А ўздоўж дарог – буслянкі…

Кожны куток адносна невялікай у геаграфічным плане Беларусі адметны і непаўторны. Той, каму часта здараецца бываць у такога кшталту вандроўках, думаю, пагодзіцца. З пачаткам лета надарылася магчымасць наведаць Брэстчыну – крайні поўдзень Беларусі. Спяшаюся падзяліцца ўражаннем – з пункту погляду жыхара сярэдняй часткі Беларусі.

на Івацэвічы – падарожжа пачалося. Да сталіцы – звыклыя краявіды і населеныя пункты. Калі ж Мінск застаўся недзе далёка, «алімпійка» вывела да жалезнай выявы зубра – сімвала Брэсцкай вобласці. Былі і іншыя адзнакі таго, што пачаўся іншы край. Па-іншаму, чым на Міншчыне, упрыгожаны крыжы ля дарогі – рознакаляровымі стужкамі. Большасць сядзіб захоўвае спрадвечны парадак пабудоў – лінейны. Калі першай ад дарогі ідзе хата, а роўненька за ёю – розныя сельскагаспадарчыя пабудовы. І амаль у кожным населеным пункце пры дарозе – буслянкі. Напачатку лета там якраз віравала жыццё – дарослыя буслы клапаціліся пра малых, чые дзюбкі былі ледзь бачныя з гнёздаў. Пра тое ж, што едзем усё далей і далей на поўдзень, сведчылі дрэўцы з налітымі чырванню чарэшнямі – Вілейка гэтым пахваліцца яшчэ не магла. Як пазней аказалася, спелымі былі ўжо і клубніцы. Гэты фактар непасрэдна ўплывае на род заняткаў большасці жыхароў Брэстчыны – клубніцы там садзяць соткамі, як бульбу, а агуркі вырошчваюць не ў адной, а часта ў некалькіх цяпліцах. Ды і бульбы, якая дае добры ўраджай на мясцовых глебах, стараюцца пасадзіць як мага болей. Усё, што шчодра расце на зямлі, для мясцовых жыхароў сродак дадатковага, а ў некаторых – і асноўнага заробку.
У размове з мясцовымі жыхарамі адчувальны своеасаблівы моўны бар’ер – носьбіту сярэднебеларускіх гаворак рэжуць слых нязвыклыя словы. Адны – нібыта на ўкраінскі манер, іншыя – сказаныя быццам па-беларуску, але па сэнсе зусім незразумелыя. Што цікава, нават гаворкі жыхароў суседніх вёсак могуць істотна адрознівацца.
Сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў – помнікі даўніны і сімвал былой велічы славутых насельнікаў гэтага краю. Помнікі гісторыі аднолькава прывабліваюць і беларусаў, і іншаземцаў – ля старажытных сцен давялося ўбачыць і адных, і другіх. Для турыстаў звычны сцэнарый наведвання такіх мясцін: фотаздымак на памяць, дотык да камянёў – сведкаў падзей даўно мінулых дзён, і кароткі развітальны позірк на адыход, кінуты праз плячо. У напаўразбураных сценах, праёмах і пустых аканіцах – свіст ветру, працяглы і тужлівы, бы подых мінулага.
Па-суседству з мінулым – дзень сённяшні. Год ад году гарады набываюць сучасны выгляд, развіваецца іх інфраструктура. Не так даўно здалі ў эксплуатацыю басейн і лядовую арэну ў Івацэвічах – сёння гэты аб’ект карыстаецца ўстойлівай папулярнасцю і сярод дзяцей, і сярод дарослых. Трэба сказаць, некаторыя настолькі ўпэўнена стаяць на каньках, што міжволі задаеш сабе пытанне, хто перад табой – аматар ці прафесіянал? Удалося і мне паспрабаваць лязом канька пляцоўку лядовай арэны. Уражанні? Дакладна, што адной гадзіны было малавата. А яшчэ зручна, што ў памяшканні лядовай арэны можна не толькі правесці вольны час з карысцю для здароўя, але перакусіць або выпіць кубачак кавы – ёсць пункт харчавання.
Праездам удалося ўбачыць новы фасад вядомага ў рэспубліцы прадпрыемства «Івацэвічыдрэў», прыцягнулі ўвагу дагледжаныя храмы, школы, дзіцячыя садкі. Упэўнена, што шмат чаго цікавага засталося яшчэ па-за ўвагай. Але найбольш запомніліся буслянкі ўздоўж дарог. І гасцінны паўднёвы край пад белымі крыламі іх гаспадароў.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара 


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.