Мінула 50 гадоў першага выпуску выхаванцаў Нясвіжскай школы-інтэрната імя Якуба Коласа

Зараз такой навучальнай установы не існуе. На яе месцы – педагагічны каледж. Але мы, тыя, хто скончыў школу-інтэрнат, не забыліся пра яе і сустракаемся на юбілейных датах. Асабіста мне пашчасціла ў жыцці, бо сем гадоў – з восені 1956 па ліпень 1963 года давялося вучыцца тут. Час той успамінаю з замілаваннем. Умовы, у якіх выхоўвалі навучэнцаў, былі створаны выдатныя.

І арганізацыя навучальнага працэсу, і выхаваўчая работа па-за класам, і харчаванне, і адпачынак, і адзенне, і г.д – усё было прадумана і ўсё спрыяла выхаванню моладзі, як тады патрабавалі, у духу камуністычнай маралі.
Нажаль, не так проста адшукаць адрасы школьных сяброў. Аднак у архівах – ні Нясвіжа, ні Мінска, ні Баранавіч ніякіх дакументаў аб Нясвіжскай школе-інтэрнаце няма. Скажу і такую рэч: нават у энцыклапедычных даведніках аб тым, што была такая школа, няма ні аднаго слоўца. Мае ўспаміны – імкненне аднавіць у грамадстве згубленую памяць.
Здаецца, дзесьці тут, за дзвярыма, прыхаваліся нашы школьныя гады. Прыязджаючы сюды, мы зноў адчуваем нейкі жыватворны дух, які зыходзіць з гэтых будынкаў, з гэтай прасторы і напаўняе нашы душы.
Спынюся на найбольш значных момантах з жыцця школы-інтэрната. Яна была адкрыта ў 1956 годзе. 15 жніўня 1956 года ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову «Аб увекавечанні памяці народнага паэта БССР Якуба Коласа», дзе напісана ў п.5:»Прысвоіць імя Якуба Коласа школе-інтэрнату ў горадзе Нясвіжы».
Школа адчыніла дзверы ў верасні 1956 года. Набрана было 5 класаў. Штогод школа павялічвалася, расла, набірала новыя першыя класы. І ў 1962/1963 навучальным годзе быў поўны камплект – 300 вучняў. Летам 1963 года, калі адбыўся першы выпуск, школа была рэфармавана ў васьмігадовую, а тыя навучэнцы, хто перайшоў у 9-ы,10-ы,11-ы класы, былі ўладкаваны, хто куды. Васьмігадовай школа-інтэрнат заставалася аж да 1984 года, затым была зачынена, а на яе базе адноўлена работа педагагічнага вучылішча. Якое было адчынена ў 1944 годзе.
Давайце ўдумаемся : яшчэ працягваецца вайна, Нясвіж разбураны, няма электрычнасці, ні падручнікаў, ні сталовак і многага іншага, але партыйныя і савецкія органы, і такія выдатныя арганізатары, як Афанасій Саўчанка, Казімір Пагоцкі вядуць работу па аднаўленню сістэмы адукацыі. У горадзе і раёне гэта задача была вырашана паспяхова. У той рабоце былі задзейнічаны і многія выкладчыкі педагагічнага вучылішча, якія сталі пазней і нашымі педагогамі ў школе-інтэрнаце. Ім наша ўдзячлівая памяць, захапленне, павага і любоў!
Дырэктарамі нашай школы-інтэрната былі Аляксей Максімавіч Правашынскі, Барыс Афанасьевіч Сасноўскі, Мікіта Фядотавіч Бобаў, Ганна Фёдараўна Воранава. Уся сістэма навучання і выхавання праходзіла, як мы цяпер разумеем, у пераломныя часы развіцця савецкага грамадства. Заканчвалася эпоха сталінізму, наступала эпоха хрушчоўскай «адлігі». Савецкім людзям, маладому пакаленню, была падаравана мара – мроя аб камуністычным грамадстве. Нам і трэба было пабудаваць. У нашых настаўнікаў з’явілася больш магчымасцей для самарэалізацыі. У педагагічнай практыцы стаў шырока ўжывацца індывідуальны метад навучання. Сталі з’яўляцца тэхнічныя сродкі. Пасля педагагічнага вучылішча школе-інтэрнату засталася выдатная база для арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай работы.
Не у кожнай школе дзеці атрымлівалі бясплатна чай, а мы выхаванцы школы-інтэрната ўжо атрымлівалі чатырохразовае харчаванне. Тут табе і суп з фрыкадэлькамі, баршчы і расольнікі, і кашы з катлетамі, і галубцы, і макароны па-флоцку, і кампоты-кісялі.
Не любілі толькі, як у абед наша доктар Паліна Рыгораўна Гінзбург (светлая ёй памяць), прымушала выпіць рыбінага тлушчу.
У колькі рублёў абыходзіўся дзяржаве дзень знаходжання вучня ў інтэрнаце, нажаль назваць не магу – няма ў архівах бухгалтарскіх дакументаў. Скажу коратка: мы мелі ўсё для нармальнага жыцця і вучобы.
Як адзначыў у сваіх успамінах былы выхаванец школы-інтэрната Іван Юрчык: «Нясвіжская школа-інтэрнат была своеасаблівым аазісам у жыццёвай прасторы, часе…» Было шмат гурткоў: танцавальны, драматычны,харавы, духавы аркестр, фоталабараторыя.
Была і цудоўная спартыўная база: канькі, лыжы,веласіпеды, палаткі, спартыўная зала. Мы мелі магчымасць гуляць у вялікі тэніс, аб чым зараз большасць вучняў могуць толькі марыць.А праца на агародзе, у сталоўцы, у сталярнай і слясарнай майстэрнях, удзел у розных гаспадарчых справах рыхтавалі нас да дарослага жыцця.
Трэба прызнаць, што фактычна мы, вучні, і жылі пры камунізме. Як жылі нашы настаўнікі, выхавацелі, тэхнічныя работнікі – мы маглі толькі здагадвацца. Прывяду прыклад, калі можна так сказаць, гістарычны. Малады Якуб Колас, скончыўшы настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы ў 1902 г. быў прызначаны настаўнікам народнага вучылішча з акладам 300 рублёў у год. Конь у тыя часы каштаваў 45 рублёў. Касцюм з англійскай тройкай можна было купіць за 20 рублёў. На маю думку, пастаноўка навучальна-выхаваўчага працэса ў Нясвіжскай школе-інтэрнаце варта навуковага даследвання, абагульнення, вывучэння. Нажаль, яшчэ ніхто за гэта не ўзяўся. Нашы педагогі былі наватарамі, першаадкрывальнікамі, працавалі з вялікім захапленнем, энтузіязмам. Кожны заслугоўвае асобнага нарыса – партрэта.
Наша жыццё праходзіла ў мурах кляштара бенедыкцінак (жаночы манастыр).
Мы ў свой час жылі і праводзілі ўрокі ў гэтых карпусах. А, помню, з якой цікаўнасцю, мы, юныя, углядаліся ў падвальныя памяшканні. Высокія, сухія, трывалыя на стагоддзі – яны выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб. Знайшлося месца і для качагаркі, і для захоўвання бульбы і гародніны, і для бочак з капустай, грыбамі і салёнымі памідорамі ды агуркамі.
Цудоўна захавалася вежа – брама, якая з’яўляецца галоўным уваходам на тэрыторыю кляштара. Вежа завершана фігурным купалком са шпілем.
У 1959 годзе дзяржава падаравала нам, навучэнцам школы-інтэрната новы трохпавярховы будынак школы, дзе размясціліся вучэбныя кабінеты, лабараторыі, бібліятэка, спартыўная зала, майстэрні. Праўда, каб пашырыць тэрыторыю вакол школы, давялося паўднёвую частку манастырскай сцяны разбурыць.
Усе будынкі кляштара бенедыкцінак – помнік архітэктуры барока. Гэта наша даўніна, якая павінна шанавацца. Гэта наша гісторыя. А для нас асабіста – гэта месца, дзе мы раслі, мужнелі, набіраліся розуму.
50 гадоў назад – у чэрвені 1963 года адбыўся першы і апошні выпуск Нясвіжскай школы-інтэрната імя Я.Коласа, як 11-гадовай установы з вытворчай формай навучання. Усяго было выпушчана 25 вучняў. Большасць атрымала прафесію садавода-агародніка, дзяўчаты набылі кваліфікацыю швачкі. Некаторым выпускнікам удалося атрымаць прафесію шафёра. Як склаўся лёс маіх аднакласнікаў?
Большасць атрымала вышэйшую адукацыю. З адказнасцю выконвалі свае абавязкі. На юбілейныя ўрачыстасці прыехала з розных гарадоў былога СССР 7 выпускнікоў школы-інтэрната. На сходзе ў сваім дакладзе былы выхаванец Мікола Бабук узгадаў прозвішчы выпускнікоў, якія гучаць у краіне. Так, Уладзімір Данец стаў вядомым архітэктарам, Тамара Скудная – заслужаная артыстка Беларусі, Уладзімір Сокал – заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (нажаль, памёр), Ніна Грынько – заслужаны шахцёр Беларусі.
Лёс многіх аднакласнікаў невядомы. Некаторыя памерлі. Светлая ім памяць!
1984 год – апошні год існавання Нясвіжскай школы-інтэрната. Па нейкіх прычынах яна была зачынена, магчыма не было грошай у бюджэце для далейшага фінансавання такіх школ. Магчыма, дзяцей было цяжка набраць у такую школу-інтэрнат?
Кожны раз, калі мы бываем тут, у гэтых сценах, перш чым раз’ехацца, мы разам, адной сям’ёй, нетаропка гуляем па Нясвіжы, па школьным садзе і тэрыторыі. Месца нашага дзяцінства, здавалася б такое знаёмае і роднае, кожны раз чымсьці прыемна здзіўляе нас. І мы здагадваемся, амаль фізічна адчуваем, што Нясвіж і наша незабыўная школа-інтэрнат, не хочуць развітвацца з намі. А мы з табой, Нясвіж…
Мікола КУТАС.
Працяг – у наступным нумары


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (780)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (517)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.