Сямён ШАПІРА: “Дарога да прызнання ніколі не бывае лёгкай”

Павел Дубяга, у рабочай спяцоўцы, яшчэ не пазначаны рэгаліямі сваёй выключнасці, адкрывае ўрачысты рад узнагароджаных на першай старонцы абласной газеты. Мне ж ўдалося занатаваць яго падчас цырымоніі ўшанавання «Чалавек года Міншчыны-2015». Яна адбылася напрыканцы мінулага тыдня ў салігорскім Палацы культуры. Ёй спадарожнічала яшчэ адна не менш значная цырымонія – прысваенне званняў «Ганаровы грамадзянін Міншчыны». І тая, і другая сведчаць аб узроўні грамадскага прызнання асоб, якія вылучаюцца з кагорты працаўнікоў сваім асаблівым іміджам, ступенню ўплыву на акаляючы свет і магчымасцю яго пераўтварэння да пэўнай дасканаласці.

Хірург Юрый Астроўскі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік, загадчык лабараторыі хірургіі сэрца, рэагуючы на ганаровае званне, зазначыў, што ганарыцца сваёй і калег магчымасцю прадоўжыць людзям жыццё. І ўдзячны органам абласной улады за высокую ацэнку сваёй працы. Ацэньваць, вядома, было што. Толькі за мінулы год Юрый Астроўскі правёў тры тысячы аперацый на адкрытым сэрцы. Ён заснавальнік і кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», разам з калегамі, зрабіўшы перасадку сэрца, зноўку падарыў жыццё тым, хто быў ужо практычна асуджаны на небыццё.
Калі чалавек нараджаецца на гэты свет, ён не ўсведамляе, не асэнсоўвае новыя рэаліі свайго ў ім існавання. Двойчы народжаны пачынае адчуваць вяртанне. Сябе – у рэальнасці. Дзе стоенае чаканне блізкіх, вочы дарагіх людзей. Якія ён знаходзіць словы для таго, хто прымусіў у ім біцца новае, трапяткое, уразлівае сэрца, даў магчымасць зноў адчуваць і бачыць? Аб гэтым можна толькі здагадвацца.
Разам з Юрыем Астроўскім званні ганаровых грамадзян Міншчыны падчас урачыстай цырымоніі атрымалі Уладзімір Гаркун, першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта – Выканаўчага Сакратарыята Саюза Незалежных Дзяржаў. Адзначаны гэтым тытулам і Сяргей Лінг. Яго мы памятаем на пасадзе прэм’ер-міністра, пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Разам з губернатарам зноў узнагароджаныя ганаровым званнем уручылі пашпарты грамадзяніна Беларусі юным прадстаўнікам Міншчыны. Да гонару Вілейкі, на ўрачыстую сцэну была запрошана і Карына Пагуда, выпускніца гімназіі № 1 «Логас». Кажуць, такія імгненні не забываюцца. Яны нейкім чынам становяцца пралогам да наканаванага чалавеку зоркамі вялікага жыцця. Дзе будуць і віхуры жыцейскіх ператрусаў, і нечаканыя правалы між сузор’ямі. Але запаленае некалі ў маладых сэрцах уражанне значнасці ў гэтым свеце стане надзейным лоцманам і правадыром. Лёс будзе розным, толькі няхай вядзе ён маладыя, светлыя душы па шляху ідэалаў грамадзянскасці і чалавечнасці. Менавіта гэтыя думкі прыходзілі на памяць, калі лепшыя прадстаўнікі сталічнага рэгіёна ўзнімаліся на сцэну, каб быць пазначанымі святочнымі стужкамі з надпісам «Чалавек года Міншчыны-2015».
– Хвалюецеся? – першае, што прыходзіць у галаву, пытаюся ў Паўла Дубягі, вадзіцеля пагрузчыка філіяла «Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 13 ДБТ № 5». Пытанне можна б і не задаваць. Наш герой сядзіць у першых радах перапоўненай святочнай залы і проста чакае, калі вядучыя назавуць яго імя. Кажуць, у такія моманты чалавек успамінае многае са свайго жыцця. Больш тое, што вывела ў лідары, дапамагло дабіцца прызнання. Бываюць крутыя віражы лёсу, слізкія, ухабістыя, як ненаезджаныя шляхі. А, бывае, чалавек запраграмуе сябе і, як вопытны вадзіцель, стараецца не збочыць. Прытрымліваючыся прыдарожных арыенціраў і стрэлкі спідометра. У Паўла Дубягі – другі варыянт. Да яго і прафесія абавязвае – вадзіцель. А яшчэ – дарожнік. Кропкі на дарожных маршрутах дарог рэспубліканскага значэння Павел наўрад ці будзе адшукваць з дапамогай навігатара. Рэканструкцыі дарожнага пакрыцця аўтатрас суседніх раёнаў, цяпер – будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі – тут і працуюць сябры з упраўлення і трэста, туды і Павел Дубяга атрымлівае камандзіроўкі. А яшчэ за ім замацаваны пагрузчык, з якім ён выдатна ўпраўляецца на тэрыторыі асфальта-бетоннага завода. Прадпрыемства належыць ДБУ-13 і выпускае асфальт, пясчана-гравійную сумесь – тое, што неабходна ў рабоце дарожнікам.
Пра такіх, як Павел Дубяга, гаварыў Сямён Шапіра, старшыня абласнога выканаўчага камітэта, звяртаючыся да залы, запоўненай дэлегацыямі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны:
– Заўсёды ў любым калектыве ёсць нехта вядучы. Ён паказвае прыклад іншым і вядзе іх за сабой. Так бывае і ў нейкім рэгіёне, напрыклад. Толькі тут ужо не чалавек, а цэлы калектыў вядзе за сабой астатніх. Маю на ўвазе агракамбінат «Сноў» на Нясвіжчыне, агракамбінат «Дзяржынскі». Я к таму, што заўсёды павінен быць лідар.
Губернатар вельмі коратка спыніўся на дасягненнях Міншчыны, на тых раёнах, дзе маладыя кіраўнікі прадэманстравалі ўжо ўражальныя вынікі. Лагойскі – старшыня райвыканкама Віктар Каляда – на 117 працэнтаў за мінулы год прырос у аб’ёмах намалоту збажыны. На 114 працэнтаў – Сталбцоўскі раён, ім нядаўна кіруе Мікалай Горлаў.
«Дарога да прызнання і поспеху ніколі не бывае лёгкай і кароткай, – зазначыў кіраўнік сталічнай вобласці. – У паспяховай дзейнасці чалавека на тым ці іншым месцы можна назваць шмат складаемых, – але самае галоўнае – гэта любоў да справы, якой займаемся, – рэзюмаваў Сямён Шапіра, віншуючы лаўрэатаў спецпрэміі. Сярод іх – кіраўнікі акцыянернага таварыства, фермерскай гаспадаркі, ляснік, паштальён,шахцёр, аператар машыннага даення, настаўнік, сацыяльны работнік, юрысты, журналіст… Усяго 22 прадстаўнікі вобласці ўдастоены спецыяльнай прэміі Мінаблвыканкама.
Святочным канцэртам віншавала прысутных творчая Міншчына. У праграме – выступленні навучэнцаў Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Сузор’е». Парадаваў усюдыісны Аляксандр Саладуха, дабавіўшы ў святочную атмасферу Палаца сваёй артыстычнай крэатыўнасці.
Магутна і велічна прагучаў фінал мерапрыемства выкананнем песні «Міншчына» на музыку кампазітара Алены Атрашкевіч, дарэчы, менавіта на гэтым свяце ўзнагароджанай званнем чалавека года сталічнай вобласці. Публіка вітала артыстаў стоячы – вышэйшае прызнанне выканаўцаў.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара

 


Написать комментарий

НОВОСТИ

В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами - 18 Август 2017 (594)
  • Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета» - 18 Август 2017 (411)
  • Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт - 18 Август 2017 (373)
  • На Вілейшчыне ёсць першая тысяча! - 18 Август 2017 (336)
  • Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын - 18 Август 2017 (242)
  • В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней - 18 Август 2017 (234)
  • Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча - 18 Август 2017 (188)
  • Об организации призыва граждан 1990-1999 годов рождения на срочную военную службу, службу в резерве в августе-ноябре 2017 года - 18 Август 2017 (106)
  • Парады тым жыхарам Вілейшчыны, хто шукае якія-небудзь звесткі пра сваіх родных - 18 Август 2017 (85)
  • ТОП-5 достопримечательностей Калининграда от уроженца Вилейки - 18 Август 2017 (82)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт

    Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча

    Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами

    В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

    Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

    23 августа с заместителем начальника УВД Миноблисполкома полковником милиции ВЫСОЦКИМ Виктором Владимировичем будет осуществляться «прямая телефонная линия»

    22 августа состоится «прямая телефонная линия» заместителя начальника инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области КОНОВАЛОВА Юрия Викторовича

    Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

    У пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая»

    Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика