Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

8 красавіка ў вілейскім Палацы культуры адбудзецца ХVІІІ абласны агляд «народных», «узорных» аматарскіх калектываў.

8 красавіка ў вілейскім Палацы культуры адбудзецца ХVІІІ абласны агляд «народных», «узорных» аматарскіх калектываў. У праграме выступленні ўзорных ансамбляў гітарыстаў «Аделіта» і скрыпачоў «Камплімент» ДУА «Вілейская дзіцячая школа мастацтваў», народнага хору ветэранаў вайны і працы, НВГ «Суквецце», НА «Весялінка» ДУ «Вілейскі Палац культуры», НХ «Любанія» Любанскага ЦК і СВ. А таксама выстава вырабаў людзей сталага ўзросту «Свет захапленняў».

Гэтыя вядомыя калектывы складаюць значную частку творчага патэнцыялу раёна.

«Весялінка» пачынала з «Раніцы»

Народны ансамбль “Весялінка” мае сваю багатую гісторыю. Калектыў пачаў развівацца з 1985 года, ствараючы свой адметны, непаўторны рэпертуар. Творчы шлях калектыву перажываў розныя змены, і ў складзе, і ў музычным накірунку. У НА “Весялінка” 4 музыканты (скрыпка, гітара, бас — гітара, баян). На сучасным этапе ансамбль знайшоў той музычны матэрыял, які паспяхова перакладае ў выдатныя аўтарскія музычныя творы. Зараз калектыў працуе ў стылі фольк-мадэрн. Мастацкі кіраўнік Сяргей Ількевіч натхняе удзельнікаў на новыя ідэі, сам стварае музыку ў гэтым стылі. У выніку з’явіліся такія творы, як “Раніца”, “За ўзгоркамі”, “Крывыя вечары”, «Ля вогнішча», “Барышня”, “Беларускія найгрышы”. З поспехам калектыў выконвае музычныя тэмы з рэпертуараў замежных фольк-гуртоў. НА“Весялінка” працуе з харэаграфічнымі калектывамі, радуючы гледачоў танцамі розных краін: полька, вальс, кракавяк, падыспань і інш.

Адна з галоўных мэтаў ансамбля — прапаганда і захаванне этнічнай музычнай спадчыны. Апрацоўка глыбокіх сярэднявечных мелодый і сінтэз з сучаснымі музычнымі накірункамі дазваляе калектыву ажыццяўляць пераемнасць багатых музычных традыцый, перадаваць каларыт народнай музыкі і ствараць свой непаўторны стыль выканання.

Народны ансамбль “Весялінка” прайшоў экзамен на творчую сталасць на фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” у г.Мар’іна Горка. У рамках фестывалю быў выкананы аўтарскі твор “Раніца”. Увесь час калектыў займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю, ўдзельнічае у мерапрыемствах горада і раёна. Народны ансамбль “Весялінка” аказвае практычную дапамогу іншым калектывам мастасацкай самадзейнасці Вілейскага Палаца культуры НВГ “Суквецце”, народных хор ветэранаў. Паспяхова супрацоўнічае ансабль з народным тэатрам Вілейскага Палаца культуры, суправаджаючы яго пастаноўкі музычнымі кампазіцыямі.

Беларусь — лепшая песня ветэранаў

Народны хор ветэранаў вайны і працы створаны пры Вілейскім Палацы культуры з 1985 года. У 1990 годзе хору прысвоена найменне “народны”. Калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх, абласных фестываляў і конкурсаў: фестываль народнай творчасці “Не стареют душой ветераны”, Усебеларускі фестываль народнай творчасці “Беларусь — мая песня”. Хор узнагароджаны Граматай Беларускага Рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, дыпломамі Мінскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Граматай УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, удзячнымі лістамі Вілейскага райвыканкама. Хор ветэранаў прызнаны адным з лепшых ветэранскіх калектываў Рэспублікі.

Актыўнай і плённай была канцэртная дзейнасць Народнага хора ветэранаў на працягу трох апошніх гадоў. хор прымаў актыўны ўдзел у запланаваных мерапрыемствах рэспубліканскага, абласнога і раённага прызначэння: на абласным фестывалі, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі у г.Маладзечна. Народны хор ветэранаў заўсёды жаданы і нясменны ўдзельнік у раённых святах да Дня Вялікай Перамогі, да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншых значных культурных праектах.

У склад хора ўваходзяць 31 удзельнік, з іх 22 жанчыны і 9 мужчын. Кожны ўдзельнік хору таленавіты і па-свойму непаўторны. У калектыве шмат таленавітых салістаў, сфарміраваны квартэт, 3 дуэты, жаночы вакальны гурт. За час свайго існавання калектыў набыў свой творчы твар, свае звычаі. Рэпертуар хора ўвесь час абнаўляецца — гэта беларускія, рускія, украінскія песні, аўтарскія песні землякоў, песні на патрыятычную і ваенную тэматыку. Неабходна адзначыць высокую культуру паводзін на сцэне. Багацце рэпертуару і жанравая разнастайнасць ствараюць цікавую палітру выступленняў калектыву.

«Суквецця»яркія пялёсткі

НВГ “Суквецце” быў створаны ў 1996 годзе, атрымаў найменне “народны” у 2007 годзе.

Народны вакальны гурт “Суквецце” прымае удзел у разнастайных мерапрыемствах раённага узроўню. Гэта значныя культурныя праекты горада: навагоднія ранішнікі, злёт перадавікоў, канцэрты, прысвечаныя ушанаванню чалавека працы, Дзень беларускай міліцыі, Дзень Перамогі, Дзень Маці, народныя гулянні -“Провады зімы”, “Купалле”, музычнае шоу “Ноч музеяў” і інш. З творчасцю гэтага калектыву добра знаёмыя і за межамі раёна, таму што ён актыўна здзяйсняе выязную канцэртную дзейнасць Выдатную рэпутацыю заваяваў калектыў у санаторыях “Прыазёрны” і “Белая Русь”, куды яго з задавальненнем запрашаюць. Выступленні ўдзельнікаў НВГ “Суквецце” запамінаюцца гледачам дзякуючы асабліваму каларыту, энергетыцы, яркаму і непаўторнаму выкананню беларускіх, украінскіх, казацкіх, рускіх народных песень,аздабленню канцэртных нумароў элементамі харэаграфіі. У рэпертуары калектыву — фальклорныя творы ў сучаснай апрацоўцы. У калектыве шмат узнагарод і дыпломаў за прапаганду песеннага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый.

Калектыў займаецца актыўнай творчай дзейнасцю — прымае ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх мерапрыемствах.

 Разам з народным хорам “Любанія” Любанскага ЦК і ВЧ і танцавальным гуртом “Маладзіца” Палаца культуры выступалі на святочных пляцоўках ст.Беларэчэнска Краснадарскага краю. Творчыя сувязі адбываліся ў рамках міжнароднага праекта сяброўства паміж беларускім і рускім народамі.

Юныя прафесіяналы

Узорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскага Палаца культуры існуе з 1989 года. Найменне “узорны” калектыў атрымаў у 1997 годзе. Заснавальнікамі і нясменнымі кіраўнікамі студыі з’яўляюцца Неллі і Алег Зайцавы.

УЭС “Экспромт” вядзе насычаную творчую дзейнасць на тэрыторыі ўсей Рэспублікі.

У рэпертуары УЭС “Экспромт” каля 300 твораў беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў самых разнастайных жанраў і стыляў. За час свайго існавання студыя “Экспромт” запісала шмат песень на беларускам тэлебачанні. На прафесійным узроўні кіраўнікі працуюць над пастаноўкай шматгалосся, чысцінёй інтанацый. У гэтым напрамку калектыў дасягнуў асабліва высокіх вынікаў.

Аб высокім прафесіяналізме калектыву сведчаць шматлікія дыпломы і узнагароды, якія атрымалі салісты і вакальны гурт на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных конкурсах.

Сёння калектыў старана працуе над удасканаленнем свайго майстэрства, далучае ў свае рады маладое пакаленне, вядзе вялікую выхаваўчую работу.

Любанія — душа вілейскага краю

Калектыў “Любанія” пачаў сваю дзейнасць у 1969 годзе пры Любанскім СДК. У 2002 годзе за высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць самадзейны калектыў быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і атрымаў ганаровае найменне “народны”.

З мая 2012 года кіраўніком народнага хора з’яўляецца Андрэй Мікалаевіч Дударчык, які арганізуе працу калектыву ў актыўным і сучасным ключы, вядзецца актыўная работа па пашырэнню і абнаўленню рэпертуару.

Народны хор “Любанія” заўсёды прымае ўдзел у мерапрыемствах абласнога, раённага ўзроўню і мерапрыемствах Любанскага ЦК і ВЧ. Так, у 2012 годзе прадстаўляў сваю канцэртную праграму прысвечаную 75-годдзю ўтварэння Краснадарскага краю; у 2015 годзе калектыў прадставіў сваю праграму на Абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2015” у г. Вілейка; неаднаразова прымаў удзел на традыцыйных раённых святах, буйных мерапрыемствах г. Вілейка.

Народны хор “Любанія” ведаюць у раёне, вобласці, рэспубліцы, і за яе межамі — паўсюль, дзе выступаў калектыў. У народжаных яго творчасцю песнях, спявае сама душа Вілейскага краю.

Іх слухалі ў тэатры «Адэон»

Kom

«Камплімент» — узорны ансамбль скрыпачоў дзіцячай школы мастацтваў. Калектыў яшчэ досыць малады — ён створаны ў 2010 годзе. Кіруе калектывам Жук Таццяна Генадзьеўна. Канцэртмайстар — Ражко Святлана Мікалаеўна.Нягледзячы на свой яшчэ юны ўзрост, але маючы адказнае стаўленне да справы, ансамбль скрыпачоў

«Камплімент» дасягнуў высокіх вынікаў у творчасці і змог заваяваць сэрца не аднаго спрактыкаванага журы многіх прэстыжных конкурсаў. За гады творчай дзейнасці ансамбль станавіўся пераможцам абласных, рэгіянальных і міжнародных конкурсаў і фестываляў..

Гэта і дыплом абласнога конкурсу ансамбляў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці; грамата фестывалю — конкурсу  «Сымон — музыка»; дыплом абласнога конкурсу «Заслаўскі сшытак», Дыплом адкрытага рэгіянальнага конкурсу ансамбляў «Веснавы праменьчык». Адной з самых яркіх і запамінальных перамог калектыву стала званне лаўрэата на міжнародным конкурсе-фестывалі «Венскія асамблеі» ў Аўстрыі. Калектыў выступіў на адной з найстарэйшых сцэн у тэатры «Адэон», дзе некалькі стагоддзяў таму выступаў сам вялікі Моцарт.

Калектыў таксама стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу — фестывалю « Скрыжаванні. Мінск»; лаўрэатам міжнароднага конкурсу — фестывалю «Славянскія сустрэчы. Мінск»

Аб чым спявае гітарная струна

Больш за 20 гадоў у Вілейскай дзіцячай школе мастацтваў працуе выдатны творчы калектыў — ансамбль гітарыстаў “Aдэліта”. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца таленавіты выкладчык і музыкант Лапцік Уладзімір Анатольевіч     .

Рэпертуар ансамбля складаюць аўтарскія творы і апрацоўкі Уладзіміра Лапціка, творы беларускіх і замежных кампазітараў розных стыляў, жанравых накірункаў і эпох. Сярод іх як творы шырока вядомыя і папулярныя, так і творы мала знаёмых аўтараў .

Адметнымі рысамі калектыву з’яўляюцца высокі творчы патэнцыял, арыгінальнасць трактовак выконваемых твораў.

У ансамбля своеасаблівае гучанне. Асаблівы каларыт яму надае спалучэнне гітары з рознымі інструментамі, такімі як скрыпка, флейта, цымбалы, шэрагам ударных інструментаў і інш. Вялікую ўвагу ўдзельнікі ансамбля надаюць якасці гучання, прафесіяналізму, выканальніцкай культуры, сцэнічнаму вобразу. Нездарма выступленні калектыву заўжды яркія і вызываюць станоўчыя водгукі слухачоў.

Калектыў на сённяшні час мае высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён пастаянны ўдзельнік абласных і раённых святочных мерапрыемстваў.

Матэрыял прадастаўлены Вілейскім Палацам культуры

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 51 queries