Размаўляйце аб гэтым абавязкова

Разам з 12-гадовым сынам маёй сяброўкі глядзім тэлевізар. На экране палка цалуюцца двое, мужчына пачынае распранаць жанчыну… Косця хіхікае і спрабуе выправадзіць мяне з пакоя:
– Ідзі-ідзі, тут каханне пачынаецца.
– Каханне? – перапытваю. – Па-мойму, тут ім і не пахне.
– Ну, секс, – удакладняе Косцік. – Якая розніца?
Задумваюся: чаму паняцці «каханне» і «секс» для Косці сталі сінонімамі? Напэўна таму, што ніхто не патлумачыў розніцу між імі. Бацькі ў Косці няма. Мама на сексуальныя тэмы размоў не заводзіць. Пра тое, што дзяцей прыносіць бусел, што такое прэзерватыў і СНІД, хлапчук ведае з рэкламы і тэлебачання. А больш за іх яго «прасвятляе» старэйшы на пару гадоў васьмікласнік Ілля, у якога дома ёсць камп’ютар з выхадам у інтэрнэт.
Потым Косця мне яшчэ прызнаўся, што летам яны «глядзелі карцінкі» на парна-сайце.
– І як – спадабалася? – пацікавілася.
– Ды не… – паціснуў плячыма.
– Але, напэўна, потым яшчэ не раз «залазілі»?
– Ну так. Цікава.
Косцю можна зразумець. Не сакрэт, што ў падлеткавым узросце да пытанняў полу інтарэс узрастае. Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі цікавіць будова свайго цела, арганізм пачынае выпрацоўваць палавыя гармоны, прабуджаецца сексуальная цяга. Аднак сваю цікавасць розныя падлеткі праяўляюць па-рознаму. Адны хлопчыкі імкнуцца падкрэсліць, што ўжо дарослыя, і пачынаюць дэманстратыўна разглядаць равесніц, адпускаць у іх адрас рэплікі накшталт «сексуальная ў Светкі фігурка!». Іншыя абмяркоўваюць пікантныя пытанні выключна ў «сваёй тусоўцы», а хтосьці быццам гэтым зусім не цікавіцца.
Наступствы апошнія вельмі непрыемныя: і сексуальная разбэшчанасць, і непажаданая цяжарнасць, і заражэнне хваробамі, якія перадаюцца палавым шляхам. Менавіта няправільная інфармацыя фарміруе скажоныя погляды, накшталт таго, як у Косці змяшаліся ў адно каханне і секс. Неўзабаве гэта можа стаць галоўнай перашкодай пры пабудове гарманічных адносін з супрацьлеглым полам. Таму Іллю зусім нельга лічыць дасведчаным і «прасунутым». Аголеныя целы ён, магчыма, вывучыў добра. Але ці дапаможа гэтая «навука» спадабацца дзяўчыне, аказваць ёй знакі ўвагі, дастаўляць эмацыянальную асалоду – усё тое, што слабаму полу сапраўды неабходна?
У любым выпадку ўзнікае патрэба ў кампетэнтнай інфармацыі. Дзе яе знайсці? Можна палазіць па паліцы з шыльдай «Медыцына» ў бібліятэцы. Можна набыць адну з папулярных міні-энцыклапедый для хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі запоўнены цяпер кнігарні. Можна запытацца ў настаўніцы біялогіі, школьнага псіхолага, урача паліклінікі. А яшчэ ёсць сексалагічныя і псіхалагічныя кабінеты, цэнтры сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі. Аднак у першую чаргу такую місію на сябе павінны браць бацькі.
Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Хмарэнка адзначае, што сексуальнае выхаванне пачынаецца значна раней, чым размова аб палавым паспяванні і сексе, якую большасць дарослых стараецца адкласці бліжэй да падлеткавага ўзросту.
– Хаця многія бацькі гэтага нават не заўважаюць… Перад выпіскай з радзільнага дома мы рыхтуем ружовы канверцік і шапачку з карункамі і банцікамі для дзяўчынкі і блакітны камплект для хлопчыка. Колер калыскі, камбінезона і той жа шапачкі таксама часта выбіраецца ў адпаведнасці з полам дзіцяці. Мы фарміруем розніцу ў дачыненні да дзіця, у залежнасці ад яго полу, ужо ў першыя дні яго жыцця, хоць наўрад ці ўсведамляем гэта.
На думку псіхолага, на працягу ўсяго дзяцінства адбываецца несвядомае ўбіранне мужчынскіх і жаночых роляў, заснаванае на адрозненні ў сямейных функцыях і паводзінах мамы і таты, бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі.
– Мы кажам дзецям словы, якія падкрэсліваюць «жаночыя» і «мужчынскія» якасці асобы і самі таго не заўважаем:
– Які ў цябе беспарадак, прыбяры ўсё акуратна – ты ж дзяўчынка!
– Ну, што ты капрызнічаеш, як дзяўчынка, вазьмі сябе ў рукі – ты ж мужчына!
Так нашы дзеці ўбіраюць эталоны мужчынскага і жаночага ў выглядзе ўстановак і правілаў паводзін.
Да пачатку навучання ў школе дзіця звычайна добра засвойвае змест мужчынскіх і жаночых роляў у сям’і, паступова пачынае арыентавацца ў гендэрных адрозненнях. Дзеці выдатна разумеюць, што прыналежнасць да полу звязана не толькі з вонкавымі прыкметамі. І ўжо ў малодшым школьным узросце перад бацькамі ўстае задача падрыхтаваць дзіця да перыяду палавога паспявання, распавесці яму пра тыя змены, якія чакаюць яго ў будове цела, фізіялогіі і паводзінах.
– Сёння існуе меркаванне, што дзеці могуць атрымаць такую інфармацыю ў школе або з адкрытых крыніц, і распавядаць ім пра працэс палавога паспявання зусім неабавязкова, – працягвае псіхолаг. – У нейкім сэнсе гэта – праўда, з такімі-сякімі агаворкамі: размова не толькі пра тое, што даведаўшыся пра асаблівасці падлеткавага ўзросту з інтэрнэту або ад больш «прасунутых» прыяцеляў, у дзіцяці можа скласціся негатыўнае стаўленне да тых зменаў, якія яго чакаюць, але яшчэ і ў тым, што размовы па душах паміж бацькамі і дзецьмі могуць быць больш патрэбныя, чым валоданне навуковымі ведамі з вобласці анатоміі і фізіялогіі. Менавіта бацькі могуць дапамагчы дзіцяці пачаць ставіцца пазітыўна, без страху і прадузятасці, да свайго працэсу станаўлення як дзяўчыны ці як юнака, сфарміраваць адносіны да менструацыі або палюцыі, як да натуральных працэсаў. Дзіцяці важна растлумачыць будову палавых органаў і іх адрозненне ў хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры гэтым акцэнт неабходна рабіць на рэпрадуктыўнай функцыі і вашым дачыненні да дзяцей і дзетараджэння.
Наталля Хмарэнка адзначае, што менавіта пубертатны перыяд – гэта час першых закаханасцяў і дружбы паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, які моцна адрозніваецца ад тых гульняў, у якія дашкольнікі рознага полу гулялі разам.
– У гэты перыяд дарослыя могуць пачуць: «Маёй сяброўцы падабаецца хлопчык з паралельнага класа», пра свае ўласныя захапленні дзеці распавядаюць бацькам радзей. Ці варта палохацца гэтага сяброўства? Калі таты і мамы ўспомняць сябе ў гэтым узросце, то ў іх памяці ўсплывуць дзяўчынкі, якіх яны тузалі за коскі, хлопчыкі, якія насілі партфель да дому, уздыхі і погляды ўпотай. Сучасныя дзеці пайшлі не вельмі далёка, хіба, што яны яшчэ ставяць лайкі Укантакце і выкладваюць свае фатаграфіі. Закаханасць у гэтым узросце зусім нармальная з’ява, якая з’яўляецца этапам развіцця вашага дзіцяці. Дайце зразумець сваім дзецям, што вы на іх баку, разумееце і падтрымліваеце іх нясмелыя крокі насустрач процілегламу полу. Абавязкова размаўляйце з сынам ці дачкою пра дружбу, каханне, павагу, інтымныя адносіны. І, нягледзячы на тое, што тэма сексу ў нашым грамадстве табуяваная, і часцей за ўсё бацькам сорамна гаварыць пра яе з дзіцём, памятайце, што веды ў дадзеным выпадку – гэта абарона, – заклікае псіхолаг.
Палавое выхаванне праходзіць паспяхова, калі дзіця ўсведамляе сваю прыналежнасць да полу, карыстаецца характэрнымі палавымі мадэлямі паводзін, не саромеецца свайго цела, умее правільна сябе даглядаць і не саромеецца задаваць пытанні, што яго цікавяць, менавіта сваім бацькам, а не аддае перавагу карцінкам «пра каханне». Таму размаўляйце са сваімі дзяцьмі “пра гэта» абавязкова.
Кацярына КАРПІК


Написать комментарий

НОВОСТИ

В Вилейке состоялась презентация новой уникальной выставки Владимира Лиходедова, посвящённой Тадеушу Костюшке

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

Вилейский райисполком предлагает заключить целевой договор с выпускниками 2018 года

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня) - 18 июня 2018 (2529)
  • Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев - 18 июня 2018 (588)
  • Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище - 18 июня 2018 (345)
  • Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ - 18 июня 2018 (79)
  • Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава - 18 июня 2018 (29)
  • Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог… - 18 июня 2018 (21)
  • Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла - 18 июня 2018 (14)
  • На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования - 18 июня 2018 (8)
  • «Прямую телефонную линию» и прием граждан проведет замначальника УСК по Минской области - 18 июня 2018 (4)
  • Агрометеорологическая ситуация в центральных и восточных районах Беларуси улучшилась - 18 июня 2018 (2)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования

    Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище

    Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ

    «Прямую телефонную линию» и прием граждан проведет замначальника УСК по Минской области

    Агрометеорологическая ситуация в центральных и восточных районах Беларуси улучшилась

    Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава

    Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог…

    Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев

    Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла

    Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня)

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика