Масленица в Вилейке прошла весело и задорно

Спаконвечная адметнасць Масленіцы – весялосць. Не прынесеная аднекуль звонку, не «сцэнарная», а самая што ні ёсць натуральная, толькі злёгку разагрэтая да пэўнай ступені напалу, нібыта блін на гарачай скаварадзе. Чаго-чаго, а бліноў на раённым свяце провадаў зімы хапала. Цэнтральная вуліца аграгарадка Селішча ледзьве змясціла ўсе гандлёвыя рады. Традыцыйныя прысмакі-пачастункі рэкламавалі ўсюдыісныя скамарохі. На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы разгортвалася дзея вітання Масленіцы, гэтага своеасаблівага сімвалу вясны, які зыходзіць да нас з паганскіх часоў. Калі людзі адухаўлялі сілы прыроды, пакланяліся ім і абагаўлялі. Як водгук мінуўшчыны – штогодняя Масленіца, вясёлая, разгульная, з блінамі, гарбатаю ды карагодамі. І, пэўна, такая абраднасць мае права быць, паколькі нясе на сабе выяўныя радзімыя плямы даўніх традыцый ушанавання прыродных пачаткаў, якія фарміравалі менталітэт славянства.
– Масленіцу ў Селішчы падрыхтавалі работнікі мясцовага клуба, – расказвае кіраўнік цэнтральнай клубнай сістэмы Анастасія Чарняўская. – Да іх далучыліся калегі з Ільі, Людвінова. Прысутныя з заўсёднай цікавасцю аглядалі вырабы з саломкі, лазы, дрэва ўмельцаў раённага Дома рамёстваў, «Крывасельскай вясёлкі», каловіцкага Дома майстроў.
У нядзелю гукалі вясну ў Ніжнім парку Вілейкі. З гульнямі, забавамі, песнямі. Над сцэнай сваволіў пранізлівы вецер, але гэта акалічнасць не адбівала імпэту ў выканаўцаў – мастацкіх калектываў вілейскага Палаца культуры.
Рэдакцыйная пошта прынесла звесткі аб аналагічным мерапрыемстве, што ладзілася ў розных кутках Вілейшчыны. Алена Сільвановіч, выхавацель шылавіцкага дзіцячага садка,дзеліцца. «Нашы дзеткі сталі ўдзельнікамі Масленіцы. На рэпетыцыях яны даведаліся, як яе раней святкавалі ў Беларусі. А на самім свяце праводзілі зіму і сустрэлі вясну. Як заведзена, ад душы весяліліся, спявалі народныя песні, елі бліны, запіваючы іх гарбатай».
Як бачым, бліны сталі чуць не галоўнай атрыбутыкай свята. Іх гастранамічнай вабнасці не змог перабіць нават каларытны, з дымком, водар шашлыкоў. Аб гэтым сведчыць яшчэ адзін допіс у рэдакцыю. Яго аўтар – намеснік дырэктара Сцешыцкага педагагічнага комплекса Л. К. Кратовіч: Масленіца, як правіла – гэта не толькі бліны дома, у гасцях, але і прама на вуліцы…» І ў Сцешыцах перамагла доўгачаканая Вясна.
У Іжскім дзіцячым садку вырашылі таксама пасвяціць выхаванцаў у народныя традыцыі. Свята Масленіцы прайшло тут цікава і захапляюча. Каларыт у яго ўнеслі казачныя персанажы, якія арганізавалі паміж сабой сапраўдную барацьбу за права ўладарання на зямлі. Толькі Зіма і Дзед Мароз выкрылі ўсе самыя вытанчаныя падкопы Бабы Ягі, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Лізавета Шутава, вучаніца Іжскага дзіцячага сада – базавай школы.
Мы дзякуем усім сваім аўтарам. Жадаем і надалей захоўваць у душы заўсёднае здзіўленне перад шматколернасцю акаляючага свету. І, звяртаючыся да слоў вядучых селішчанскай масленіцы, жадаем усім “быць моцнымі, як вада, багатымі, як зямля, працавітымі, як пчала, і прыгожымі, як вясна”.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

ФОТОРЕПОРТАЖ с фестиваля «УХА-ФЕСТ 2018»

9 метровая змея появилась в Вилейке (Фото)

Оплата за общежития в некоторых регионах составляет до 30% от зарплаты проживающих

В Крупском районе прошел областной фестиваль «Васiльковы вянок-2018»: у команды «Вилия» — 7 место

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • ФОТОРЕПОРТАЖ с фестиваля "УХА-ФЕСТ 2018" - 15 июля 2018 (1435)
  • Фаер-шоу и салют на фестивале "Уха-фест 2018" - 15 июля 2018 (404)
  • Женщину, которую разыскивает милиция, видели живой и здоровой - 16 июля 2018 (154)
  • Вблизи агр. Куренец лесник нашёл гранату времен ВОВ - 16 июля 2018 (41)
  • Летняя школа юных ученых открывается в Молодечненском районе - 16 июля 2018 (5)
  • На 16, 17 июля объявлен оранжевый уровень опасности из-за гроз и ливней - 16 июля 2018 (0)
  • В Молодечненском районе утонула школьница - 16 июля 2018 (0)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Молодечненском районе утонула школьница

    На 16, 17 июля объявлен оранжевый уровень опасности из-за гроз и ливней

    Вблизи агр. Куренец лесник нашёл гранату времен ВОВ

    Женщину, которую разыскивает милиция, видели живой и здоровой

    Летняя школа юных ученых открывается в Молодечненском районе

    Фаер-шоу и салют на фестивале «Уха-фест 2018»

    ФОТОРЕПОРТАЖ с фестиваля «УХА-ФЕСТ 2018»

    Завтра, 14 июля, ожидаются сильные грозы, местами сильные ливни

    Женщине-браконьеру, которая думала что «пронесёт», дали два года

    9 метровая змея появилась в Вилейке (Фото)

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ

    Яндекс.Метрика