Сустрэча з ідэолагамі праводзілася райаддзелам міліцыі ўпершыню

На днях у раённым аддзеле ўнутраных спраў адбылася нарада, на якую былі запрошаны ідэалагічныя работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Такое мерапрыемства прайшло ўпершыню, і мэтамі яго сталі каардынацыя дзеянняў міліцыі і працоўных калектываў Вілейшчыны, выпрацоўка сумесных прафілактычных мерапрыемстваў у барацьбе з супрацьпраўным, павышэнне іміджу работнікаў міліцыі.

Гутарка ішла ў асноўным у святле такіх важных дакументаў, як Закон аб прафілактыцы, Дэкрэт №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Правапарушэнні, іх прафілактыка, абавязаныя асобы, работа з імі ў працоўных калектывах – гэтыя пытанні выклікалі асаблівую зацікаўленасць. Урэшце, гэта і зразумела, мець у сваіх радах падобных «герояў» – перспектыва незайздросная для любой арганізацыі. З другога боку, яны абавязаны недзе працаваць. Калі не па ўласным жаданні (чаго звычайна не назіраецца), дык хаця б для таго, каб пакрыць нанесены камусьці матэрыяльны ўрон, выплачваць доўг дзяржаве за ўтрыманне іх жа дзяцей… Як яшчэ раз пацвердзіла зацікаўленая гутарка падчас нарады, гэтыя пытанні – сапраўдны галаўны боль нашага грамадства. А вось для таго, каб змагацца з гэтым негатывам, і патрэбны сумесныя намаганні ўсёй грамадскасці, адной міліцыі справіцца з ім складана. На гэтым акцэнтавалі ўвагу прысутных намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык і начальнік штаба Васіль Ракецкі, якія і правялі нараду з ідэолагамі. Супрацоўнікі міліцыі праінфармавалі прысутных аб выніках работы райаддзела за мінулы год. Яны ж адказалі на пытанні прысутных, а некаторыя заўвагі і прапановы ідэолагаў узялі, што называецца, на заметку.
– Такая сустрэча з ідэолагамі праводзілася райаддзелам міліцыі ўпершыню, – адзначыў Андрэй Дударчык. – Лічу, што яна ўдалася. На маю думку, такія сумесныя мерапрыемствы вельмі патрэбны. Яны выяўляюць недахопы, нацэльваюць на работу, аб’ядноўваюць нас у адзіным жаданні – змагацца са злом. Думаецца, падобныя сустрэчы стануць традыцыйнымі. Важна, што мы, сабраўшыся разам, не проста канстатуем факты, але і рашаем канкрэтныя задачы, намячаем, разбіраемся, а на наступных сустрэчах будзем вяртацца да гэтых пытанняў, аналізаваць зробленае.
З дзіцячых гадоў кожны з нас памятае, што ўсе разам – гэта сіла, а адзін (прабачце за штамп) у полі не воін. Пра моц кулака і слабасць кожнага пальца паасобку ведаем, пра нязломнасць моцнага «букета» галінак і крохкасць асобных састаўляючых – таксама. Што і казаць, разам і нераўнадушна – гэта дзейсна. І ў пытанні барацьбы са злачыннасцю таксама. Менавіта гэта, думаецца, і стала галоўнай мэтай сустрэчы ў аддзеле ўнутраных спраў.
Ірына БУДЗЬКО
Фота прадстаўлена аддзелам унутраных спраў


Написать комментарий

НОВОСТИ

Итоги нерестового запрета: изъято почти 52 км сетей и более 500 других запрещенных орудий

Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки

Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе «Адна зямля»

Об экономике района, дорогах и детских площадках

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Найден водитель, который снёс остановку "Лукавец" - 20 июня 2018 (602)
  • Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе "Адна зямля" - 19 июня 2018 (519)
  • При изготовлении самогона задержан вилейчанин - 19 июня 2018 (464)
  • 22 июня синоптики прогнозируют понижение температуры и сильные дожди - 20 июня 2018 (420)
  • Об экономике района, дорогах и детских площадках - 19 июня 2018 (326)
  • Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки - 20 июня 2018 (169)
  • Вилейский и ещё четыре района в лидерах по выполнению плана закладки сенажа - 20 июня 2018 (167)
  • У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра - 19 июня 2018 (73)
  • 25 юных віляйчан прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры - 19 июня 2018 (61)
  • У баявой гатоўнасці - 19 июня 2018 (30)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейский и ещё четыре района в лидерах по выполнению плана закладки сенажа

    Жилищные субсидии для новых категорий граждан появятся в жировках осенью

    Первый национальный канал Белорусского радио запускает обратный отсчет до ІІ Европейских игр

    22 июня синоптики прогнозируют понижение температуры и сильные дожди

    Итоги нерестового запрета: изъято почти 52 км сетей и более 500 других запрещенных орудий

    Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки

    Найден водитель, который снёс остановку «Лукавец»

    ИЗВЕЩЕНИЕ о проведении аукциона…

    У баявой гатоўнасці

    При изготовлении самогона задержан вилейчанин

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика