Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама наведала хлебазавод. Дырэктару была ўручана падзяка за міжведамаснае ўзаемадзеянне

Палавіну вытваранай прадукцыі вілейскі хлебазавод «экспартуе» за межы раёна. Хоць на самой справе, калі зыходзіць з поўнай геаграфіі паставак, паняцце «экспарт» не патрабуе двукосся. Прадпрыемства мае стабільны рынак у Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурзе. Расіяне па вартасці ацанілі вілейскі хлеб і кандытарскія вырабы. Пералічыць назвы таго і другога проста немагчыма: на сёння ў асартыменце прадукцыі хлебазавадчан – 40 найменняў хлеба і 60 – кандытарскіх вырабаў.
Калі пашчасціць трапіць на выставу прадукцыі вілейскіх майстроў, на вас патыхне ні з чым не параўнаным водарам хлеба, змешаным ад наяўнасці ў ім розных кампанентаў, аднак з захаванай прыроднай асновай. Гэта пах зярнят на жніўным полі, калі плаўным бурштынавым патокам яны ўліваюцца ў бункер камбайна. Хто хоць раз перажыў падобнае адчуванне, з асаблівай любасцю возьме ў рукі хлеб і ад душы, напэўна, падзякуе людзям, што здзейснілі сапраўдны цуд пераўтварэння.

