Не гаварыце мне «бывай»

Пад рубрыкай «калонка» за маім подпісам падобны матэрыял друкуе раёнка апошні раз. Гэта тая аб’ектыўная рэальнасць, з якой можна толькі пагадзіцца і прыняць як даннасць. Змены ў кіраўніцтве – неабходная ўмова ратацыі кадраў. І няхай сабе сапраўды іншыя, як у той песні спяваецца, прыйдуць нам на змену. Маладзейшыя і лепшыя. Спадзяюся,што яны будуць валодаць гэтымі якасцямі.
Рашэнне, безумоўна, прымалася калегіяльна. Застаецца падзякаваць тым, хто ў суладдзі з маімі сумненнямі рыхтаваў мяне да гэтага рашучага кроку. Найперш, старшыні райвыканкама, поруч з якім мне давялося працаваць роўна два гады. Увесь гэты час я не адчувала з яго боку імкнення навязаць выданню той ці іншы курс. Будучы членам райвыканкама, я імкнулася шчыра і аб’ектыўна выказваць менавіта сваю пазіцыю наконт тых працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне, выкарыстоўваючы жанр журналісцкіх нататкаў.
Пасада рэдактара – гэта не крэсла, якое можа туды-сюды гойдацца пад ціскам падзей рознага кшталту. Яна – сведчанне ўласнай настроенасці лідара друкаванага выдання на ветрагон сітуацый, якімі жывуць раён ці краіна. Не аднойчы мая публіцыстыка адзначалася на ўзроўні розных конкурсаў, у тым ліку і Нацыянальнага, які датасоўваецца традыцыйна да Дня друку. Разважаю над узнагародамі, што я расклала сёння на сваім пакуль яшчэ рэдактарскім стале, раблю вывад, што плённы быў мой шлях і шлях калектыву вілейскай раёнкі. Хоць мелася нямала і зайздроснікаў, хто ў акаляючай іх шэрасці наважваецца мець фон для свайго ўзлёту. Паверце, гэта мая думка: ніводзін самалёт не ўзнімецца ў нябесны блакіт з багны. Яму неабходная чыстая, пазбаўленая перашкод, узлётная паласа. Жыццё, спадзяюся, праілюструе правільнасць маіх вывадаў.
Не хачу сёння аб складанасцях рэдактарскай справы. Для чытача важней канчатковы прадукт. А мой пераемнік адчуе гэта, як кажуць, на сваёй скуры.
З калектывам мы былі адной сям’ёй. Мы жылі без жорсткасці нават у самыя напружаныя хвіліны нашай працы. Хай хтосьці скажа, што не былі яны светлымі, пранікнутымі ўзаемнай падтрымкай і згодай. Мы рабілі выданне, якое і сёння называюць адным з лепшых у вобласці. Сябры мае, ніколі не забуду цяпло вашых вачэй. Галоўнае, чым, менавіта мне здаецца, удалося наталіць раёнку, дык гэта духоўным зместам. Мы не кідаліся на крывавыя сенсацыі, якія маральна разбэшчваюць чалавека. Пастаянна прысутнічала на старонках газеты тэма канфесійнага жыцця, прычым,не столькі ў інфармацыйным, колькі аналітычным яе аспекце. За давер і шчырасць хачу падзякаваць усім святарам,з якімі мне давялося весці дыялог – і каталіцкім, і праваслаўным. Віктар Кажура, Мікола Кутас, Клаўдзія Дубовік, Уладзімір Цанунін, Таццяна Захарыч – усім пазаштатнікам – нізкі паклон. Сябры мае, у вашай памяці ці блакнотах занатаваны мае каардынаты. Патэлефануйце. Мы можам і павінны супрацоўнічаць. У новай якасці і на іншым узроўні. І я заўсёды буду памятаць,што ёсць людзі,якім я сапраўды абавязана на гэтым свеце і каго ніякія абставіны не прымусяць мяне забыцца.
Таму, хто застанецца з газетай пасля мяне, жадаю захаваць яе гонар. Няхай у яго ўсё атрымаецца. А чытачы, хто прывык да маіх публікацый, шукайце знаёмае прозвішча ў іншых айчынных выданнях. Якіх? Гэта пакуль – інтрыга. У раёнцы, магчыма, таксама, калі будзе да таго схільнасць майго пераемніка.
Рэзюмэ? Рэдактар – гэта пасада, якая даецца нам людзьмі. Журналіст – прафесія і прызванне. Імі надзяляюць чалавека нябёсы. Таму – не гаварыце мне «бывай». І мы абавязкова сустрэнемся.
Марыя КУЗАЎКІНА


1 Ответ в “Не гаварыце мне «бывай»”

  1. Ірына Ржавуская *(Кезік):

    Марыя Рамуальдаўна! Вельмі шкада, что даводзіцца чытаць гэтыя радкі. Памятаю свае першыя крокі ў журналістыцы, якія рабіла з Вашай дапамогай. І паступленьне на журфак таксама адбылося ў тым ліку дзякуючы Вам. Як бы не склалася надалей Ваша жыцьце — не пакідайце пісаць! Нам патрэбны Вашы думкі, меркаваньні і Ваш погляд на жыцьце. Спадзяюся, у Вас усе будзе ДОБРА! З павагай і ўдзячнасцю, Ірына Кезік (Ржавуская).

Написать комментарий

НОВОСТИ

Вилейчанин за совершение в пьяном виде ДТП с тяжкими последствиями для здоровья приговорён к 4 годам «химии»

«Весы показали 100 кг, и я поняла: хватит есть»: как вилейчанка похудела на 20 кг после вторых родов

Фотофакт. Возле велодорожки появилась игровая площадка

«Колхозники могут утереть нос городским». Как проводит уборочную 24-летний председатель хозяйства «Новая Любания»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (16 – 20 августа) - 15 Август 2017 (1314)
  • "Весы показали 100 кг, и я поняла: хватит есть": как вилейчанка похудела на 20 кг после вторых родов - 16 Август 2017 (1083)
  • "Колхозники могут утереть нос городским". Как проводит уборочную 24-летний председатель хозяйства «Новая Любания» - 16 Август 2017 (860)
  • 100-я пара новобрачных зарегистрирована в вилейском ЗАГСе - 15 Август 2017 (810)
  • Президент Беларуси хочет, чтобы 1 сентября дети были одинаковые - 15 Август 2017 (504)
  • Фотофакт. Возле велодорожки появилась игровая площадка - 16 Август 2017 (426)
  • Четыре новые скульптуры из камня появятся на улицах и в скверах города - 15 Август 2017 (345)
  • Житель Вилейского района спрятал арестованное имущество и заработал уголовное дело - 17 Август 2017 (251)
  • В детском центре "Надежда" открылась "Тропа ощущений по Кнейпу" - 15 Август 2017 (241)
  • Вилейчанин за совершение в пьяном виде ДТП с тяжкими последствиями для здоровья приговорён к 4 годам "химии" - 17 Август 2017 (232)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В магазине «Детский мир» вилейские спасатели проведут акцию «В центре внимания – дети!»

    Во всех областных и районных городах Беларуси появятся единые диспетчерские службы ЖКХ 115

    В Минской области повышен тариф на социальные услуги, предоставляемые территориальными центрами социального обслуживания населения

    ГАИ Вилейского района проведет мероприятия по снижению травматизма среди пешеходов и велосипедистов

    Во второй половине дня 17 августа ожидаются грозы, объявлен оранжевый уровень опасности

    На территории Молодечненского района задержаны распространители марихуаны

    Информация об оказании помощи для подготовки детей к школе

    Вилейские спасатели в детском центре «Надежда»

    Житель Вилейского района спрятал арестованное имущество и заработал уголовное дело

    Вилейчанин за совершение в пьяном виде ДТП с тяжкими последствиями для здоровья приговорён к 4 годам «химии»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика