Раённы злёт перадавікоў

У Палацы культуры, дзе меўся адбыцца раённы злёт перадавікоў, было святочна і весела. Здавалася, само паветра было прасякнута ўрачыстасцю моманту.
У фае на першым паверсе кіпеў гандаль, а ля брамы, што ўпрыгожвала ўваход на другі паверх, кожнага сустракалі каларытныя музыкі і дзяўчаты-прыгажуні з жытам – сімвалам дабрабыту. А разам з імі – і гасцінныя гаспадар з гаспадыняй, якія запрашалі на свята. Не магло не здзівіць дэфіле навучэнцаў прафесійна-тэхнічнага каледжа. Сур’ёзныя рыцары ў латах і такія мініяцюрныя і дасціпныя побач з імі дзяўчаты з шыкоўнымі прычоскамі і ў строях з народнымі матывамі, выкананымі ў сучасным стылі. Ніхто не прайшоў міма, не адзначыўшы ўвагай майстэрства і талент нашых землякоў – ад маладога пакалення і да людзей сталага веку.
Урачыстае ўшанаванне перадавікоў – гэта традыцыя, якая,аднак,увесь час папаўняецца новымі сюжэтамі, што шліфуюць саму ідэю, дазваляючы думаць аб нестандартным падыходзе да канцэпцыі свята. Пастаянны пошук і развіццё, характэрныя для працоўных калектываў раёна, уносяць новыя рысы ў змест выстаў вырабаў мясцовых прадпрыемстваў і аматараў народных промыслаў. І калі першыя ставяць мэтай азнаёміць прысутных з вытворчымі ноу-хау, то другія – раскрыць шырокі дыяпазон прыкладной мастацкай творчасці. Наведвальнікі выстаў усё па вартасці ацанілі, праявіўшы непрытворную цікавасць да майстэрства сваіх землякоў.
Спакваля, пад гукі радыёгазеты, дэлегаты злёту перадавікоў запоўнілі залу. Вакальна-харэграфічнай кампазіцыяй «Малітва» адкрылася ўрачыстасць. У адным высокім парыве да Неба зліліся мелодыя песні і рухі ўдзельнікаў харэграфічнага калектыву. Слова, кажуць, мае магічную сілу. Яно не губляецца ў прасторы, а рэзанансам вяртаецца да тых, хто туды яго адправіў з надзеяй, спадзяваннем, чаканнем цуда, пасланага Усявышнім. Менавіта такія пачуцці агарнулі залу падчас гэтай каларытнай сцэнічнай дзеі, якая лагічным чынам папярэднічала цёплым словам прывітання. Іх адрасавалі вядучыя прысутным.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця злёту, якая суправаджалася вынасам на сцэну сцягоў Рэспублікі Беларусь, Мінскай вобласці і Вілейскага раёна, да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Сініла. У сваім выступленні кіраўнік выканаўчай улады акрэсліў асноўныя эканамічныя параметры развіцця народнагаспадарчага комплексу Вілейшчыны. Прамысловыя прадпрыемствы, напрыклад, на працягу ўсяго мінулага года стабільна забяспечвалі значны прырост аб’ёмаў сваіх вырабаў. І ў цэлым прамысловая вытворчасць павялічылася ў 1,8 раза. З асаблівай удзячнасцю адзначыў Яўген Сініла працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Буддэталі», які нарасціў вытворчасць прадукцыі амаль у два разы. На працягу года двойчы вырабы прадпрыемства станавіліся пераможцамі конкурсаў у розных намінацыях і ў адным з іх атрымалі званне лаўрэата.
Прадукцыя завода «Зеніт», – канстатаваў старшыня райвыканкама, прадстаўлялася не толькі ў Беларусі, але і на замежных выставах. На яе звярнулі схільную ўвагу спажыўцы краін Прыбалтыкі, Бразіліі, Казахстана, Украіны і Расіі. Вырабы хлебазавода мы спажываем штодня, але наўрад ці здолеем поўнасцю вывучыць іх асартымент. Па-першае, ён пастаянна абнаўляецца. А па-другое, мае ў сваёй наменклатуры не адзін дзясятак назваў. У конкурсе «Ласунак-2011» заводскія ўмельцы сталі нават залатымі медалістамі. А кандытары занялі па рэспубліцы ганаровае другое месца.
Пашырае маштабы міжнароднага гандлю вілейская мэблевая фабрыка, – зазначыў Яўген Сініла. Прадпрыемства атрымала адну з самых прэстыжных у рэспубліцы прэмію Урада Рэспублікі Беларусь – «за дасягненні ў галіне якасці». Згодна ўмоў, лаўрэаты прэміі атрымоўваюць права выкарыстання яе эмблемы ў маркіроўцы прадукцыі і рэкламных матэрыялах.
Перад эканомікай раёна стаіць задача расшырэння яго развіцця ў рэчышчы сучасных тэхналогій і навацый, – падкрэсліў выступаючы. На гэтыя мэты накіроўваюцца фінансавыя патокі. І толькі ў мінулым годзе з усіх крыніц фінансавання на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы выдаткавана больш 245 мільярдаў рублёў. Дынамічнае развіццё характэрна і для сельскагаспадарчай галіны раёна, яго сацыяльнай сферы. «Усё шматграннае жыццё Вілейшчыны, – зазначыў Яўген Сініла, – знаходзіць сваё адлюстраванне на старонках газеты «Шлях перамогі». Старшыня райвыканкама адзначыў найбольш значныя дасягненні вілейскіх журналістаў, сярод якіх – перамога ў рэспубліканскім конкурсе СМІ, прысвечаным Году прадпрымальнасці, які быў арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, менавіта на злёце перадавікоў, па традыцыі, адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцы конкурсу «Чалавек года», ініцыятыва якога належыць рэдакцыі газеты «Шлях перамогі», а арганізатарамі таксама выступаюць раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў. Званне «Чалавек года-2011» прысвоена намесніку дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Радуга-строй» – Андрэю Тузкову. «За высокі прафесіяналізм, творыя адносіны да справы, актыўны ўдзел у стварэнні сучаснага аблічча Вілейшчыны і адказную грамадзянскую пазіцыю», – так занатавана ў пасведчанні. Менавіта яно з’яўляецца афіцыйным пацвярджэннем новага грамадскага статусу будаўніка. Андрэй Леанідавіч непасрэдна кіраваў рэканструкцыяй вілейскай гасцініцы, якая надала асоеасаблівы сучасны каларыт абліччу цэнтральнай плошчы, звязаўшы ў адзінае цэлае абрысы яе мінулага і сённяшняга.
Слова прадстаўляецца гасцям свята, сярод якіх – Ірына Парахневіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Абляк, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч. На гэты раз злёт ушанаваў сваёй увагай наш знакаміты зямляк, ганаровы рэктар Акадэміі мастацтваў, кіраўнік нацыянальнага аркестра імя Жыновіча, прафесар музыкі Міхаіл Казінец. Віншуючы прысутных з працоўнымі набыткамі, Міхаіл Антонавіч зазначыў: «Бачу, што ёсць хлеб і ўсё тое, што быць для яго павінна. Значыць, будзем слухаць музыку”.
Ушанаваўшы перадавікоў, падуладная закліку Маэстра, зала сапраўды слухала музыку. Святочны канцэрт, падрыхтаваны мастацкімі калектывамі раёна і асобнымі выканаўцамі, сапраўды паланяў душы і сэрцы. Столькі ў яго было ўкладзена творчасці, мастацкага імпэту і майстэрства самадзейных артыстаў… І адзначаць нікога асобна не трэба. Вялікае дзякуй усім, хто падарыў свой талент лепшым з лепшых, хто падзяліўся з імі набыткам сваёй душы. Не паселіцца будзённасць у сэрцах, заварожаных песнях. Так было і так будзе на слыннай вілейскай зямлі.
Марыя КУЗАЎКІНА
Марына ПУЦЭЙКА
Таццяна ШАРШНЁВА.

На здымках: пралогам свята стала сустрэча кіраўнікоў мясцовых улад Яўгена Сінілы і Наталлі Радзевіч з ветэранамі працы; ушанаванне перадавікоў; моманты святочнага канцэрта.




















Написать комментарий

НОВОСТИ

В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат

Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В здании по улице Партизанская произошёл "пожар" (ВИДЕО) - 22 июня 2018 (889)
  • Госавтоинспекция с 22 по 24 июня проведет массированную отработку автодороги Р-28 - 22 июня 2018 (127)
  • Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты - 22 июня 2018 (120)
  • ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе - 22 июня 2018 (57)
  • "Мысли вслух" вилейской молодёжи - 22 июня 2018 (41)
  • В Беларуси юношей больше, чем девушек – Белстат - 22 июня 2018 (37)
  • Милиция предлагает пройти тест "В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?" - 22 июня 2018 (32)
  • Оздоровительная кампания на контроле - 22 июня 2018 (16)
  • Выпускникам 2018 года – о количестве мест для заключения договоров на условиях целевой подготовки специалистов сельскохозяйственных организаций Вилейского района - 22 июня 2018 (13)
  • Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию "Скорость" - 22 июня 2018 (11)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Водитель проехал на красный свет и попал в ДТП на перекрестке вблизи центральной почты

    ГАИ ищет очевидцев двух ДТП с пострадавшими, которые произошли в Вилейском районе

    В здании по улице Партизанская произошёл «пожар» (ВИДЕО)

    «Фестываль сяброў» адбудзецца 7 ліпеня ў агр. Вязынь

    Сотрудники ГАИ сегодня начали профилактическую акцию «Скорость»

    МАЛАЯ РОДИНА: ОТ ИЗУЧЕНИЯ К ДЕЙСТВИЮ. Как сделать каникулы незабываемыми?

    «Мысли вслух» вилейской молодёжи

    Милиция предлагает пройти тест «В безопасности ли ваша квартира (дом) или нет?»

    Паспорт при выезде нужен всегда. И не только…

    Оздоровительная кампания на контроле

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика