Калі душа спявае

Больш за тры дзясяткі гадоў мінула, а Яўгенія Міхайлаўна Краўчонак памятае свой першы рабочы дзень так, нібы было ўсё толькі ўчора.
– Я, выпускніца кааператыўнага тэхнікума, прыехала ў Ілью на працу, – расказвае яна. – Вучылася вельмі добра, таму даверылі быць дырэктарам універмага. Прыйшла, памятаю, раненька, яшчэ нікога не было, стаю пад дзвярыма, хвалююся. Як сустрэнуць работнікі ўнівермага? Як лепш ім прадставіцца – Яўгеніяй Міхайлаўнай ці Жэняй…
Вырашыла тады дзяўчына, што з імем па бацьку будзе больш салідна, так і назвалася. А ўжо пасля, папрацаваўшы і пасябраваўшы са старэйшымі калегамі, стала для іх Жэнечкай.
Што яна не памылілася ў выбары прафесіі, пераканалася вельмі хутка. І ніколі за ўсе трыццаць шэсць гадоў працы ў гандлі не пашкадавала, што стала работнікам прылаўка. Хіба што іншы раз узгадае, што закончыла тэхнікум выдатніцай, магла б вучыцца далей. Ды жыццё ўнесла ў яе жыццё свае карэктывы – дзяўчына сустрэла свайго суджанага – Сяргея, выйшла замуж, нарадзіла дзвюх дачушак – Алену і Таццяну. У клопатах пра сям’ю, дзяцей думкі пра вучобу адышлі на задні план. А можа, яно і лепш, што адышлі. Ну, пайшла б яна вучыцца і невядома як павярнулася б яе жыццё. І, магчыма, не было б тых памятных гадоў у Ільі, затым – у сваёй роднай вёсачцы Бараўцы Нарачанскага сельсавета, цяперашняй працы ў магазіне прадпрыемства «Сунічка-гандаль» у Шылавічах… А кожная з гэтых вех па-свойму дарагая і памятная Яўгеніі Міхайлаўне.
– Таму не трэба перажываць аб тым, што не збылося, – лічыць яна. – Усім, што было і ёсць у маім жыцці, даражу і дзякую Богу, што так атрымалася.
У Яўгеніі Міхайлаўны ёсць выдатны спосаб, што называецца, расслабіцца, адпачыць душой, набрацца сіл – спевы. Актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, яна літаральна жыве песняй. І так хораша гэта ў яе атрымліваецца. Дарэчы, талент у Яўгеніі Міхайлаўны ад мамы, Марыі Ільінічны, якая таксама славіцца прыгожым голасам. Дынастыю спевакоў прадоўжыла і дачка Алена, якая працуе дырэктарам Шылавіцкага клуба. Добра спяваюць і ўсе трое ўнукаў Яўгеніі Міхайлаўны.
У мінулыя выхадныя ў сям’і Краўчонкаў было свята – юбілей гаспадыні. Павіншаваць яе сабраліся блізкія людзі (дзеці, унукі, бацькі Марыя Ільінічна і Міхаіл Антонавіч, свякроў Крысціна Мікалаеўна, якую нявестка шануе як і родную маці), сябры і, вядома, калегі па рабоце, начальства. Колькі цёплых слоў было сказана юбілярцы ў гэты дзень, колькі віншаванняў і пажаданняў пачула яна! Ад усяго гэтага жанчына расчулілася, нават не магла схаваць слёзы радасці і падзякі. І каб аддзячыць усім гэтым блізкім ёй людзям, праспявала для іх свае любімыя песні. І пра самага дарагога чалавека на свеце – маму, і сваю вельмі любімую «Ластаўку»…
У рэдакцыю Яўгенія Міхайлаўна прыехала на сваім надзейным двухколавым транспарце – веласіпедзе. Доўгія гады ездзіла яна на ім на працу з Шылавічаў у Бараўцы, не жадае развітвацца і цяпер. І хутка, кажа, і надзейна. Вось і ў Вілейку па справах для яе «злётаць» – справа звыклая. Вясёлая, гаваркая, прыгожая – Яўгенія Міхайлаўна зараджае пазітывам, дзеліцца сваім аптымізмам, радуе ўнутраным святлом. З ёй адчуваеш сябе надзвычайна камфортна. І здаецца, што гэтую жанчыну – гандлёвага работніка з душой артысткі – ведаеш даўно-даўно.
Ірына БУДЗЬКО. Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.