Як адзначыла 150-гадовы юбілей Даўгінаўская школа (фота)

Глыбіні памяці вабяць дапытлівыя розумы. Зазірнуць у іх – значыць, зрабіць высновы аб якасці той духоўнай глебы, што сілкуе і сёння карані нашага станаўлення, адукаванасці, інтэлекту. Школа ведала розныя часы. Узноўлены пачатак яе гісторыі датуецца 1862-м годам. Напружце сваю памяць. Расія толькі-толькі адмяніла прыгоннае права, чым надала новы імпульс грамадскаму развіццю. Які зменлівы не быў бы час, але школа ніколі не тулілася на задворках прагрэсу. Асноўныя вехі яе гісторыі газета занатавала ў сваім папярэднім выпуску. А сёння хочацца проста падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы, якая неаднойчы выходзіла за рамкі афіцыйнага сцэнарыю. Бо ўражлівая, перапоўненая эмоцыямі аўдыторыя час ад часу брала ініцыятыву ў свае рукі. Ну, як было не напружыць увагу і не дазволіць дадатковы «эфірны» час Галіне Аляксандраўне Сяржант (у дзявоцтве – Шабан), з першага пасляваеннага выпуску школы. На чорна-белым слайдзе – юныя хлопцы і дзяўчаты, са строгімі прычоскамі, апранутыя па модзе, якую дыктавалі тады не глянцавыя журналы, а стрыманы ў адносінах людскіх патрэб час. Большая палавіна тых выпускнікоў выбрала сабе прафесію настаўніка. І ў тым таксама няма парадоксу. Моладзь ірвалася з-пад сялянскіх стрэх на шырокі жыццёвы прастор, беручы сабе за арыенцір тыя прафесіі, якія найбольшай пашанай карысталіся ў тагачаснай вёсцы. Сама Галіна Аляксандраўна большую частку жыцця адпрацавала настаўніцай пачатковых класаў у Язненскай школе. У яе шчырым выступленні перапляліся ў эмацыянальны клубок уражанні ад дзяцінства, якое яшчэ памятала вайну, ад першых з’яў цывілізацыі на прасторах галоднай, знявечанай вогненнай віхурай вёскі. Кіно ў сялянскай хаце, калі ад аднаго выгляду конніцы глядзельная «зала» ўзарвалася з месцаў і рынулася ў напрамку атуленай вячэрнім змрокам вуліцы. Першыя пазыўныя беларускага радыё, данесеныя з хітраспляцення правадоў імправізаванага прыёмніка, змайстраванага мясцовым умельцам…
Падручнік, адзін на клас, яго па чарзе чыталі па начах. Самаробныя сшыткі з абгортачнай паперы…
Марыя Віктараўна Лазавік, выпускніца 1962 года, нагадала, што стогадовы юбілей школы супаў з менавіта яе выпускам. «Таму мы заўсёды будзем юбілярамі», – завяршыла сваё выступленне ўдзельніца ўрачыстасці пад дружныя воплескі залы.
Беражліва, па каштоўных крупінках, збірала школа сваю гісторыю, каб аддаць ёй сканцэнтраваную даніну павагі менавіта ў час гэтага 150-гадовага юбілею. У прасторных калідорах, якія бачна паднавіліся і памаладзелі ў час нядаўняга рамонту, калі школа рыхтавалася стаць адным з аб’ектаў аграгарадка Даўгінава – стэнды з фотаздымкамі былых дырэктараў, настаўнікаў, выпускнікоў школы.
Як маці аднолькавай любоўю на-дзяляе кожнае сваё дзіця, так і школа не робіць розніцы паміж паспяховымі і сціплымі, тымі, хто выйшлі на арбіту вядомасці, і хто будзённа ходзіць па зямлі. Такія, вельмі розныя,яны і прыйшлі сёння на юбілей роднай школы. У зале давялося сустрэцца з Віктарам Развадоўскім, ардэнаносцам, лепшым у раёне, а некалі і ў краіне, – механізатарам. Выпуску Станіслава Калягі, сённяшняга перадавіка мясцовай гаспадаркі, ужо больш чым трыццаць. Ён – уладальнік спецыяльнага прыза нашай газеты «За адданасць полю». А заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў назаўсёды ўвайшоў у гісторыю Вілейшчыны сваёй скульптурай «Вілляна», якая стала своеасаблівай візітнай карткай райцэнтра.
Выпырхнуўшых з гняздоўя даўгінаўскай школы яе выхаванцаў яднае, знітоўвае повяззю жывой памяці любоў да прыстанку светлага юнацтва. Любоў неперахо-дзячая і непрытворная.
У маштабным сцэнарыі, які ўвасабляўся на свяце, – была гісторыя і была сучаснасць. Гучаў сапраўдны, не электрычны, школьны званок. На святочным торце ўспыхвалі ўрачыстыя свечкі. І ля слайдаў з імёнамі адышоўшых у вечнасць пылалі жалобныя. Гучалі песні ў выкананні цяперашніх вучняў і былых выпускнікоў школы. Апошнія, здаецца, і не пакідалі гэтых сцен і штораз шукаюць выпадак, каб апынуцца ў той аўры дабрыні і любові, якія яны выпраменьваюць вось ужо паўтара стагоддзя запар.
Віншаванні дырэктара ААТ “Даўгінава” Яна Мінчыка, старшыні мясцовага сельвыканкама Аляксандра Маліноўскага. Цудоўны падарунак – камп’ютарны клас – атрымалі юбіляры ад раённых улад.
– Я ў школу іду. Я шукаю вясну. Не магу з той дарогай растацца, – лейтматывам гэтага вечара могуць паслужыць словы, вымаўленыя настаўніцай Галінай Тупіцынай, былым дырэктарам школы. Яе імя неаднойчы гучала ў кантэксце свята, як сімвал адданасці раз і назаўсёды выбранай справе.
Марыя КУЗАЎКІНА,
фота аўтара







Написать комментарий

НОВОСТИ

В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат

Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В здании по улице Партизанская произошёл "пожар" (ВИДЕО) - 22 июня 2018 (889)
  • Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28 - 22 июня 2018 (127)
  • Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты - 22 июня 2018 (120)
  • ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе - 22 июня 2018 (57)
  • "Мысли вслух" вилейской молодёжи - 22 июня 2018 (41)
  • В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат - 22 июня 2018 (37)
  • Милиция предлагает пройти тест "В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?" - 22 июня 2018 (32)
  • Оздоровительная кампания на контроле - 22 июня 2018 (16)
  • Выпускникам 2018 года – о количестве мест для заключения договоров на условиях целевой подготовки специалистов сельскохозяйственных организаций Вилейского района - 22 июня 2018 (13)
  • Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию "Скорость" - 22 июня 2018 (11)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты

    ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе

    В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

    «Фестываль сяброў» адбудзецца 7 ліпеня ў агр. Вязынь

    Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию «Скорость»

    МАЛАЯ РОДИНА: ОТ ИЗУЧЕНИЯ К ДЕЙСТВИЮ. Как сделать каникулы незабываемыми?

    «Мысли вслух» вилейской молодёжи

    Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

    Паспорт при выезде нужен всегда. И не только…

    Оздоровительная кампания на контроле

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика