ВІЛЕЙСКАМУ МУЗЕЮ – 30 ГОД

«Як хутка Вілейка мяняе свой выгляд! Быццам хтосьці разбудзіў гэты горад. Вілейка будуецца, як не будавалася за ўсю сваю гісторыю. Нехта павінен запісваць сённяшні дзень Вілейкі, найбольш слаўныя даты сучаснага і мінулага, імёны былых падпольшчыкаў, рэвалюцыянераў. А то схамянёмся і будзе позна…» Так пісаў у сваім дзённіку 27 лістапада 1939 года Максім Танк, які на той час працаваў літаратурным работнікам газеты «Вілейская праўда».

Будучы абласным цэнтрам, Вілейка і сапраўды вельмі хутка развівалася, кіпела ў горадзе і культурнае жыццё, з’явілася неабходнасць і ў стварэнні музея. І гэта мы можам убачыць на старонках «Сялянскай газеты». Вось радкі з аднаго артыкула, дасланага ў рэдакцыю ў маі 1941 года настаўнікамі з Вілейкі Б. Фельдманам і Ф. Шыраевым. «…За гады Савецкай улады ў нашай краіне створаны сотні музеяў. Кожны абласны цэнтр мае свой музей, няма музея толькі ў нас, у горадзе Вілейка. А ён вельмі патрэбен. У музеі мы зможам убачыць рост асветы, развіццё навукі і мастацтва, прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў нашай краіне і, у прыватнасці, у вобласці… У Вілейскай вобласці мы зможам знайсці вялікую колькасць гістарычных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў розных установах і на руках у прыватных грамадзян… У 1940 годзе на стварэнне абласнога музея Вілейскім гарвыканкамам было адпушчана 55 тысяч рублёў… Абласны цэнтр павінен мець свой музей».
Планам не было наканавана збыцца – грымнула вайна, а пасля, у верасні 1944 года, вобласць была перанесена ў Маладзечна. І толькі праз сорак год задума аб стварэнні музея здзейснілася. 30 ліпеня 1982 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі прыняў Пастанову аб стварэнні Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея. Яго першым дырэктарам стала Шымакоўская Крысціна Браніславаўна. У 1982 годзе яна прыехала ў Вілейку, маючы за плячыма вялікі вопыт у сваёй справе – менавіта яна стаяла ля вытокаў стварэння музея ў Мядзелі. Крысціна Браніславаўна сваю дзейнасць пачала з рэканструкцыі будынка былой пажарнай аховы, у якім да музея размяшчаўся дзіцячы магазін. Плённая праца ў гэты час вялася і па збору першых экспанатаў.
Адкрыццё музея 7 мая 1985 года адбылося ўжо пры новым кіраўніку – Яфімавай Наталлі Аляксееўне.
– Я прагледзеў усю газетную падшыўку за гэты год. Спадзяваўся знайсці вялікі артыкул пра гэту, на мой погляд, важную падзею ў жыцці нашага горада. Але вочы зачапіліся толькі за некалькі радкоў, – расказвае дырэктар музея Сяргей Ганчар. – У газеце было напісана, што ў райвыканкаме ў той дзень адбылася сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай, ім былі ўручаны юбілейныя ўзнагароды, а пасля ветэраны ўсклалі кветкі да помніку на плошчы Свабоды і наведалі музей. Вось і ўсё. Як сёння ўспамінае Крысціна Браніславаўна, яны і самі не хацелі шырокага розгаласу. Лічылі, музей толькі-толькі стварыўся, экспазіцыю багатай назваць нельга было, і ганарыцца тут няма чым. Таму адкрыццё і адбылося ў камернай абстаноўцы.
Гэта быў час актыўнага развіцця музея. Ішла праца па зборы экспанатаў і дакументаў, назапашванню матэрыялу па гісторыі Вілейшчыны. Менавіта ў васьмідзясятыя больш за ўсё было паездак у вядучыя архівы – Масквы, Ленінграда, Вільнюса. Больш за ўсё было музейных экспедыцый, і самае галоўнае – актыўна вялася перадача ў музей прадметаў, звязаных з ваеннай гісторыяй, у музей часта прыязджалі родныя загінуўшых пры вызваленні Вілейкі. З сям’ёй таго ж Гарбузава музей і сёння вядзе перапіску. Унук ардэнаносца ганарыцца сваім дзедам і збіраецца прыехаць у Вілейку з Расіі разам з дванаццацігадовым сынам, каб паказаць хлопчыку, дзе гераічна загінуў яго прадзед, змагаючыся за незалежнасць віляйчан.
– У 1992 годзе музей узначаліў Яўген Ігнатовіч. Менавіта яго намаганнямі была адкрыта зала выстаў, – зноў вяртаецца да гісторыі станаўлення музея Сяргей Мікалаевіч. – І вось што цікава. Музею быў перададзены будынак, у якім размяшчаўся дзіцячы магазін, і зале выстаў быў наканаваны такі лёс. Між тым, як успамінае Яўген Антонавіч, калі ён упершыню прапанаваў на раённай сесіі дэпутатаў перадаць будынак пад залу выстаў, яго ідэю не падтрымалі. І тады ён зрабіў хітры ход – пачаў запрашаць у музей дэпутатаў па аднаму. Ён паказваў ім, што месца катастрафічна не хапае. Уявіце, над яго дырэктарскім сталом літаральна навісалі экспанаты, імі было застаўлена ўсё навокал. А фонды ўвогуле размяшчаліся пад сцэнай Дома культуры. І калі дэпутаты ўбачылі гэта, убачылі, што музей сапраўды валодае багатымі фондамі, экспанаты каторых проста немагчыма паказаць людзям, яны змянілі свой погляд. Прапанова прагучала ў другі раз і яе падтрымалі. У дзень музеяў, 18 мая 1997 года, залу выстаў адкрылі. Атрымліваецца, 2012 год двойчы юбілейны: 30 год музею і 15 – зале выстаў.
Амаль кожны месяц супрацоўнікі музея прапаноўваюць віляйчанам і гасцям нашага горада новыя выставы. Адна з іх, пад назвай «Вілейскі музей: 30 год гісторыі» адкрыецца другога жніўня. Наведвальнікі ўбачаць самыя першыя экспанаты музея і найбольш значныя калекцыі, якія ў поўным аб’ёме да гэтага часу ніколі не паказваліся. Таксама ў планах да юбілейнага мерапрыемства арганізаваць нешта накшталт панскай гасцінай. У музеі ёсць вельмі прыгожы рарытэтны набор мэблі. З былога Стайкаўскага маёнтка захаваліся разныя столікі, канапа, шафа, карціна яшчэ тых часоў – да Польшчы. Ёсць у фондах цікавыя калекцыі, напрыклад, фарфору і фотаапаратаў «Зеніт». У савецкія часы дзейнічала спецыяльная пастанова, згодна якой кожны новы фотаапарат перадаваўся музею. Такая ж пастанова датычыла ўсіх вядучых прадпрыемстваў раёна. А з Людвінова нават перадалі скуркі лісіц і норак, якія ў свой час станавіліся пераможцамі выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве.
Бурліць музейнае жыццё. І ўсё дзякуючы таленавітым супрацоўнікам, на якіх, па прызнанню Сяргея Мікалаевіча, музею заўжды шанцавала. Трыццаць год – юбілей, калі можна падвесці нейкі вынік. Сёння фонды музея налічваюць каля 25 тысяч прадметаў, што дазваляе перыядычна праводзіць пэўныя рээкспазіцыі – мяняць тэмы, калекцыі і больш шырока прадстаўляць сваім наведвальнікам экспанаты. Ды і супрацоўнікі музея знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм і напрамкаў работы, каб заўжды падтрымліваць цікавасць да музея. Бо менавіта музей – тое месца, дзе вучаць захоўваць, шанаваць, любіць і ведаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Так, у 2008 годзе на базе музея была створана студыя вілейскіх народных абрадаў і традыцый «Краявід». Распрацаваны і дзейнічаюць такія цікавыя праекты як «Гістарычныя вандроўнічкі» і «Горка па-беларуску». А ў гэтым годзе віляйчан захапіў новы праект «АРТ-Вілейка» – цыкл лекцый па розных накірунках развіцця сучаснага мастацтва: перфоманса, фатаграфіі, веб-дызайна, гарадской скульптуры, мультыплікацыі.
– Такім чынам музей рыхтуе публіку для прафесіянальнага ўспрыняцця сучаснага мастацтва, – адзначае Сяргей Ганчар. – Мы праследуем тэму, каб не толькі сталічныя музеі былі платформай для падобных выстаў, але і раённыя развіваліся ў гэтым накірунку.
За год музей і залу выстаў наведваюць больш за дваццаць тысяч чалавек. Верыцца, што ў юбілейны год гэта статыстычная лічба зварухнецца ў бок трыццацітысячнай адзнакі. Паказаць музею ёсць што і ёсць чым уразіць сучасніка. Да сустрэчы ў панскай гасцінай.
Марына ПУЦЭЙКА, фота прадстаўлены Сяргеем ГАНЧАРОМ





Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.