«Мы жывём тут, дзе продкі жылі…»

Радкі, вынесеныя ў загаловак, належаць Міколу Кутасу, вядомаму вілейскаму паэту, які жыве і працуе ў Ільі. Яны прыйшліся вельмі да месца, бо матэрыял гэты – пра Ільяншчыну і яе працавітых і таленавітых людзей.

Раніца выдалася сонечнай – быў адзін з тых апошніх дзён ліпеня, калі не прадбачылася дажджу. А ён у гэтыя дні быў не рэдкасцю – вось-вось прыйдзе свята Ілля, якое, калі верыць народнай мудрасці, наробіць гнілля. Напярэдадні свята мы і скіраваліся ў аднаіменны аграгарадок. Як і чым ён жыве, што бачыцца ў перспектыве і што ўжо дасягнута?
Нягледзячы на ранні час, старшыня сельсавета Мікалай Русак ужо быў на працы, аглядаў тэрыторыю ля адміністратыўнага будынка. Недалёка стракатала бензапіла, і гэты гук міжволі ўспрымаўся пацвярджэнем таго, што ў аграгарадку ўсё робіцца своечасова і па-гаспадарску.
– Рана на працы? – перапытаў мяне кіраўнік мясцовай улады і ўдакладніў. – Ды не, не рана, я ўжо з сямі гадзін тут. Хапае пытанняў, якія трэба вырашаць.
Мікалай Русак на пасадзе старшыні параўнальна нядаўна – гады два ўсяго. Але ж і гэтага часу хапіла, каб вызначыць прыярытэты і працаваць так, як патрабуецца. З нядаўняга часу тэрыторыя сельсавета пашырылася – да яе далучыўся і Альковіцкі, а гэта значыць, што пытанняў у мясцовай улады стала болей.
– За першае паўгоддзе намі зроблена нямала, – расказаў Мікалай Русак. – У Ільі зрэзалі аварыйныя дрэвы, выраўнялі і ўбралі стары плот па вуліцы Вілейскай, пабялілі дрэвы па Савецкай, добраўпарадкавалі ільянскі могільнік, касілі баршчавік у Абадоўцах і Бязводным, капітальна адрамантавалі лаўкі і ўстанавілі ўрны для смецця ў скверы аграгарадка, вывозілі смецце з вясковых могільнікаў, пасадзілі дэкаратыўныя кусты і дрэвы, рэкультавалі звалкі ў Ільі і Кавалях. Гэта асноўная частка таго, чым займаемся. А ўжо пра штодзённую работу з насельніцтвам, мэтанакіраваную і пастаянную, не кажу. Ёсць пэўныя вынікі работы і на тэрыторыі далучанага да нас Альковіцкага сельсавета. Тут таксама косім, наводзім парадак, убіраем звалкі, зносім старыя пабудовы, старыя платы, наводзім парадак на могільніках – працуем.
Многа робіцца, а наперадзе – увасабленне ў жыццё яшчэ мноства планаў і задумак. Што датычыцца Ільі, то ў жніўні тут пачнецца добраўпарадкаванне сквера ля аўтобуснага прыпынку. Мікалай Вацлававіч ужо намаляваў нават, якім бачыцца яму гэты куточак аграгарадка – з прыгожымі лавачкамі і агароджай, праваслаўным крыжам і памятным каменем, на якім будзе напісана дата першага ўпамінання пра Ілью – 1473 год – і радкі з верша Мікола Кутаса: «Праз віхуры нялёгкіх гадоў мы ідзём пераможна і годна, і свой край, край палёў і садоў, называем Ільяншчынай горда…» Няхай ведае кожны, каму надарыцца тут бываць, што за месца гэта – Ілья…
Цёпла расказваючы пра мясціны, дзе выпала жыць і працаваць, Мікалай Русак з удзячнасцю ўспамінае сваіх папярэднікаў, былых старшынь сельсавета Галіну Кутас, Вольгу Гараніну, якія і сёння актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, многае робяць для таго, каб гэты куточак – своеасаблівая візітная картачка раёна (яна сустракае і дае першае ўражанне пра Вілейшчыну ўсім тым, хто едзе з боку сталіцы) – быў прыгожым, сучасным і чыстым. Вось і стараюцца ільянцы, каб так і было. І пэўныя дасягненні ёсць: па выніках работы за 2011 год аграгарадок названы ў ліку лепшых у вобласці. Тут ёсць усё для таго, каб жыць, працаваць, нараджаць і выхоўваць дзяцей, вучыць іх і ўсебакова развіваць. Таму жыве ў Ільі многа моладзі, а па сельсавеце налічваецца болей за чатыры дзясяткі мнагадзетных сямей – і гэта без уліку нядаўна далучанай новай тэрыторыі.
Многа і цёпла расказваў Мікалай Русак пра Ільяншчыну. Хацелася б перадаць усё, ды наўрад ці хопіць на гэта адведзенага ў газеце месца. Усё, што чулі, бачылі – прыемна ўразіла, пасяліла ў душы хоць і з цяжкасцямі (а без іх у наш няпросты час не пражыць), але рушу наперад. А яшчэ надоўга запомняцца сустрэчы з некаторымі ільянцамі, цудоўнымі, па-свойму творчымі і заслужанымі людзьмі. Адзін з іх – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Пятровіч Рудніцкі, які ў снежні гэтага года адзначыць сваё 95-годдзе. Ветэран жыве ў сям’і свайго сына. Былы гандлёвы работнік і неабыякавы чалавек, ён і сёння жыва цікавіцца навінамі, глядзіць тэлевізар, па магчымасці яшчэ дапамагае сыну і нявестцы па гаспадарцы.
На свяце вёскі, якое традыцыйна праходзіць тут 2 жніўня, на Іллю, лепшым падвор’ем аграгарадка названа сядзіба Людмілы і Сяргея Шушкевічаў. Я пазнаёмілася з гаспадыняй, паглядзела на тварэнне іх з мужам рук. Усё зроблена з густам, прыгожа. На такое, падумалася, здольны толькі нераўнадушныя, працавітыя і, безумоўна, творчыя людзі. Якраз такія і ўпрыгожваюць наша жыццё.
Веры Георгіеўне Берман, жыхарцы аграгарадка, ужо восьмы дзясятак гадоў. А не скажаш. Гэта, мусіць, ад таго,што ёсць у жыцці гэтай жанчыны вялікая вера, якая стала часткай яе жыцця. Вера высокая, якая робіць чалавека чалавекам. Жанчына – адна з самых актыўных прыхажанак, многа дапамагае настаяцелю храма прарока Іліі святару Андрэю Швяцову. Тут, у храме, якому ўжо 185 гадоў, знаходзіцца спісак з Ціхвінскай іконы Божай маці, прыхінуцца да якой прыходзяць і прыязджаюць людзі нават здалёку. Кажуць, дапамагае яна ў бедах і праблемах, калі шчыра верыць і прасіць. Таму нярэдка ў царкве можна ўбачыць вянчанне маладых пар, якія ствараюць сем’і. А яшчэ ў храме ёсць ікона прарока Іліі – апекуна гэтага многае перажыўшага храма, які, нягледзячы ні на што, выстаяў і сёння развіваецца, дзякуючы намаганням адданых веры людзей.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Трудовые пенсии в Беларуси с 1 августа увеличатся в среднем на 10%

Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности

Как бывший лыжник бегунов готовит

В Вилейке живёт поедатель змей… и не только

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейке живёт поедатель змей... и не только - 17 июля 2018 (1209)
  • Прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело на замдиректора "Р" - 17 июля 2018 (1029)
  • В ГАИ рассказали, сколько нарушений выявлено в Вилейке во время акции "Ребенок- главный пассажир" - 18 июля 2018 (415)
  • Как бывший лыжник бегунов готовит - 17 июля 2018 (235)
  • Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности - 17 июля 2018 (174)
  • В Вилейском районе начнут обучать юных блогеров-журналистов - 18 июля 2018 (148)
  • В эти выходные футбольная команда "Вилия" встретится с "Фалько". Болеем за наших! - 18 июля 2018 (55)
  • Розыск Максима Мархалюка продолжается - МВД - 18 июля 2018 (52)
  • Трудовые пенсии в Беларуси с 1 августа увеличатся в среднем на 10% - 18 июля 2018 (27)
  • Недостаточная организация контроля - 17 июля 2018 (18)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Розыск Максима Мархалюка продолжается — МВД

    В эти выходные футбольная команда «Вилия» встретится с «Фалько». Болеем за наших!

    В Вилейском районе начнут обучать юных блогеров-журналистов

    В Беларуси за пять лет в лесах разыскивали более 1 тыс. человек

    В ГАИ рассказали, сколько нарушений выявлено в Вилейке во время акции «Ребенок- главный пассажир»

    Трудовые пенсии в Беларуси с 1 августа увеличатся в среднем на 10%

    21 июля в Минске пройдут торжества, посвященные Дню пожарной службы

    Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности

    Как бывший лыжник бегунов готовит

    Выступление в трудовых коллективах и приём граждан Вилейским РОВД

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ

    Яндекс.Метрика