Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Украінская дэлегацыя наведала Вілейшчыну

Вілейшчына – радзіма многіх знакамітых людзей. Адзін з іх – Піліп Орлік, аўтар першай украінскай Канстытуцыі, сын беларускага і ўкраінскага народаў. Менавіта на вілейскай зямлі, у Касуце, нарадзіўся Піліп Орлік, і ў памяць пра гэту падзею тут устаноўлены памятны знак.

28 чэрвеня, у дзень Канстытуцыі Украіны, гэтыя мясціны наведала ўкраінская дэлегацыя, у складзе якой былі першы сакратар Пасольства Украіны ў Беларусі Іван Башняк, кіраўнік Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Заповіт» Галіна Калюжная, старшыня культурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў «Краяны» з Маладзечна Леанід Лысакабылка і іншыя. Яны ўсклалі да памятнага знака кветкі, удзячным словам ушанавалі памяць аўтара Канстытуцыі Украіны, выказалі падзячныя словы вілейскай зямлі, дзе Піліп Орлік нарадзіўся.

Пасля ўрачыстасці ўкраінская дэлегацыя наведала царкву святых Пятра і Паўла ў Касуце.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 109 queries