Карэктывы ў рэтраспектыве

– Усе дарогі вядуць у Рым? – загадкава ўсміхаецца ідэолаг адкрытага акцыянернага таварыства «Чурлёны» Таццяна Баравая. – Па гэтай абавязкова даедзем.
І сапраўды, адскочыўшы ад шашы, утрамбаваны коламі пясчаны серпанцін уецца бясконца доўга сярод альхоўніку, паміж якога мільгаюць аздобленыя рапсавымі суквеццямі прагаліны. Каласяцца збожжавыя. Рассыпаюць семя бухматыя дзьмухаўцы. Такая яна, пара сенакосная.
Працяг тэмы – на с. 2

– Усе дарогі вядуць у Рым? – загадкава ўсміхаецца ідэолаг адкрытага акцыянернага таварыства «Чурлёны» Таццяна Баравая. – Па гэтай абавязкова даедзем.

І сапраўды, адскочыўшы ад шашы, утрамбаваны коламі пясчаны серпанцін уецца бясконца доўга сярод альхоўніку, паміж якога мільгаюць аздобленыя рапсавымі суквеццямі прагаліны. Каласяцца збожжавыя. Рассыпаюць семя бухматыя дзьмухаўцы. Такая яна, пара сенакосная.

На прасёлкавай дарозе – чаканая сустрэча. Спыняем «МТЗ» са здробненай травяной масай, які бярэ кірунак да  сянажнай траншэі.

– Каля дзевяці тон будзе, – ківае механізатар Уладзімір Грынцэвіч на даверху  запоўнены кузаў прычэпа, з папярэдне нарошчанымі бартамі. Для яго гэта пяты за сённяшні дзень рэйс.

Зводдаль адчыняецца панарама сенажаці з разгорнутай на ёй дзеяй корманарыхтовак. У механізаваным атрадзе – чатыры кормаўборачныя комплексы «Палессе». За кожным замацавана грузавая тэхніка. У згоднай спулцы працуюць механізатары Міхаіл Пашкевіч і Сяргей Ганчароў. Падвяленая і здробленая травяная маса вокамгненна запаўняе кузавы транспартных сродкаў, якія сінхронна настройваюць свой ход пад хуткасць камбайна.

Заходзячы на новы круг, Алег Іванец спыніў Палессе» побач з меліярацыйным каналам. Большасць кармавых угоддзяў гаспадаркі размешчаны на тарфяніках. Каля трыццаці год Алег  Іванец працуе ў гэтых мясцінах. Мяняюцца формы ўласнасці сельгаспрадпрыемстваў. Вось і колішні сельгаскааператыў «Іжа» стаў часткай акцыянернага таварыства «Чурлёны».

– Тут мая радзіма, – аглядае мой суразмоўца ваколіцы, маючы на ўвазе вёску Каралеўцы, дзе яго бацькоўскі дом. Дзе ён пасля пабудаваў свой і абуладкаваў яго  з жонкай згодна сваім уяўленням аб эстэтыцы вясковага быту. Сядзіба сапраўды ўражвае дагледжаным выглядам. У гародчыку – ні травінкі. Адбуялі раннія кветкі. На  падыходзе – півоні. Роўнымі радкамі дружна паўзыходзілі астры. Яны з цягам часу створаць асаблівы кветкавы дыван каля плоту. На лаўцы прытулілася «салодкая» парачка,  якая, пэўна, заклікана сімвалізаваць сямейную еднасць. На ўваходзе, ля весніц, яшчэ буяюць два бэзавыя кусты. Гронкі буйныя, колеру навальнічнага неба. Знаёмячыся з Алегам Іванцом, які без прамаруджвання збіраецца заняць месца ў кабіне агрэгата, успамінаю яго кідкую сялібу, міма якой мы гадзіну таму праязджалі. Па-свойму ўжо асэнсоўваюцца словы «тут мая радзіма» і імкненне чалавека ўдасканаліць асяроддзе, у якім ён жыве.

Пётр Іватовіч са сваім «МАЗам» – таксама ў складзе кормаўборачнага атрада. Вопыт у корманарыхтоўках немалы. Сёлетнім ураджаем траў задаволены не вельмі. Былі, кажа, і лепшыя гады. Падумалася: усё, што яднае гэтых згуртаваных працай мужчын, яно – навідавоку. Тут – заклапочанасць станам зялёнай нівы, тым вынікам, які абавязкова павінен быць.

– Адзінаццаць гуртоў статка пасуцца, яго ж і зімой трэба карміць, – прыводзіць матывацыю мэт «зялёнага» жніва ідэолаг акцыянернага таварыства. З Таццянай Уладзіміраўнай пад’язджаем да фермы «Лыцавічы», дзе арганізавана закладка сенажу. Сама па сабе яна невялікая – некалькі дзясяткаў галоў дойнага статку. Пажыўны корм будзе размяркоўвацца па іншых жывёлагадоўчых памяшканнях.

На трамбоўцы масы заняты Аляксандр Верамей, малады механізатар, але ўжо дастаткова вопытны і дасведчаны ў сваёй справе.

Ён, як і абсалютная большасць працаўнікоў акцыянернага таварыства, – ураджэнец тутэйшых мясцін. Яго тэхніка – «Беларус-3022» – універсальная. Трамбоўка сенажу – гэта толькі адзін з варыянтаў. Працаваў на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, касьбе траў. Дома чакае жонка з двума дачушкамі:

– Увечары толькі і бачымся, – жартуе Аляксандр. – Раніцой выходжу, каб да шасці паспець на мехдвор, – яна яшчэ спіць.  Абедамі корміць сталовая таварыства. За жонкай вячэра застаецца…

У ААТ «Чурлёны» – бадай, найбольшы ў раёне аб’ём корманарыхтовак. Прапарцыянальна колькасці  галоў буйной рагатай жывёлы, якая стане на зімоўку. План па закладцы сенажу – 18500 тон, сіласу – 15 тысяч тон. Заданне напружвае. Па сведчанні галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Леаніда Холада, у рабоце – 5 кормаўборачных комплексаў, 2 касілкі. Безумоўна, хацелася б больш поўнага тэхнічнага забеспячэння кампаніі. Не хапае падборшчыкаў. Няма магчымасці для прымянення сучасных тэхналогій, у прыватнасці, нарыхтоўкі сена ў вакуумнай упакоўцы. Камень спатыкнення, безумоўна, – абмежаванасць у фінансавых сродках. З падобнага роду рэаліямі даводзіцца лічыцца.

Па дарозе дамоў давялося назіраць ў рэтраспектыве і яшчэ адну рэалію нашага жыцця. Яна абудзіла ў свядомасці  настальгічнае адчуванне колішняй сенакоснай пары. Каля напалавіну загружанай сенам падводы мітусіліся двое мужыкоў: адзін – старэйшы, другі – гадоў пад трыццаць. Падумалася, бацька і сын прыбіралі  адведзеную ім пад корманарыхтоўкі сенажаць. Імклівая плынь жыцця многае перавярнула ў акаляючым свеце, унёсшы свае карэктывы і ў гэты сенакосны час. Але застаўся, дзякаваць Богу, зялёны шум траў, палёт бухматых чмялёў над лугавымі кветкамі і ні з чым не параўнаны водар прытомленага сонцам сена.

Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Юные исследовали из гимназии «Логос» сделали шаг в науку

Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1838)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (914)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (557)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (511)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (466)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (382)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (306)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (242)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (209)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (199)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Магазин в деревне Избино Осиповичского сельского совета продолжит свою работу

    В районе проведено специальное комплексное мероприятие «Надзор»

    Мини-футбол: достойное завершение

    Юбілей Вілейскага народнага тэатра

    Юные исследовали из гимназии «Логос» сделали шаг в науку

    20 декабря состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Вилейского райисполкома ПАВЛОВСКИМ Сергеем Фёдоровичем. Тема: “О работе учреждений культуры района по организации культурно-досуговой деятельности”

    21 декабря приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской областной организации Белорусского профсоюза работников АПК АЗАРЕНКО Кирилл Николаевич

    Чтобы не стать живым товаром…

    О проведении приписки граждан к призывному участку Вилейского района в 2018 году

    Бытовые котлы не безопасны

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.