Сябрамі ўзнагародзіла жыццё

Пераехаць, кажуць людзі, – тое самае, што згарэць. Часткова мушу з гэтым пагадзіцца, бо сапраўды, пры змене месцажыхарства рэдакцыі, некаторы наш набытак ужо не належыць аднаўленню. Асабліва гэта тычыцца так званых «рарытэтаў» – рэчаў, якія служылі не аднаму пакаленню раёншчыкаў. Старыя крэслы, бо на іх сядзелі… Гадзіннік, бо па ім звяралі час… Сталы, бо за імі пісалася «гісторыя сучаснасці». Для недасведчаных хачу ў некалькі радкоў нагадаць, як і чаму мы пакінулі будынак па вуліцы Вадап’янава, дзе размяшчалася рэдакцыя газеты «Шлях перамогі».
Насуперак распаўсюджанай грамадскай думцы, ён не быў рэдакцыйнай уласнасцю, а належаў вытворчаму ўчастку Маладзечанскай друкарні «Перамога». Мы толькі арандавалі плошчы ў гэтай пабудове. Не буду сцвярджаць, з якой нагоды, магчыма, з-за напружанага фінансавага становішча (а каму сёння лёгка?) будынак быў выстаўлены на аўкцыён і незадоўга прададзены.
Ну, зняўшы галаву, па валасах не плачуць,– хочацца звярнуцца яшчэ да аднаго трапнага народнага выслоўя. Суб’ектам нашых новых арэндных адносін стаў Вілейскі дзяржаўны каледж. Нам прапанавалі размясціцца ў адным з яго памяшканняў па вуліцы Гагарына, 4 «б».
Любая змена адрасу – гэта рызыка. Асабліва ўстановы, якая мае ад рэкламнай дзейнасці большую палавіну сваіх даходаў. Кліентаў мы, прама скажам, не страцілі. Аб гэтым можна меркаваць хоць бы па нашаму апошняму суботняму выпуску, дзе рэкламныя аб’явы занялі значную частку газетнай плошчы. Усё, як кажуць, наладзілася. І роля пагарэльцаў, аказалася, не пра нас складалася фалькларыстамі.
Сёння хочацца пра другое. Пра людзей, што аказаліся добразычлівымі і нераўнадушнымі саўдзельнікамі нашага пераезду. Хочацца проста схіліцца перад гасціннасцю работнікаў каледжа. У першую чаргу, вядома, кіраўніка калектыву, дэпутата раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў Ігара Кіцікава. Гасціннасць гэта вылілася не толькі ў прадастаўленне рэдакцыі доўгатэрміновага прытулку, але і ў неацэнную дапамогу ва ўсім, што тычылася транспарту, пагрузкі-разгрузкі, уладкавання ў кабінетах. Сяргей Кавалёнак, намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню, майстры Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Сільвановіч са сваім маладым, але ўжо даволі-такі прафесійна падрыхтаваным вучнёўскім кантынгентам… Стасункі з ім яшчэ раз пераканалі ў жыццёвасці прыярытэтнай ідэі каледжа – «Разам будуем дом».
Вось так мы і зладзілі новае рэдакцыйнае жытло. З дапамогай, у тым ліку, і супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сапраўдныя мужчыны ў форменнай вопратцы і да гэтага неаднойчы нас выручалі, адгукаючыся на розныя нестандартныя сітуацыі, якімі, бывае, не-не ды і «пацешыць» жыццё. Асаблівая наша ўдзячнасць «мэблезборшчыку» – старшаму пажарнаму Віталію Максімаву.
Выступаючы на ўрачыстасці, прысвечанай Дню 8 сакавіка, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч зазначыла, што айчынная журналістыка мае яскрава акрэсленае жаночае аблічча. З ім і жывем. Таму вельмі важна, каб побач у нашых напружаных прафесійных вандроўках своечасова апынулася моцнае мужчынскае плячо. Дякуем за вашу надзейнасць, нашы дарагія сябры. Можаце спадзявацца, што нашы з вамі стасункі заўсёды будуць мець адпаведную ўзаемнасць. Зямля, як кажуць, круглая.

Марыя КУЗАЎКІНА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (541)
  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (529)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (495)
  • Коммунальные услуги будут дорожать. Что ждет белорусов в 2018-м? - 19 Октябрь 2017 (487)
  • В Вилейке в "Белагропромбанке" появилась система электронной очереди и бесплатный wi-fi - 19 Октябрь 2017 (265)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (249)
  • В здании Дом быта днём у вилейчанина украли велосипед - 19 Октябрь 2017 (228)
  • Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия - 19 Октябрь 2017 (207)
  • Пілігрымка з Вілейкі ў Фаціму адбылася на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў - 19 Октябрь 2017 (195)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (174)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика