У Вілейскай гімназіі № 2 традыцыйна прайшоў фальклорны фестываль “Вясёлка»

У Вілейскай гімназіі № 2 прайшоў традыцыйны фальклорны фестываль «Вясёлка», у рамках якога ладзіліся калядныя вячоркі з песнямі і танцамі.

Кажуць, той, хто спявае, ніколі не зробіць зла. А той, хто спявае народныя песні, напаўняе душу пяшчотай. Так лічыць і намеснік дырэктара гімназіі Мікалай Іваненка. Мікалай Міхайлавіч распавядаў: «Народныя святы, абрады, традыцыі, вусная паэтычная творчасць, песні і танцы, разам з мовай, з’яўляюцца асновай этнасу і маюць выключнае значэнне ў жыцці чалавека. Адчуванне свята, чаканне яго і актыўны ўдзел у святочных дзеях давалі нашым продкам душэўныя сілы, стваралі добры настрой і радасць жыцця пры любых абставінах».
«Добры вечар табе, пане гаспадару! Радуйся!..» – гэтымі словамі пачаў святочную вечарыну знакаміты гурт «Чабарок», мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Таццяна Каркотка. Далей былі народныя танцы. Музыкі з Вілейкі і Мінска стварылі дзіўны каларыт народных вячорак. Такіх, якія ўжо амаль забытыя паўсюль, а тут так арганічна ажылі на вачах удзельнікаў мерапрыемства, а таксама гасцей сустрэчы.
Былая настаўніца этнашколы Зінаіда Крупская з вялікім захапленнем і веданнем справы дала майстар-клас. Зінаіда Васільеўна за доўгія гады працы апісала вялікае мноства разнавіднасцяў народных танцаў, якія бытавалі на Вілейшчыне. Жанчына не толькі дасканала ведае кожны элемент танцавальных рухаў і прафесійна валодае методыкамі выкладання, але і сама можа сыграць на гармоніку кожны з любімых танцаў.
Уразіла і вялікая колькасць выступоўцаў на свяце. Не першы год у гімназію прыязджаюць удзельнікі музычнай капэлы «На таку», студэнцкага этнаграфічнага таварыства і клуба традыцыйнага танца «Сіта» Марыя Аднадворцава, Аляксей Крукоўскі, Сяргей Лісіца, а вось група моладзі з Маладзечна завітала сюды ўпершыню. Яны былі вельмі ўражаны вечарынай і ўжо дамовіліся з Мікалаем Іваненкам, што ў маі прыедуць у гімназію зноў на асобны вечар народнага танца.
Нельга не адзначыць і вучняў, якія таксама выйшлі на танцавальную пляцоўку. Не першы раз таленавітыя хлопцы і дзяўчаты танцавалі побытавыя народныя танцы, бо хоць у гімназіі і няма ўжо этнашколы, але жыве традыцыя зберажэння народнай культуры. Дзеці выйшлі танцаваць у народных касцюмах, якія былі адноўлены некалькі год таму ў ходзе реалізацыі праекта «Народны касцюм Вілейскага строю».
Хацелася б узгадаць і адну з самых цікавых для мяне жанчын на мерапрыемстве – харэографа з Мінска Алену Прохараву. Жанчына – заўзятая збіральніца беларускага фальклору. На вечарыну прыехала ў нацыянальным строі. І з захапленнем расказвала: «Я ўсю ноч вачэй не самкнула. Напярэдадні свята была на мерапрыемстве «Ноч бібліятэк». Прыйшла дамоў глыбокай ноччу, вырашыла праверыць почту ў інтэрнэце, пачытаць навіны. І раптам заўважыла на адным з сайтаў анонс гэтага фальклорнага фестывалю. Ні хвіліны не сумнявалася. Патэлефанавала на вакзал, даведалася, калі першы цягнік на Вілейку, і пачала збіраць сумку. Так я прыехала ў ваш горад спантанна, але вельмі задаволена. Я часта прыязджаю ў гімназію № 2 на розныя мерапрыемствы і адчуваю сябе тут ужо як дома – настрой узнёслы. Упэўнена, што вельмі важна на дзяржаўным узроўні захаваць аўтэнтычны фальклор. Нажаль, у Мінску нельга наведаць такія вечарыны, таму я заўсёды з вялікай ахвотай прыеду да вас. Я лічу, што вілейскі край мае вельмі багатую культуру. Ведаю, напрыклад, што ў вашым горадзе жыве цудоўны таленавіты цымбаліст Аляксандр Валынец. Я захапляюся яго талентам: музыка можа з лёгкасцю хутка перайсці падчас ігры ў любую танальнасць. Буду працягваць сачыць за яго творчасцю».
Напрыканцы маёй размовы з Мікалаем Іваненкам, намеснік дырэктара паведаміў: «Як добра, што ў наш прагматычны век мы яшчэ не страцілі магчымасць адчуваць і разумець простыя і такія глыбокія ісціны спрадвечнай народнай мудрасці, якая дапамагае працаваць з творчай радасцю і святкаваць прыгожа».
Анастасія ЛЕАНОВІЧ.
Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Рыбак угорел в палатке на водохранилище - 22 января 2018 (504)
  • Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля - 22 января 2018 (239)
  • Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси - 22 января 2018 (36)
  • Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам - 22 января 2018 (21)
  • 26 января в Вилейке пройдёт акция "Вместе за безопасность дорожного движения" - 22 января 2018 (21)
  • День спасателя - 22 января 2018 (20)
  • Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина - 22 января 2018 (16)
  • "Белая Русь" определилась с приоритетами на пятилетку - 22 января 2018 (15)
  • 27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича - 22 января 2018 (11)
  • 26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц - 22 января 2018 (9)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Рыбак угорел в палатке на водохранилище

    26 января в Вилейке пройдёт акция «Вместе за безопасность дорожного движения»

    Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина

    Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси

    Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам

    Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля

    День спасателя

    27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича

    26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц

    «Белая Русь» определилась с приоритетами на пятилетку

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.