Гэты лірычны ўступ спатрэбіўся мне для таго, каб стварыць пазітыўны фон для мерапрыемства, якое ў мінулы аўторак мела месца на вілейскім хлебазаводзе. У актавай зале калектыў прадпрыемства сабраўся на сустрэчу з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама. Узначаліла яе старшыня раённага савета дэпутатаў Наталія Радзевіч.
Падобныя мерапрыемствы дазваляюць прадстаўнікам мясцовай улады наладжваць і пастаянна ўзнаўляць сувязі з працоўнымі калектывамі. Гэта адна з найбольш эфектыўных форм узаемадзеяння, заснаваная на непасрэдных кантактах. Падчас такіх сустрэч можна атрымаць інфармацыю, як кажуць, з першых вуснаў. А заадно – запытацца пра тое,што хвалюе. І асабіста чалавека, і ў кантэксце калектыўнага інтарэсу. Менавіта ў такім рэчышчы праходзіла і гэта мерапрыемства.
Начальнік штаба райаддзела ўнутраных спраў Васіль Ракецкі не прамінуў засяродзіць увагу на крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Праблема – важная для ўсіх, паколькі камфортнае для чалавека асяроддзе дае яму пэўны жыццёвы патэнцыял, засцерагае ад розных нечаканасцей, якія ствараюць дысгармонію душы і пагражаюць пэўнымі выдаткамі не толькі матэрыяльнага, але і фізічнага характару. Аператыўная абстаноўка характарызуецца зніжэннем узроўню злачыннасці, – гэта канстатацыя бачна задаволіла прысутных, стварыўшы ў іх уяўленне аб маральным аздараўленні грамадства і, безумоўна, аб дзейснасці намаганняў ахоўнікаў правапарадку.
Разам з тым, трывогу выклікае наркатызацыя, звязаная з прымяненнем «нетрадыцыйных» псіхатропаў. Гэта сінтэзаваныя наркотыкі, што выклікаюць імгненнае прывыканне. Іх ужыванне, у некаторых выпадках, нават аднаразовае, прыводзіць да лятальнага зыходу. Сур’ёзная размова, трывожны яе тон гучыць для некаторых, магчыма, як адкрыццё. І не можа людзей, нават не падвержаных падобнай рызыцы, не хваляваць верагоднасць сітуацый, у якія, па сваёй недасведчанасці альбо безагляднасці, раптам трапляе чалавек.
Грамадства, пазбаўленае падстаў для крыміналу, дэманструе часам праявы сямейнага насілля. Схаванага ў абалонку недатыкальнасці па прычыне ўяўнай ізаляванасці сям’і. Уяўнай таму, што няма таго патаемнага, што не стала б некалі бачным. Як правіла, сямейныя непаладкі ўзнікаюць на глебе непаразумення сужэнцаў. А яно грунтуецца на тых шкодных звычках, якія з цягам часу становяцца ладам жыцця аднаго, двух або некалькіх членаў сям’і. Злоўжыванне спіртным правацыруе скандалы, што заканчваюцца высвятленнем адносін з прымяненнем фізічных метадаў уздзеяння. Зайдзіце ў сеціва: крымінагенныя драмы з крывавым зыходам вельмі часта маюць пад сабой бытавую аснову.
Нелегальны ўвоз спірта ўтрымліваючых напояў – праблема, якая выразна акрэслена ў нашых усходніх суседзяў, становіцца актуальнай і для нас. Разам з самагонаварэннем, якому нелегальныя экспарцёры могуць стаць яўнымі канкурэнтамі. «Чорнымі грашыма» былі названы ў працэсе абмеркавання тэмы крымінальныя даходы падобнага кшталту гандляроў.
Такія стасункі даюць тэмы для роздуму, агаляюць сутнасць прэтэнзій, якія выстаўляюць людзі ўладам. Зноў, ужо ў каторы раз, выплыла праблема аўтамабільнага руху па вуліцы Молакава. Ён дастаткова інтэнсіўны, а да таго ж яшчэ – і двухбаковы, стварае пэўную праблему для пешаходаў – гэта праўда. Толькі памятаецца мне, што з аналагічным пытаннем «наадварот» былі некалі звароты да мясцовых улад. Ім пайшлі насустрач, адкрыўшы па вуліцы двухбаковы рух. Атрымоўваецца, трэба адрабляць назад? Я не ў падтрымку ні першых, ні другіх. Проста на ўсіх дагадзіць вельмі цяжка. У такім выпадку трыцейскі бок выбірае кампрамісны варыянт. Якім ён можа быць у падобнай сітуацыі – немагчыма пакуль прадказаць.
І Наталія Радзевіч, якая выбрала для размовы тэму арганізацыі аховы здароўя ў краіне і рэгіёне, і Марына Стаўская, прадстаўнік службы сацыяльнай абароны, імкнуліся данесці да прысутных інфармацыю, якая выклікала ў іх безумоўную цікавасць. Ніхто не безуважны да наяўных магчымасцей палепшыць сваё самаадчуванне. А ўмацаванне матэрыяльнай базы цэнтральнай раённай бальніцы, рост прафесійнага майстэрства ўрачоў і ўсяго медперсаналу – пацвярджэнне перспектывы сістэмы аховы здароўя, яе пастаяннага ўдасканалення на ўзорах сусветнай урачэбнай практыкі. Сёння ў клініках і іншых медустановах краіны праводзяцца складаныя аперацыі па перасадцы ўнутраных органаў, якія дзесяцігоддзе таму маглі назваць фантастычнымі. Наталія Радзевіч спынілася на асобных момантах, характэрных для забеспячэння медыцынскімі паслугамі насельніцтва вілейскага рэгіёна.
А пытанні прызначэння пенсій? Нюансы, звязаныя з апошнімі зменамі ў пенсійным заканадаўстве? Да іх таксама не засталіся безуважнымі прысутныя.
– Мы ўступілі ў Год культуры. Указ наконт гэтага падпісаны Прэзідэнтам, – падводзячы вынікі сустрэчы, заўважыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Яўгель. – Маецца на ўвазе не толькі мастацкая творчасць, а культура ва ўсім –земляробстве, добраўпарадкаванні тэрыторый, грамадскіх адносінах… – І, хочацца дадаць, тая самая культура вытворчасці, якую маюць і захоўваюць на вілейскім хлебазаводзе. Высакародства мэты заўсёдна вызначае высакародства шляхоў, якімі яна дасягаецца.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


1 Ответ в “Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама наведала хлебазавод. Дырэктару была ўручана падзяка за міжведамаснае ўзаемадзеянне”

  1. ольга:

    а имя директора почему не указали, если человек хорошо работает, мы им должны гордиться

Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

О делегировании полномочий

В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика