А калі б усё па-людску…

Што ні кажыце, а быць у ролі трацейскага суддзі заўсёды цяжка. І ніякавата, бо адчуваеш сябе, як кажуць, не ў сваёй талерцы. Але ж такая ў нас, журналістаў, работа – выслухаць, разабрацца ў сітуацыі, напісаць матэрыял.
Нядаўна выпадкова сустрэла жанчыну, з якой знаёмы даўно. Убачыўшыся, не проста ківаем адна адной, а і можам перакінуцца фразай-другой пра жыццё. На гэты раз пры сустрэчы я зразумела, што фразай не абыдзецца – знаёмая прыпыніла мяне і даволі настойліва адвяла ўбок, далей ад людзей.
– Цябе якраз і трэба было ўбачыць, ну проста як Бог паслаў, – пачала гаварыць яна. – Ёсць важная справа. На дзве хвілінкі…
І пачала расказваць пра свае адносіны з родным братам. «Дзве хвілінкі» расцягнуліся надоўга – я ўжо спаслалася на занятасць і кранулася па сваіх справах, а жанчына ўсё ішла і ішла побач.
Іх, сясцёр і братоў, у вясковай сям’і было пяцёра. Так распарадзіўся лёс, што на Вілейшчыне засталіся жыць двое – мая знаёмая і яе брат. Абое маюць свае сем’і, гадуюць дзяцей, а па выхадных наведваюцца ў родную вёску. Летась бацькоўская хата апусцела – памерла іх матуля, на восем гадоў перажыўшы мужа. Прысядзібны ўчастак – дагледжаны, немалы – і пабудовы – дабротныя, прасторныя – засталіся на іх, брата і сястру.
Першая трэшчынка ў адносінах блізкіх людзей з’явілася тады, калі пачалі вырашаць лёс бацькаўшчыны: жанчына хацела захаваць усё як ёсць, брат выказваўся за прадажу, маўляў, непадалёку рэчка, нядрэнную капейку можна ўзяць… Далей – болей. Сястра заўважыла, што брат без яе ведама распарадзіўся бацькавым пажыткам – бензапілой і плугам. І тут ужо было гучнае высвятленне адносін. Пазней сястра недалічылася засыпанай у склеп бульбы – і зноў сварка. Не так даўно здарылася на іх дачы бяда – невядома па якой прычыне загарэлася лазня. Сястра, якая ў гэты час была ў горадзе, адразу ж «вылічыла» зламысніка: гэта братаў сын са сваімі дружбакамі, відаць, арганізавалі лазневы дзень і недагледзелі. І зноў – сямейная «вайна».
– Каб гэта бацькі ведалі, як мы тут жывём, дык у труне перавярнуліся б, – завяршыла жанчына. – Хто б гэта мог падумаць, што іх любімы сынок такім акажацца. Сорамна сказаць: напісаў на мяне заяву, хутка суд будзе разбірацца. Дык я цябе ўбачыла і падумала: а можа б у газеце пра яго напісаць?
Напэўна, я пакрыўдзіла жанчыну сваёй катэгарычнай адмовай. А пасля падумала і вырашыла напісаць. Не пра брата. а пра іх дваіх, якія некалі былі блізкімі людзьмі, а цяпер сталі амаль ворагамі. Цяжка нават уявіць, што брат і сястра – адна кроў – высвятляюць адносіны ў судзе… Чаму дайшло да гэтага? Думаю, таму, што нікому з іх не прыйшло ў галаву ў патрэбны час сказаць простыя словы: «Слухай, давай па-людску….»
Ірына БУДЗЬКО


Написать комментарий

НОВОСТИ

Начать капитальный ремонт станционного здания в Вилейке планируют в 2018-м году

На две недели отключат горячую воду в Вилейке

В Беларуси внесены изменения в порядок изъятия водительского удостоверения

В Вилейском районе упав с лестницы погиб мужчина

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе упав с лестницы погиб мужчина - 24 апреля 2018 (506)
  • В Беларуси внесены изменения в порядок изъятия водительского удостоверения - 25 апреля 2018 (492)
  • Новые тренажёры установили на спортплощадке в м-не "Северный" - 24 апреля 2018 (390)
  • Богомолы поселились у вилейчанина дома. Около 200 насекомых появилось из букета мимозы - 25 апреля 2018 (378)
  • Про коррупцию, Чернобыль и вернут ли улице Молокова одностороннее движение - 24 апреля 2018 (358)
  • На две недели отключат горячую воду в Вилейке - 25 апреля 2018 (348)
  • 15 компьютеров "Беларусбанк" подарил гимназии №1 "Логос" - 24 апреля 2018 (328)
  • Мужчина за два месяца "прогулял" чужие 1,5 тысячи долларов - 25 апреля 2018 (291)
  • Начать капитальный ремонт станционного здания в Вилейке планируют в 2018-м году - 25 апреля 2018 (237)
  • Собачья дилемма города: ОТЛОВИТЬ НЕЛЬЗЯ УСЫПИТЬ. Где же все-таки поставить запятую? В этом вопросе разбирался наш корреспондент. - 24 апреля 2018 (165)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Женщина-браконьер с уловом задержана на Вилейском водохранилище

    Юные математики Вилейки показали свои таланты в интернет-олимпиаде

    Около 30 компаний в Беларуси оштрафовали за нелицензионное ПО Microsoft

    Труп мужчины обнаружен в лесополосе Минского района. Его личность не установлена

    Мужчина за два месяца «прогулял» чужие 1,5 тысячи долларов

    Начать капитальный ремонт станционного здания в Вилейке планируют в 2018-м году

    Богомолы поселились у вилейчанина дома. Около 200 насекомых появилось из букета мимозы

    На две недели отключат горячую воду в Вилейке

    В Беларуси внесены изменения в порядок изъятия водительского удостоверения

    Послание Президента белорусскому народу и Национальному собранию

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика