З той краіны жытняга калосся…

Белыя аблокі-пушынкі, нібыта некім параскідваныя па блакітным небе; яркае, аж да слёз, сонца… Здаецца, пасля халаднавата-дажджлівых дзён устанавілася па-сапраўднаму ліпеньскае надвор’е. Абяцаюць вельмі гарачыя сухія дні, значыць, самы час па-гаспадарску распарадзіцца імі, пастарацца своечасова і з найменшымі затратамі ўбраць збожжа. На сёння ў вяскоўцаў гэта задача нумар адзін.

Як і ў іншых гаспадарках раёна, уборачнымі клопатамі жывуць сёння ў ААТ «Сцешыцы». Убраўшы рапс, тут без прамаруджвання ўзяліся за ячмень. На дзень майго наведання гаспадаркі ён быў убраны на 84 гектарах.
– Ураджайнасць нармальная, на адным невялічкім участку была вышэйшай за пяцьдзясят цэнтнераў з гектара, – канстатаваў кіраўнік гаспадаркі Віктар Каляда. – Працуем, добра, што і надвор’е спрыяе…
Машыну старшыні ў гэтыя дні можна ўбачыць на кожным полі, дзе ідуць работы. І гэта не таму, што не давярае Віктар Міхайлавіч сваім падначаленым – проста такі ў яго характар: ва ўсім трэба пераканацца самому, да ўсяго дакапацца.
– Наш Віктар Міхайлавіч – нібыта хадзячы камп’ютар, – дзеліцца са мной галоўны заатэхнік гаспадаркі Дзмітрый Валковіч, з якім бяром курс на поле, дзе ўбіраецца ячмень. – Гэта ж столькі інфармацыі трэба трымаць у галаве! І пра што б ні загаварыў – пра жывёлагадоўлю, агранамію ці іншую галіну – усё ведае, кожную лічбачку памятае. А да ўсяго гэтага ён нераўнадушны чалавек, перажывае за справу і, што б ні здарылася, ніколі, што называецца, не выходзіць з сябе, не крыўдзіць людзей. Мусіць, не кожны кіраўнік валодае такімі якасцямі…
Яшчэ здалёк бачым да болю знаёмую кожнаму вяскоўцу карціну: па збожжавым полі снуюць камбайны, загружаюцца машыны. Здалёк яны падобныя на рознакаляровыя цацкі, але літаральна праз хвіліну-другую, наблізіўшыся да тэхнікі, апынаемся, што называецца, у цэнтры падзеі. Знаёмлюся з начальнікам участка. Зусім малады хлопец, толькі другі дзень на працы. А да гэтага Алег Хамутоўскі пасля заканчэння аграрнага каледжа праходзіў у «Сцешыцах» практыку. Спадабаліся хлопцу гэтыя мясціны і працавітыя людзі, вось і застаўся працаваць. Гаспадарка выдзеліла яму скутар – і цяпер Алег мабільны.
– А вось якраз і наш мінулагодні пераможца пад’язджае, – паказаў Дзмітрый Валковіч на падплываючы (інакш і не скажаш) камбайн «Палессе». Ім кіруе адзін з лепшых камбайнераў гаспадаркі Анатоль Татаржын, памочнікам у якога сёлета малады хлопец Вадзім Грабянёк. На хвілінку заглушылі маторы і іншыя камбайнеры: Аляксандр Дубаневіч, Дзмітрый Казлоўскі, Віктар Клемантовіч, адзін з вопытнейшых хлебаробаў, Мікалай Дварэцкі, Генадзь Клемантовіч. У іх у памочніках Юрый Святоха, Павел Пятрашка, Сяргей Панкевіч, Станіслаў Максімовіч.
– Чамусьці не бачу побач жонак, як гэта назіраецца ў іншых гаспадарках, – заўважыла камбайнерам.
– Ды не, мая жонка ў мяне была памочніцай некалькі гадоў, – паведаміў Мікалай Дварэцкі. – А сёлета няхай адпачне.
Такія вось мужчыны ў «Сцешыцах» – клапатлівыя, здольныя ўзяць на сябе ўвесь цяжар нялёгкай ношы.
А ў гэты час на полі ля Дубраўкі, дзе ўжо ўбраны ячмень, парадкуецца салома. Навошта, лічуць у гаспадарцы, каб яна ляжала? Вось спрасуецца ў цюкі, звязецца да фермы, а поле, дзе яшчэ нядаўна каласіўся ячмень, стане вельмі добрай пашай для буйной рагатай жывёлы. Вунь якая сакавітая траўка прабіваецца.
Механізатар Барыс Казлоўскі, які шчыруе на трактары, заняты адказнай справай – яго «Ферабокс» так «выкідвае» рулоны, што толькі паспяваюць адвозіць. Барыс Мікалаевіч – прадстаўнік дынастыі Казлоўскіх: загадчыцай фермы ў Дубраўцы працуе яго жонка Наталля Пятроўна, у гаспадарцы заняты і сыны Дзмітрый і Яўген.
Удалечыні паказалася «Газэль», і механізатары падрыхтаваліся да абеду. Як і заўсёды, ведаюць: Алена Сяржант пачастуе іх смачнымі стравамі і, што вельмі важна, зусім для іх таннымі.
Механізатары пачалі падсілкоўвацца, і мы з галоўным заатэхнікам скіраваліся да мехдвара. Праязджаючы міма дубраўскай фермы, дзе размяшчаецца 266 галоў цялят на дарошчванні, Дзмітрый Валковіч прыпыніўся, на хвілінку падышоў да сваіх выхаванцаў.
– На гэтай ферме за чэрвень мелі 703-грамовыя сутачныя прывагі, – падзяліўся ён, – а ў Сцешыцах і таго вышэй – больш за кілаграм.
Цяляткі, нібы разумеючы гэтыя словы, пацягнуліся да Дзмітрыя Іосіфавіча сваімі забаўнымі пысамі. Мусіць, па-свойму хацелі падзякаваць за гэтыя чысціню, дагледжанасць, клопат пра іх.
Ірына БУДЗЬКО. Фота аўтара









Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.