«Пеўчае поле» – талентам раздолле

Прайшло шэсцьдзясят гадоў з таго часу, як на Мядзельшчыне нарадзіўся адзін з галоўных песенных фестываляў Міншчыны – «Пеўчае поле». Старт яму быў дадзены ў далёкім ужо 1952-ім годзе. З таго часу ў фестывалі харавога мастацтва ўдзельнічала многа лепшых калектываў не толькі вобласці, але і ўсёй рэспублікі і нават замежжа. Сюды з’язджаюцца не толькі харавыя калектывы, але і лепшыя народныя майстры са сваімі вырабамі, так што фестываль – гэта і свята ўсіх творчых людзей. І гэта прыемна.
Гонар прадстаўляць на «Пеўчым полі» Вілейшчыну выпаў народнаму гурту народнай песні «Любанія», якім кіруе Андрэй Дударчык.
– За даволі кароткі час мы падрыхтавалі новы рэпертуар, – расказаў Андрэй Мікалаевіч, – з якім і выступілі. Вельмі стараліся нашы артысты.
І кампетэнтнае журы пад старшынствам мастацкага кіраўніка і дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага дзяржаўнага хору імя Г. І. Цітовіча, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Міхаіла Дрынеўскага высока ацаніла выступленне віляйчан, аддаўшы «Любаніі» ганаровае другое месца. Гран-пры фестывалю прысуджана калектыву з Брэстчыны «Крыніца», а Дыплом першай ступені – у народнага ансамбля народнай песні «Мілавіца» Прылуцкага цэнтра народнай творчасці.
– Міхаіл Дрынеўскі, уручаючы ўзнагароды, адзначыў, што чакае нас зноў на фестывалі, – падзяліўся Андрэй Дударчык.— І дадаў, каб прыехалі мы абавязкова за першым месцам.
Так што стымул у нашых артыстаў ёсць. Засталося толькі працаваць так, як яны ўмеюць – самааддана, плённа, на вынік.

Ірына БУДЗЬКО


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.