Даўгінаўская школа адзначае 150-гадовы юбілей

Даўгінаўская сярэдняя школа Вілейскага раёна Мінскай вобласці была заснавана ў 1862 годзе ў маляўнічым куточку, некалі вядомым гандлёвым мястэчку, які злучаўся Даўгінаўскім трактам з буйным горадам Вялікага Княства Літоўскага – Менскам.
Даўгінаўскі тракт – гэта своеасаблівы беларускі Парнас, з якім звязаны імёны вядомых дзеячаў: Янкі Купалы, Тамаша Зана, Змітрака Бядулі, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.

І вось нашай роднай школе 150 гадоў! Яна мужна ўступіла ва ўзрост мудрай сталасці.
А пачыналася так…
1862 год. У мястэчку Даўгінава было заснавана народнае вучылішча, у якім займалася каля 70 дзяцей. Яно размяшчалася ў доме павятовага праўлення бясплатна. На яго ўтрыманне выдзялялася 200 рублёў у год з дзяржаўнага казначэйства.
У пачатку ХХ стагоддзя Даўгінаўскае народнае вучылішча перайменавана ў Даўгінаўскае двухкласнае вучылішча Міністэрства народнай адукацыі, дырэктарам якога быў Антановіч. У 1902 годзе ў ім навучалася 127 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак. Пачатак навучальнага года амаль заўсёды супадаў з заканчэннем палявых работ, у сярэдзіне кастрычніка, а спыняўся пачаткам гэтых работ, у сярэдзіне красавіка. Вучоба ішла бесперапынна, штодзённа, не менш пяці гадзін, за выключэннем святочных дзён. Некаторыя, асабліва старанныя і аддадзеныя сваёй справе настаўнікі, займаліся і ўвечары з вучнямі з дальніх вёсак, якія заставаліся начаваць у вучылішчы.
Гістарычна склалася так, што Даўгінава знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 па 1939 год. У гэты час у мястэчку працавала сямікласная пачатковая школа. Першым кіраўніком і арганізатарам яе быў Максіміліян Матрос. Ён быў вельмі энергічным, гаспадарлівым чалавекам. У вёсцы яго паважалі і любілі дарослыя і дзеці. У школе ён выкладаў нямецкую мову, арганізаваў трохгалосы хор, які вучні наведвалі з задавальненнем, праводзіў розныя мерапрыемствы не толькі з вучнямі, але і з дарослымі. Працаваў у школе да 1935 года. Затым кіраўніцтва школай перайшло да Станіслава Зімодры, таленавітага, самаадданага чалавека.
З 1938 года настаўнікам і кіраўніком навучальнай установы быў Уладзімір Алісіевіч. У школе працавалі розныя гурткі, была арганізавана мастацкая самадзейнасць. Настаўнікі право-дзілі вялікую навуковую работу па хіміі, фізіцы. Хлопчыкаў навучалі сталярнічаць, а дзяўчынак – шыць. Выкладанне прадметаў вялося на польскай мове, але вучні вывучалі і беларускую. Вялікая ўвага ўдзялялася чытанню. Школьнікі на памяць чыталі творы Адама Міцкевіча, Марыі Канапніцкай, іншых польскіх паэтаў і пісьменнікаў.
Заслужанай настаўніцай школы была Ганна Андраловіч-Саха, якая выкладала матэматыку, навучала дзяцей санітарным навыкам. Працавала ў школе да 1939 года.
У той час тут працавалі цудоўныя настаўнікі: Казімір Гандэла, Вітольд Канафоўскі, Адольф Лінковіч, Уладзіслаў Эймант, Стэфанія Казімірска, Генрых Кавалеўскі, Дарота Самулевіч, Вінцэнт Кунцэвіч, Ганна Трацэўска… Спіс гэты можна доўжыць, кожны настаўнік быў непаўторнай асобай, тым, з каго бралі прыклад вучні.
У 1951 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск. З 17 юнакоў і дзяўчат 10 прысвяцілі далейшае жыццё прафесіі настаўніка, адзін скончыў ваеннае вучылішча, адзін працаваў інжынерам.
Хочацца прыгадаць прозвішчы дырэктараў, якія стаялі на чале школы ў пасляваенны час. Гэта Кудасаў А.С. (1948-1950гг., 1951-1952), Бейкін С.Я. (1950-1951гг.), Мартынаў І.Н. (1952-1953гг.), Шкляеў Д.Т. (1953-1959гг.), Паплёўкін М.С. (1960-1961гг.), Дзямідаў Д.Я. (1961-1976гг.), Падгайскі М.Ф. (1976-1986гг.), Тупіцына Г.В. (1987-2009гг.), якая была ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”, ганаровым знакам “ Выдатнік народнай адукацыі Беларусі”, ганаровымі граматамі, дыпломамі, а таксама з’яўлялася дэлегатам I з’езда настаўнікаў Беларусі. Усе яны ўнеслі значны ўклад у развіцце адукацыі на Вілейшчыне.
А якія цудоўныя настаўнікі працавалі ў нашай школе! З цеплынёй і павагай прыгадваем імёны заслужанага настаўніка БССР А.Ф. Мацкевіч, выдатніка адукацыі Е.І.Фіялкоўскай, настаўнікаў пачатковых класаў Г.У Аскабовіч, І.В Філіповіч, А.А. Лазар, Ю.І. Ляшковіч, С.У.Балцэвіч; настаўнікаў матэматыкі Г.Ф. Падгайскую, М.В Анцугая, Я.І Лобаня, Г.П. Жаўток; настаўнікаў-філолагаў К.М Пашкевіч, З.П. Адорскую, Е.І. Мацыганаву, Г.А. Гамолку, У.Р. Анціпенку, Ф.Р. Белавусаву, Р.У. Саковіч, І.М.Сачыўку, Т.А. Ляшковіча, Н.Ц.Валынец; настаўнікаў замежнай мовы В.В. Круглую, С.Б. Панкевіч, настаўнікаў біялогіі С.М.Слабодчыкаву, Ч.Б.Палянскую, Я.Ф.Садоў-скую; настаўнікаў гісторыі Н.В.Кароль, В.С.Жалевіч; настаўніка малявання і чарчэння І.Д.Слабодчыкава, настаўнікаў фізічнай культуры В.І.Пузатку і С.І.Панкевіча…
На сёння нашу школу закончылі 2806 вучняў (1951-2011гг.), з іх 32 чалавекі атрымалі залатыя медалі і 74 – сярэбраныя. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі, многія з іх сталі знакамітымі людзьмі. Напрыклад, Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч – скульптар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, загадчык кафедры скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў; Осіпаў Эдуард Уладзіміравіч – хірург, кандыдат медыцынскіх навук – жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу; Лазавік Мікалай Іванавіч – сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Мядзвецкая Тамара Вячаславаўна, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры заалогіі Віцебскай ордэна “знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны; Ляшковіч Алена Раманаўна, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы; Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, дыпламант рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў – скончыў БДУ, магістратуру, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы і іншыя…
Многія выбралі сабе рабочыя прафесіі, не менш знайшлі сябе і ў сельскай гаспадарцы. На працягу многіх гадоў у цяперашнім акцыянерным таварыстве “Даўгінава” працуе Развадоўскі Віктар Іванавіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы ІІ і ІІІ ступеней.
Нашы вучні з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых прадметных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый, перыядычна – абласных і рэспубліканскіх. Штогод школьнікі з задавальненнем прымаюць удзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах розных накірункаў, займаюцца даследчай работай у рамках навуковага таварыства “Квант”, ствараюць праекты, прэзентацыі, фотарэпартажы на мясцовым краязнаўчым матэрыяле. Сярод іх “Гісторыя вайны ў лёсе маёй сям’і”, “Мой родны край”, “Педагогі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Гістарычныя помнікі нашай мясцовасці”, “Тапонімы Даўгінава і яго наваколля” і многія іншыя.
У пазаўрочны час, у шосты школьны дзень дзеці маюць магчымасць выбраць сабе занятак, які іх цікавіць: наведаць спартыўныя гурткі па баскетболу, валейболу, настольнаму тэнісу, шахматах; танцавальны гурток “Сузор’е”, вакальны “Задорынка”, драматычны “Пунсовыя ветразі”, заняткі па выяўленчаму, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, інфарматыцы, музейнай справе. У школе ёсць дастатковая матэрыяльная база для арганізацыі адукацыйнага працэсу і вольнага часу дзяцей і дарослых.
Даўгінаўская сярэдняя школа валодае ўсімі неабходнымі ўмовамі і магчымасцямі для задавальнення адукацыйных запытаў жыхароў аграгарадка “Даўгінава” і навакольных вёсак.
Ірына СЯЛІЦКАЯ,  настаўнік беларускай мовы
і літаратуры, выпускніца 1979 года
Галіна ТУПІЦЫНА,  былы дырэктар школы,
настаўнік англійскай мовы




