па вуліцы 17 Верасня, добраўпарадкоўвалі грамадскія месцы. Перш чым накіравацца на Іжу і Лыцавічы, рабочай групай было праверана выкананне раней дадзеных даручэнняў, у тым ліку і па любанскай зоне. У аграгарадку Любань быў пракладзены маршрут па аддаленых ад цэнтра вуліцах, дзе ўжо бачны першыя вынікі праведзенай работы. Фундаменты раней знесенных дамоў прыбраныя, як і тое смецце, што было там нагрувашчана. Шмат дзе павыразалі кустоўе, добраўпарадкавалі грамадскія тэрыторыі, бачна, што вядзецца пэўная праца і з насельніцтвам, хаця работы, як кажуць, яшчэ хапае.

Падчас наведвання іжанскай тэрыторыі, па ходу руху, былі дадзены грунтоўныя даручэнні многім службам: наконт добраўпарадкавання меліярацыйных каналаў, прыдарожных палос, помнікаў землякам і вайсковых пахаванняў і іншага. Праязжджаючы па вёсках Каралеўцы, Іжа, бачылі што тут ішла работа па навядзенні парадку. У аграгарадку Іжа старшыня райвыканкама і прадстаўнікі рабочай групы больш падрабязна разгледзелі пытанні пераносу сельвыканкама і амбулаторыі ў іншы будынак, дзе вядуцца рамонтныя работы. Гэтае пытанне з размяшчэннем амбулаторыі, якая зараз месціцца за два кіламетры ад самой Іжы на тэрыторыі бальніцы сястрынскага дагляду, асабліва падымаецца мясцовым насельніцтвам, таму старшыня райвыканкама Алег Бегунец даручыў адказным службам прапрацаваць усе магчымыя варыянты і ў бліжэйшы час вызначыцца з вырашэннем гэтага пытання. Прыпынілася рабочая група і ў вёсцы Ролічы, дзе якраз абслугоўвала насельніцтва выязная аўталаўка. Старшыня райвыканкама і яго намеснік Марына Вазняк падрабязна азнаёміліся з асартыментам тавару, яго коштам і тэрмінамі захоўвання. Аўталаўка па гэтай зоне праязджае каля 125 кіламетраў і, канешне, абслугоўвае перш за ўсё маланаселеныя вёскі. Аграгарадок Лыцавічы быў яшчэ адной кропкай наведвання, дзе таксама праводзілася работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Алег Бегунец наведаў мясцовы Дом культуры, магазін і нават зазірнуў у памяшканні былой сталовай, каб таксама разабрацца з пытаннем яе аднаўлення. Зваротны шлях таксама быў напоўнены рабочымі даручэннямі адказным службам.

ДЭПУТАЦКІ СУБОТНІК У АБАДОЎЦАХ

У мінулую суботу дэпутацкі корпус на чале са старшынёй райсавета Аленай Чабатар працягнулі добраўпарадкаванне тэрыторыі вёскі Абадоўцы.

Дэпутацкі актыў, супрацоўнікі Вілейскага РАНС, лясгаса, Ільянскага сельвыканкама і мясцовай гаспадаркі працягнулі распачатыя на мінулым суботніку работы па навядзенні парадку ў вёсцы Абадоўцы. Тут працягвалі добраўпарадкаваць мясцовы парк, тэрыторыі, прылягаючыя да канторы гаспадаркі. Работа кіпела ад самай раніцы: хто працаваў піламі, хтосьці адносіў галлё, іншыя збіралі смецце і зграбалі лісце. Аб’ёмы зробленай работы значныя, хаця ва ўсёй вёсцы яны яшчэ большыя, але ў гэтым накірунку пэўную работу будзе праводзіць з насельніцтвам сельвыканкам. Малая радзіма для нас, жыхароў Вілейшчыны, агульная, таму і праца павінна быць супольная.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара


Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 49 queries