Віляйчанка прыйшла ў рэдакцыю са слязьмі.

Віляйчанка Таццяна Бохан прыйшла ў рэдакцыю са слязьмі.
– Так перапалохалася! – пачала расказваць яна, ледзь перавёўшы дыханне. – Каля дзевяціпавярховага інтэрната, непадалёк ад калгаснага рынка, на мяне кінуліся сабакі, якія там заўсёды бегаюць цэлай зграяй. На шчасце, удалося неяк іх адагнаць, балазе, знайшлося ўручча. Не так даўно бачыла, як галодныя жывёлы апанавалі нейкага хлапчука. Выратавала толькі тое, што побач былі дарослыя і адагналі сабак…

Віляйчанка Таццяна Бохан прыйшла ў рэдакцыю са слязьмі.

– Так перапалохалася! – пачала расказваць яна, ледзь перавёўшы дыханне. – Каля дзевяціпавярховага інтэрната, непадалёк ад калгаснага рынка, на мяне кінуліся сабакі, якія там заўсёды бегаюць цэлай зграяй. На шчасце, удалося неяк іх адагнаць, балазе, знайшлося ўручча. Не так даўно бачыла, як галодныя жывёлы апанавалі нейкага хлапчука. Выратавала толькі тое, што побач былі дарослыя і адагналі сабак…

Да тэмы «бясхозных» жывёл, якіх і сапраўды нямала бегае па вуліцах, газета звярталася ўжо не адзін раз. Вось і ў гэтым годзе ўжо  закраналася гэта тэма. А падставай, памятаю, быў таксама зварот у рэдакцыю. Праўда, тады жанчына абуралася тым, што служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі… адлоўлівае нічыйных жывёл. Вось тут і разбярыся: адны наракаюць, што жывёл-брадзяг развялося занадта многа, а гэта ўжо небяспечна; другія скардзяцца, што  падчас адлову нічыйных сабак пад  гарачую руку трапляюць і «чыйныя», якія іншы раз бегаюць без нагляду па вуліцах.

– Рашэннем прэзідыума Вілейскага раённага Савета дэпутатаў «Аб мерах па паляпшэнні сітуацыі з адловам безнаглядных жывёл у раёне і іншых пытанняў утрымання  дамашніх сабак і катоў» у свой час было даручана жыллёва-камунальнай гаспадарцы стварыць спецыялізаваныя брыгады па адлову брадзячых жывёл, – расказала намеснік дырэктара ГУП «Вілейская ЖКГ» Марына Андрыеўская. – Такія брыгады са спецыяльна абучаных людзей былі створаны, складзены графікі адлову. Як  сведчуць звароты людзей, такая работа  патрэбна.

Марына Браніславаўна нагадала, як правільна ўтрымліваць дамашніх жывёл. Пра гэта канкрэтна сказана ў адпаведнай Пастанове Савета Міністраў: кожны ўладальнік сабакі  павінен у трохдзённы тэрмін з дня яго з’яўлення ў яго зарэгістраваць свайго выхаванца ў ЖКГ, атрымаць адпаведны жэтон, які прымацоўваецца да ашыйніка. За  сабакам патрэбна наглядаць, утрымліваць яго прывязаным ці ў вальеры, а на прагулку  выводзіць на павадку. У такіх выпадках да ўладальнікаў ні ў кога не ўзнікне ніякіх пытанняў. Калі ж псіна  гуляе сама па сабе без нагляду і гаспадароў гэта не вельмі хвалюе, то не варта і здзіўляцца, калі яна трапіць у кагорту адлоўленых.

А цяпер крыху аб тых, хто вельмі «любіць» братоў нашых меншых. Ля аднаго дома прыкармілі нічыйную кошачку. Яна з’явілася тут яшчэ кацяняткам, і «добрыя» насельнікі дома паціху падкармлівалі  яе. Браць малютку сабе ніхто з іх  чамусьці не захацеў… Прайшоў час, забаўнае кацянятка ператварылася ў прыгожую трохколерную кошачку. Жыхары дома любілі пагладзіць, пагуляць з гарэзай. Усё было добра  да тае пары, пакуль кошка не прывяла траіх кацянятак.. І тады на каціную сямейку апалчыліся ўсе, галодных жывёлін гналі далей ад дома. А яны, некалі прыручаныя, усё роўна вярталіся сюды, да дома,  і даверліва глядзелі ў вочы кожнаму, хто  праходзіў міма, сваімі галоднымі вачанятамі.  Так цягнулася нядоўга. У адзін дзень жыхары дома здзівіліся: а дзе ж  гэта брадзяжка са сваім вывадкам?

– Надакучылі ўжо сваім піскам, – растлумачыла ўсім адна з тых, хто напачатку карміла малую кошачку. –  Не прайсці за імі. Папрасіла чалавека, дык ён сабраў усіх чатырох у мяшок ды – да фермы. Там з голаду не прападуць…

Гэты прыклад чалавечай «любові» да жывёлы, на жаль, не адзінкавы. Думаю, кожны з нас без цяжкасці прыгадае выпадкі, як суседзі, знаёмыя выгналі з дому сабак ці кошак, якія нейкім чынам не апраўдалі надзей. Бралі сабе іх для забавы, а затым высветлілася, што гэтыя «цацкі» яшчэ і пэцкаюць, псуюць мэблю, просяць есці… Ці патрэбен такі дадатковы клопат? Не, лепш – на вуліцу, як непатрэбную рэч.

– Я была б згодна, каб існаваў нейкі фонд, які б клапаціўся пра такіх вось бяздомных жывёлін, – сказала на развітанне Таццяна Бохан. – А сродкі каб з усіх нас збіралі. Хоць па крышку.

Не ведаю, ці ўсе падтрымліваюць Таццяну Георгіеўну ў гэтым пытанні. Нават  прадбачу, наколькі многа было б тых, хто  супраць. Тады дзе яно, выйсце? Як  змагацца з праблемай нічыйнасці сабак ды кошак? Не буду  расказваць, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах – нам да іх у гэтым пытанні яшчэ далекавата. Давайце пачнём з галоўнага – з дабрыні і чалавечнасці. А яны – не ў кінутым галоднай брадзяжцы з балкона кавалачку хлеба ці костачцы…

Ірына БУДЗЬКО


Написать комментарий

НОВОСТИ

Трудовые пенсии в Беларуси с 1 августа увеличатся в среднем на 10%

Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности

Как бывший лыжник бегунов готовит

В Вилейке живёт поедатель змей… и не только

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейке живёт поедатель змей... и не только - 17 июля 2018 (1095)
  • Прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело на замдиректора "Р" - 17 июля 2018 (927)
  • Женщину, которую разыскивает милиция, видели живой и здоровой - 16 июля 2018 (826)
  • Вблизи агр. Куренец лесник нашёл гранату времен ВОВ - 16 июля 2018 (306)
  • Как бывший лыжник бегунов готовит - 17 июля 2018 (199)
  • Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности - 17 июля 2018 (165)
  • В ГАИ рассказали, сколько нарушений выявлено в Вилейке во время акции "Ребенок- главный пассажир" - 18 июля 2018 (158)
  • В Вилейском районе ссора между зятем и тёщей закончилась кулаками - 16 июля 2018 (96)
  • В Молодечненском районе утонула школьница - 16 июля 2018 (39)
  • На 16, 17 июля объявлен оранжевый уровень опасности из-за гроз и ливней - 16 июля 2018 (29)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Розыск Максима Мархалюка продолжается — МВД

    В эти выходные футбольная команда «Вилия» встретится с «Фалько». Болеем за наших!

    В Вилейском районе начнут обучать юных блогеров-журналистов

    В Беларуси за пять лет в лесах разыскивали более 1 тыс. человек

    В ГАИ рассказали, сколько нарушений выявлено в Вилейке во время акции «Ребенок- главный пассажир»

    Трудовые пенсии в Беларуси с 1 августа увеличатся в среднем на 10%

    21 июля в Минске пройдут торжества, посвященные Дню пожарной службы

    Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности

    Как бывший лыжник бегунов готовит

    Выступление в трудовых коллективах и приём граждан Вилейским РОВД

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ

    Яндекс.Метрика