Написать комментарий

НОВОСТИ

В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат

Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В здании по улице Партизанская произошёл "пожар" (ВИДЕО) - 22 июня 2018 (889)
  • Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28 - 22 июня 2018 (127)
  • Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты - 22 июня 2018 (120)
  • ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе - 22 июня 2018 (57)
  • "Мысли вслух" вилейской молодёжи - 22 июня 2018 (41)
  • В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат - 22 июня 2018 (37)
  • Милиция предлагает пройти тест "В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?" - 22 июня 2018 (32)
  • Оздоровительная кампания на контроле - 22 июня 2018 (16)
  • Выпускникам 2018 года – о количестве мест для заключения договоров на условиях целевой подготовки специалистов сельскохозяйственных организаций Вилейского района - 22 июня 2018 (13)
  • Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию "Скорость" - 22 июня 2018 (11)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты

    ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе

    В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

    «Фестываль сяброў» адбудзецца 7 ліпеня ў агр. Вязынь

    Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию «Скорость»

    МАЛАЯ РОДИНА: ОТ ИЗУЧЕНИЯ К ДЕЙСТВИЮ. Как сделать каникулы незабываемыми?

    «Мысли вслух» вилейской молодёжи

    Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

    Паспорт при выезде нужен всегда. И не только…

    Оздоровительная кампания на контроле

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика