В Государственном литературно-мемориальном музее Якуба Коласа прошёл литературно-музыкальный вечер “Нясіце вясну да людзей” народного коллектива авторской песни «Элегия» Центра эстетического воспитания

– Вас сапраўды прыняў Колас, – наўрад ці маглі пачуць у гэты дзень удзельнікі народнага калектыву «Элегія» лепшы камплімент. Ён прагучаў з вуснаў кагосьці з тых, хто прыйшоў на літаратурна-музычны вечар у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, каб паслухаць, як сведчыла праграма,беларускае слова і песню ў яе нестандартным гучанні. Скажам, мы ўжо пачынаем адвыкаць ад спакойных, светлых, у матывах айчыннай песеннай класікі, мелодый. Якія, у тым ліку, нясе ў сабе і аўтарская песня.
Як паведаміла прысутным дырэктар музея Зінаіда Камароўская, установа рэалізуе новы праект, заснаваны на супрацоўніцтве з вядомымі творчымі калектывамі краіны. Запланаваны сустрэчы з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Коласа. Ну, гэта ўжо, як кажуць, сам Бог наканаваў. Але будуць стасункі і з музеем-запаведнікам Аляксандра Пушкіна ў Міхайлаўскім. Некалі давялося там бываць. Шчыра скажу, узрадаваў той выбітны дух славянства, які з’яднаў аматараў паэтычнага слова краін-суседзяў, гатовых супрацоўнічаць па самай высокай ноце ўзаемаразумення. Скажу, што наша «Элегія» мае гонар прысутнічаць у гэтай кагорце. І ўсім гэтым павінны ганарыцца і мы, віляйчане.
Дарэчы, словы захаплення творчым калектывам былі выказаны ў падзячным пісьме кіраўніка раённай улады, тэкст якога данесла ўдзельнікам імпрэзы старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч. Слова меў і рэжысёр Нацыянальнай радыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алег Вінярскі, у якога ўжо рэалізавалася з «Элегіяй» 15 творчых праектаў, 8 радыёперадач прагучала на Нацыянальным радыёканале з удзелам гэтага самабытнага калектыву. Алег Аляксандравіч прызнаўся, што за час супрацоўніцтва з «Элегіяй» яму дарагім стаў вілейскі край і яго людзі.
Паэты Аліна Лігастаева і Васіль Жуковіч, саліст Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Уладзімір Ткачэнка, загадчык кафедры універсітэта культуры Рыгор Шаура…
Творчая інтэлігенцыя Мінска ў асноўным ішла на калектыў, які ведалі. Але былі і такія,для каго менавіта ў час канцэртнай праграмы з’яўлялася адкрыццё.
Гучалі песні ў выкананні Таццяны Захарыч, Уладзіміра Цануніна, мастацкае чытанне Валянціны Цітовіч. Лейтматывам усёй праграмы стала паэма Якуба Коласа «Сымон – музыка», па-мастацку прыпаднесеная Алегам Вінярскім. Увогуле творчы дуэт Таццяны Захарыч і Алега Вінярскага прымала публіка рознага кшталту – і сталічная, і правінцыяльная. І ўсякі раз гэтыя кантакты паміж артыстамі і аўдыторыяй прыводзілі да нязменнага захаплення пластыкай слова, яго гучаннем у прасторы і часе. Бо гэта мастацкае чытанне – заўсёднае вяртанне да паэзіі Івана Лашуткі, на якую створана кампазіцыя «Святло слова». Была інструментальная музыка. Гучалі гітара, раяль і скрыпка. Па асабліваму заявіў аб сабе кожны ўдзельнік ансамбля – музыкі Уладзімір Лапцік, Аксана Жук, паэт Віктар Кажура. У выкананні Уладзіміра Лапціка і Уладзіміра Цануніна гучала песня-прысвячэнне Якубу Коласу. Была і віншавальная паэтычная паштоўка,што паклала пачатак узаемнаму абмену духоўнымі састаўляючымі калектываў, якія ў творчай узаемнасці пазіцыяніруюць сябе як аднадумцы.
«Вілейскія госці глядзеліся і «чуліся» ў коласаўскім антуражы вельмі арганічна» – напіша потым у адной са сваіх публікацый газета «Культура», зазначыўшы, што ўпершыню за 20 гадоў «Элегія» выйшла на сустрэчу з гледачамі ў поўным складзе.
«Тут кожны кусцік, кожны камень вартуе Коласа сляды», – лепш, чым сказаў Уладзімір Цанунін аб памяці нашага слыннага земляка, я думаю, ужо не скажаш.
Мария КУЗОВКИНОЙ.

Фото Алексея КАМИНСКОГО.

  


Написать комментарий

НОВОСТИ

Мужчина по пути домой своровал снегозадерживающую сетку  в Вилейском районе

Вилейчанин на перекрёстке вблизи ж/д переезда наехал на пешехода

На территории Вилейского района ГАИ проведёт акцию «Ребенок — главный пассажир!»

Выборы в Вилейском районе: дайджест основного дня голосования

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (21 – 25 февраля) - 20 февраля 2018 (2099)
  • Вилейчанин на перекрёстке вблизи ж/д переезда наехал на пешехода - 20 февраля 2018 (799)
  • Впервые на заводе "Зенит" прошла Масленица с блинами и хороводами - 19 февраля 2018 (701)
  • Автомобиль врезался в дерево в Вилейском районе. Серьёзно пострадала тёща водителя - 19 февраля 2018 (687)
  • В отношении жителя Вилейского района возбуждено уголовное дело за кражу - 19 февраля 2018 (287)
  • Выборы в Вилейском районе: дайджест основного дня голосования - 19 февраля 2018 (257)
  • Февральские старты вилейских каратистов и каратистки - 20 февраля 2018 (246)
  • Мужчина по пути домой своровал снегозадерживающую сетку  в Вилейском районе - 20 февраля 2018 (243)
  • За избиение отчима 20-летнему парню из Вилейского района дали 4 года "химии" - 19 февраля 2018 (221)
  • Пустующий дом двое мужчин оборудовали под «завод» по изготовлению самогона в Молодечненском районе - 20 февраля 2018 (187)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Профсоюзы проведут бесплатные юридические консультации 22 февраля

    Февральские старты вилейских каратистов и каратистки

    Вилейский хоровой коллектив примет участие в гала-концерте в Солигорске

    Пустующий дом двое мужчин оборудовали под «завод» по изготовлению самогона в Молодечненском районе

    Мужчина по пути домой своровал снегозадерживающую сетку  в Вилейском районе

    Як у раёне святкавалі Масленіцу

    Вилейчанин на перекрёстке вблизи ж/д переезда наехал на пешехода

    Эксперты назвали топ-5 самых бесполезных советов для автомобилистов

    24 февраля состоится «прямая телефонная линия» заместителя председателя райисполкома КОСТЕВИЧА Геннадия Мирославовича

    21 февраля состоится «прямая телефонная линия» с заместителем начальника управления Следственного комитета Республики Беларусь по Минской области Алексеем Сергеевичем СЫЧЕВЫМ

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.