Тыдзень дзіцячай кнігі пачаўся выставай-рэкламай “Любімай кнігі бібліятэкараў і нашых чытачоў”

Тыдзень дзіцячай кнігі пачаўся выставай-рэкламай “Любімай кнігі бібліятэкараў і нашых чытачоў”. Знаходзіцца яна зараз на абанеменце нашай бібліятэкі.

Другі дзень тыдня мы вырашылі прысвяціць Году гасціннасці. Мерапрыемства мела назву: гульня-вандроўка “Я люблю Беларусь”. На яго да нас завіталі вучні з СШ №1 і гімназіі №2. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны,перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, адгадвалі па апісанню партрэты славутых землякоў. А яшчэ дзецям былі прапанаваны гульні “Чароўны цыліндр”(трэба было здагадацца, якія прадметы знаходзяцца ўнутры,па іх апісанню) і рухомая гульня “Перанясі бульбу”. Мерапрыемства прайшло весела,цікава. Самыя актыўныя атрымалі прызы. На нашым свяце былі і госці – гэта ўдзельнікі музычнай студыі “Натхненне” пад кіраўніцтвам С.С.Рудніцкага: Заянчкіўская Дзіяна, Паслед Мікіта,Кунавіч Марыя, Машонская Ксенія. Нашых маленькіх спевакоў зала вітала апладысментамі. Што гэта за канікулы без любімых дзецьмі і дарослымі мультфільмаў! Мультфестываль “Са старонкі на экран” таму самы лепшы доказ. Гісторыю з’яўлення мультфільмаў расказалі дзецям бібліятэкары. Гульня “Адлюструй мультыплікацыйнага героя”, конкурс “Назаві песню з мультфільма”, музычная віктарына “Разам весела ісці”, а таксама прагляд мультфільмаў так захапілі ўдзельнікаў, што развітвацца не хацелася нікому. А ў чацвер у нас прайшло мерапрыемства, прысвечанае жанчыне-паэтцы Г.Новік, 100-годдзе якой мы ўсе святкуем, жанчыне,якая ўсю сваю любоў, дабрыню, талент, жыццёвы вопыт аддавала людзям.Увазе вучням гімназіі “Логас” для прагляду была прадстаўлена прэзентацыя “Жывая,светлая,зямная”, падрыхтаваная метадыстам аддзела маркетынгу ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка” Дубяга А.А. Завяршаючы наш тыдзень, мы, як заўсёды, падвялі вынікі. Хто на гэты раз самы чытаючы? Гэта дзясятка лепшых? І вось яны: Маліноўская Каця, гімназія №2 – 9”А” кл., Лукашонак Насця, гімназія №2 – 8 “А” кл., Шульгач Саша, гімназія “Логас”, 9 “В” кл., Мацкевіч Ліля, СШ №3, 6 ”В” кл., Капцюг Даша, гімназія “Логас”, 8 “В” кл., Місюль Даша, гімназія №2, 3 “Б”кл., Кратовіч Арцём, гімназія “Логас”, 3 “В” кл., Салаўёва Насця,гімназія “Логас”, 6 ”А” кл., Парфіновіч Іра,СШ №3, 8 ”А” кл., Сільвановіч Насця,СШ №3, 8 ”А” кл. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі і “залатымі” зоркамі. На свята да нас завітала і Такмакова Алена, вучаніца 8 класа, гімназія №2. “Прыгажосць сваімі рукамі” – так называлася выстава яе работ,якая знаходзіцца і зараз у чытальнай зале бібліятэкі. Гэта таленавітая дзяўчынка стварае сапраўдную прыгажосць. Ёй падуласны і бісер, і аплікацыя, і квілінг, і выцінанка. На свяце заўсёды бывае шмат гасцей. І вось яшчэ адны з іх – супрацоўнікі цэнтра эстэтычнага выхавання А.Р. Судніковіч, Г.А. Згрунда, якія дапамагалі нам здейсніць сюжэтна-ралявую праграму “У гасцях весёлкавай палітры”. Яны разам з дзецьмі стваралі малюнкі. Перад удзельнікамі стала задача ператварыць свае ўяўленні на паперы.Усе малюнкі ствараліся пад сапраўдную жывую музыку ў выкананні юнай флейтысткі Якутовіч Каці, якая прыйшла да нас разам са сваёй выкладчыцай Наркевіч А.А. Гучала флейта, а дзеці малявалі. Што можа быць прыгажэй,як маляваць пад музыку! Завяршыўся тыдзень дзіцячай кнігі. Вясёлы, пазнавальны, запамінальны. Ну, а яшчэ мы,бібліятэкары, у наступны раз пастараемся прыдумаць і ажыццявіць для вас, нашы юныя чытачы, яшчэ штосьці новае і цікавае. Бібліятэка выказвае шчырую ўдзячнасць кіраўніку раённага аддзялення Дзіцячага фонда М.М.Гіро за аказаную матэрыяльную дапамогу, а таксама кіраўніку Вілейскай раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” С.Л. Валынец. Мая МІСЮЛЬ, бібліятэкар дзіцячай гарадской бібліятэкі філіяла №2


Написать комментарий

НОВОСТИ

Какие развлечения ждут юных вилейчан на «Празднике детства и семьи» 1 июня

На Вилейщине проводится совместная акция МЧС и БРСМ «Летний патруль»

Отчётный концерт. Талантов и музыки свет

Слоган для своего города предлагают придумать жителям Вилейки

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Илье прошёл районный праздник Сёмуха - 28 мая 2018 (13)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Илье прошёл районный праздник Сёмуха

    Комната агрессора. Комната для жертвы. «Кризисной комнатой» в Вилейском районе воспользовались 12 человек

    Мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом»

    Факт ДТП – повод для проверки

    Валежник – это не беспорядок…

    Пусть тянутся к солнцу подсолнухи…

    Всё о чеках “Имущество”

    Летняя оздоровительная кампания в 2018 году пройдёт в Вилейском районе в рамках республиканской акции «Малая родина: от изучения к действию»

    ПРИЁМ ГРАЖДАН. Вопросы дома и возле дома

    Артысты Вілейшчыны на першым фестывалі беларускай керамікі «ТэраКот»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика