Напярэдадні Вялікадня ў Вілейскай гімназіі №2 было праведзена шэраг мерапрыемстваў

Напярэдадні Вялікадня ў Вілейскай гімназіі №2 было праведзена шэраг мерапрыемстваў, якія дапамаглі вучням, настаўнікам і бацькам не толькі сустрэць вялікае свята з асаблівым духоўным настроем, але і падрыхтавацца да яго ў еднасці з традыцыямі нашага народа.

У Чысты чацвер прайшоў конкурс “Самыя ўмелыя”, на якім падлеткі не толькі вучыліся прыгожа і велічна сустракаць хрысціянскія святы, але і знаёміліся з асаблівасцямі прафесій сферы абслугоўвання. Як сапраўдныя артысты, вялі конкурсную праграму Алеся Кузьміч і Надзея Кліменак. А пакуль канкурсанты выконвалі складаныя заданні, Аліна Гамулка і Лаліта Камінская знаёмілі прысутных з гадавым святочным колам, расказвалі пра самыя запатрабаваныя прафесіі. Складаліся цікавыя рэцэпты і рыхтаваліся па-майстэрску аздобленыя стравы да святочнага стала. Удзельнікі конкурсу ў якасці хатняга задання (у любой тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) выраблялі вялікодныя яйкі, і ў выніку – цудоўная выстава.
Больш дзесяці дзён была адкрыта ў гімназіі і выстава вышываных ікон. Сапраўдны цуд, створаны рукамі майстрых Марыі Легуш, Дануты Перасунькі, Галіны Капцюг, Яніны Дубаневіч і Наталлі Цітовай, не мог пакінуць абыякавым нікога з наведвальнікаў выставы.
У перадсвяточныя дні вучні, настаўнікі і бацькі актыўна наведвалі рэсурсны цэнтр гімназіі па духоўна-маральным выхаванні на праваслаўных трыдыцыях, дзе прадстаўлены не толькі кніжныя выставы, але і экспазіцыя з рэдкімі гістарычнымі і культурнымі экспанатамі.
У рамках праграмы “Падарунак да свята” прайшлі майстар-класы па роспісе яек, па вырабе сувеніраў і велікодных паштовак, па афармленні святочнага стала. Больш за месяц рыхтаваліся гімназісты да самага вялікага свята года. У пятніцу была арганізавана выстава-продаж, дзе можна было не толькі палюбавацца рукатворнымі цудамі, але і набыць іх за сімвалічную плату. Сабраныя грошы плануецца патраціць на святкаванне дня Перамогі.
Наталля ГУЛЕЦКАЯ,
настаўніца Вілейскай гімназіі №2


Написать комментарий

НОВОСТИ

Какие развлечения ждут юных вилейчан на «Празднике детства и семьи» 1 июня

На Вилейщине проводится совместная акция МЧС и БРСМ «Летний патруль»

Отчётный концерт. Талантов и музыки свет

Слоган для своего города предлагают придумать жителям Вилейки

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Илье прошёл районный праздник Сёмуха - 28 мая 2018 (13)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Илье прошёл районный праздник Сёмуха

    Комната агрессора. Комната для жертвы. «Кризисной комнатой» в Вилейском районе воспользовались 12 человек

    Мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом»

    Факт ДТП – повод для проверки

    Валежник – это не беспорядок…

    Пусть тянутся к солнцу подсолнухи…

    Всё о чеках “Имущество”

    Летняя оздоровительная кампания в 2018 году пройдёт в Вилейском районе в рамках республиканской акции «Малая родина: от изучения к действию»

    ПРИЁМ ГРАЖДАН. Вопросы дома и возле дома

    Артысты Вілейшчыны на першым фестывалі беларускай керамікі «ТэраКот»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика