Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Бяспеку для ўсіх

18 кастрычніка начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. Пад час сустрэчы кіраўнік райаддзела разгледзеў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей, нагадаў асноўныя патрабаванні па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах.

Аляксандр Аляксандравіч не пакінуў без увагі і пытанне не дапушчэння курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. Начальнік Вілейскага РАНС падрабязна распавёў і растлумачыў правілы эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, і завастрыў увагі прысутных на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і неабходнасці прывіцця ім навыкаў бяспечных паводзін.

— Дзеці атрымліваюць траўмы, гінуць, таму што мы, дарослыя,  не навучылі правільным і бяспечным паводзінам у розных сітуацыях,  ад таго, што пакінулі без нагляду хаця б на пяць хвілін, — спецыяліст акцэнтаваў увагу прысутных. — Неабходна абавязкова з імі паўтарыць, магчыма ў гульнёвай форме, розныя сітуацыі з жыцця. Кіраўнік РАНС прапанаваў карыснае мабільнае дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач».

Прысутныя атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супраць пажарную тэматыку.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 60 queries