18 мая состоится авторский вечер солиста вилейского Дворца культуры Леонида Гайчука

18 мая в 18.00 состоится авторский вечер солиста вилейского Дворца культуры Леонида Гайчука. Вечер посвящён его творческому и 60-летнему юбилею.

– Леанід, а Вы памятаеце свой першы выхад на сцэну ў якасці выканаўцы?
– Такое не забудзеш. Толькі гэта была не сцэна, а школьная ёлка ў камароўскай пачатковай школе. Нас, дзяцей, было шмат. Бацькі сабраліся. Гледачоў хапала. Мяне, малога, гэта напружвала. Хваляваўся, як і мая юная напарніца Люда Пяркоўская. Спявалі мы дуэтам жартоўную народную песню «А калі памрэш ты, мілы мой дзядочак». Людміла звонкім галаском вяла партыю ў нашым вакальным дыялогу. І я з усёй сур’ёзнасцю, як сапраўдны стары надаеда, абяцаў хутка вызваліць яе ад маёй прысутнасці. Дарослыя смяяліся. Дыялог набіраў усё большы напал… Бачыце, я і сёння ў дэталях памятаю абставіны таго свайго першага публічнага выхаду.

Леанід Гайчук заспеў той час, калі вёска паўнацэнна жыла і знаходзіла свае перавагі ў калгасным ладзе, у той калектыўнай працы, што згуртавала людзей маштабнасцю іх абавязковага ўдзелу ў вытворчасці агульнага прадукту. Была адказнасць, было сяброўства, узаемавыручка і, магчыма, каб не перакрут мазгоў у нечых гарачых галовах, вёска захавала б і да сёння наканаванае ёй развіццём месца ў прасторы і часе. Тады такіх школак-пачатковак, накшталт той, дзе пачынаў свой шлях у навуку мой герой, было па адной на дзве-тры вёскі. Пасля іх заканчэння падлеткі ішлі ў васьмігодку. Маглі затым атрымаць і сярэднюю адукацыю. Леанід восем класаў закончыў у Рэчках, суседняй з Камарамі вёсцы.
Невысокі, па-сялянску скроены падлетак, не столькі свавольнік, колькі ініцыятар і лідар, ужо тады карыстаўся аўтарытэтам сярод аднагодкаў. Па яго ініцыятыве школа мела вакальны квартэт са шматабяцаючай назвай «Надзея». Акампанаваў сябрам на баяне сам Леанід, пад уласную музыку разам з усімі стройна выводзячы папулярную ў той час мелодыю: «С Васильевcкого острова, с завода металлистов…» Юны калектыў шчыра віталі і на школьных мерапрыемствах, і на вясковых вечарынках.
Леанід – музыка-самавучка. Заварушыліся гены – вось і стаў націскаць клавішы. Бацька, праўда, на балалайцы іграў. Але сыну вырашыў даць у рукі больш грунтоўны, па яго паняццях, інструмент. Прайшлі чуткі, што ў суседніх Івашынавічах прадаецца дзіцячы акардэон. Леанід употайкі слухаў размову дарослых, ахоплены нязвыклым для дзіцяці эмацыянальным стрэсам. Акардэон, якога ён яшчэ не бачыў, яскрава малявала ўяўленне. Ён адчуваў ужо, здаецца, сваімі дзіцячымі пальцамі халодную недатыкальнасць клавішаў.
Бацька запрог каня і падаўся на падводзе паўз кустоў арэшніку на прасёлкавай дарозе. Лёню ён з сабой чамусьці не ўзяў. І хлопчык пабег назіркам, тулячыся да зараснікаў. Пасля на ўскрайку поля схаваўся ў іх, каб цікаваць за дарогай. Калі падвода паказалася з боку Івашынавіч, не вытрываў, рушыў да яе цераз ладны кавалак поля. Убачыўшы сына, бацька спыніў каня, працягнуў загорнуты ў пасцілку прадмет. – Акардэон, – не прамовіў, а выдыхнуў маленькі Лёня. Раскрыў пасцілку і, нават не ўскінуўшы на плечы рамень, прайшоўся па клавішах. Бацька спыніў каня каля млына, каб прывітацца з млынаром Міцем. І ўжо абодва, пыхкаючы цыгаркамі, слухалі вядомы матыў Лявоніхі.
– Ну, сынок, ты ў мяне музыкам будзеш, – пагладзіў бацька спрацаванай сялянскай рукой доўгія, пшанічнага колеру, валасы падлетка.
Трое хлопцаў выраслі ў сям’і Гайчукоў. Старэйшы Алег быў ваеннаслужачым. Жыве цяпер у Рузе, пад Масквой. Сярэдні Сяргей працаваў на трактарным заводзе ў Мінску. Ужо абодва пенсіянеры. Да музыкі асаблівай цікавасці ніхто не праяўляў. Праўда, Сяргей падарыў было Леаніду той першы баян, пад які спявала «Надзея». Вядома, не новы, набыты праз нечыя дзясятыя рукі. Але гэта быў знак высокай павагі да захаплення «меньшака», упэўненасць, што недарэмна ўзнагародзіў Лёню гэтым прыгожым талентам лёс.
Шлях у музыку, у песню для Леаніда выдаўся і прамы, і супярэчлівы адначасова. Калі вырашыў паступаць у Маладзечанскае музычнае вучылішча, там праслухалі яго пакуль не пастаўлены, але каларытны прыродны вакал, пазахапляліся голасам, а ў допуску да іспытаў адмовілі. Лёня не меў за плячыма музычнай школы. Не было тады ўмоў дабірацца некалькі разоў на тыдзень з Камароў у Вілейку. Так Леанід і працягваў спяваць, пісаць вершы, класці іх на музыку і іграць на правах самавучкі. І гэта прыродная здольнасць аздобіла яго жыццёвыя будні, уносячы ў іх элемент святочнасці як уносіць яе кветка васілька ў аднастайнасць жытнёвага поля.
Трэба было, аднак, уладкоўвацца ў жыцці. І Лёнька-Цар падаўся ў Маладзечанскае прафтэхвучылішча будаўнікоў. Была ў юнака такая вясковая мянушка, як і ва ўсіх яго падлеткаў-аднагодкаў, што валодаюць магчымасцю трапна вылучаць нейкія вызначальныя рысы ў характарах сваіх сяброў, акумулюючы іх у пэўнае паняцце. Толькі сабе мянушку Леанід прыдумаў сам. Падчас бясконцых гульняў у вайну між нашымі «чырвонымі» і іхнімі «белымі» ён, пры размеркаванні роляў, нязменна заяўляў: я буду Царом. Ён і быў ім – на дзіцячых забавах і ў школьным класе. Старасту Лёню Гайчука паважалі і злёгку нават пабойваліся. І ў школе, і затым у прафтэхвучылішчы. Камандзірам узвода ён служыў тэрміновую ў складзе авіяцыйных войскаў на базе непадалёку ад горада Кірава. Там быў салістам аднагучнага з профілем вайсковай часці вакальна-інструментальнага ансамбля «Палёт». «Идёт солдат по городу» – шлягер ВІА «Пламя» прыйшоўся да сэрцаў таму пакаленню «идущих». Яго хлопцы з «Палёту» ўключылі ў свой рэпертуар. І пасля адной з тэлепраграм, падрыхтаванай мясцовай студыяй тэлебачання, Лёня, саліст,стаў пазнавальны ў Кіраве. Так і гаварылі: гляньце – салдат па гораду ідзе.
Згодна дыплома будаўнічага каледжа, Леанід – майстар сельскага будаўніцтва. І хоць па спецыяльнасці, увогуле, не працаваў, што набыў яе, не шкадуе. Бо ў сапраўднага мужыка рукі павінны расці з патрэбнага месца. Навучальная ўстанова звяла і пасябравала Леаніда з вялікім чалавекам – заслужаным артыстам Беларусі з Маладзечна, мастацкім кіраўніком вядомага ансамбля песні і танца «Спадчына», які меў званне народнага. Іосіф Сушко быў таленавіты, крэатыўны чалавек, артыст ад Бога. Асабістыя перажыванні (лёс вязніка ГУЛАГА) не ляглі змрочным адбіткам на яго аблічча, а толькі далі паставу бліжэй да сэрца ставіць чалавечыя ператрусы. Леанід сышоўся з ім, спяваў у «Спадчыне». Менавіта Іосіф Сушко «паставіў» яму голас і залічыў у асноўны састаў калектыву. Па тых часах рэдкасць, былі гастролі па Прыбалтыцы, Расіі, з заездам нават у Еўропу.
– Цікавае маё юнацтва – не з настальгічным шкадаваннем, а з нейкім юным летуценным узлётам вымаўляе мой герой. Нібыта – нічога не мінула, нібыта – усё яшчэ ёсць. Жывуць сярод нас аптымісты-творцы, якіх узнімае і нясе па жыцці неардынарнасць уласнага светаадчування. Творчасць дае сэнс шэрай будзённасці, растапляе яе, афарбоўваючы ў жыццярадасныя колеры світальнага неба.
Завод «Зеніт» быў першым працоўным калектывам Леаніда. Сюды ён прыйшоў, маючы за плячыма пэўны вопыт, які грунтаваўся на набытках папярэдніх стасункаў, сустрэч, сяброўства. Гэта ўсё тое, што дабаўляе свой духоўны матыў да багажу ведаў, якія кожны з нас пасцігае натуральным шляхам, праходзячы прыступкі, узведзеныя грамадствам для фарміравання чалавечай асобы.
На «Зеніце» калектыў быў шматлікі, шматколерны і наўздзіў згуртаваны. Пачаўшы з інструментальнай вытворчасці, Леанід перайшоў у прафкам. Стаў займацца тым, што больш клалася на сэрца. Тут таксама быў створаны вакальна-інструментальны ансамбль. Арганізаваліся рознага кшталту гастролі. Былы дырэктар прадпрыемства Куксенка паабяцаў і выдзеліў сям’і Гайчукоў блок у інтэрнаце. Раслі ў сям’і дзяўчаткі. Вераніка – з ярка акрэсленым бацькавым ухілам. Вершы яе – эмацыянальна напружаныя, часта з настальгічным каларытам, але столькі ў іх сябе нявыказанай, што, бывае, душа захліпаецца чытаць іх. Ды і сам Леанід з такім жаданнем самавыражэння выходзіць на сцэну, што зала арганічна суперажывае яму, у такт паўтараючы мелодыю.
З «Зеніта» мой герой прыйшоў у «Весялінку», ансамбль народнай музыкі раённага Дома культуры.
– Так я трапіў у сваю каляіну, – разважае Леанід, нейкім чынам імправізуючы Уладзіміра Высоцкага. І мы разам пачынаем успамінаць каларытны касцяк калектыву: Аляксея Путырскага, Валодзю Яцэвіча, Міхаіла Карацяева.
На жаль «одних уже нет. Другие – те далече». Праўда, «Весялінка» існуе, працягваючы народныя традыцыі ў творчасці мясцовых артыстаў. І гэта вельмі важна.
З прыходам у Палац культуры Святланы Траццяк, таленавітага мастацкага кіраўніка,новы жыццёвы імпульс атрымала група «Суквецце», у склад якой уваходзіць Леанід Гайчук. І зноў – гастрольныя паездкі. Па краіне. Да пабрацімаў у суседнія дзяржавы. Да вяскоўцаў. Падчас напружаных і адказных сельгаскампаній.
Мой герой – артыст у поўным сэнсе гэтага слова. Яго баян і вакал гучаць падчас розных святочных мерапрыемстваў – сямейных, карпаратываў, якія традыцыйна прывыклі ладзіць для сябе віляйчане.
Аўтарскі вечар Леаніда Гайчука, датасаваны да яго творчага і жыццёвага юбілею,у хуткім часе адбудзецца ў вілейскім Палацы культуры. Сачыце за афішамі, калі хочаце паслухаць сапраўды натуральны, роднай зямлёю выпеставаны, вятрамі ляснымі гушканы, залаты голас Вілейшчыны.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фото Алексея КАМИНСКОГО


Написать комментарий

НОВОСТИ

В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт

Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча

Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами

В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

23 августа с заместителем начальника УВД Миноблисполкома полковником милиции ВЫСОЦКИМ Виктором Владимировичем будет осуществляться «прямая телефонная линия»

22 августа состоится «прямая телефонная линия» заместителя начальника инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области КОНОВАЛОВА Юрия Викторовича

Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

У пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая»

Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика