Сын з бацькам першымі ў Вілейскім раёне намалацілі тысячу тон збожжа

Жніво ў раёне пераваліла на другую палову. У няпростых пагодных умовах яно праходзіць, ды і ўвогуле сёлета надвор’е не вельмі спрыяла зерневым – спачатку засушыла, а пасля задажджыла, што, вядома ж, адбілася на важкасці коласа. Ды ўжо з нябеснай канцылярыяй не паспрачаешся.

Традыцыйна ў гэтую жніўную пару ствараюцца агітбрыгады, у склад якіх уваходзяць работнікі райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, культработнікі, журналісты. У такім складзе агітбрыгады выязджаюць на палеткі, у мехмайстэрні, уручаюць перадавікам падзячныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама, падарункі, у тым ліку і музычныя. На некалькі хвілін адрываюць такія ўрачыстыя моманты хлебаробаў ад важнай справы, але ствараюць людзям асаблівы настрой, даюць натхненне, нацэльваюць на новыя рубяжы.


Першы сёлетні выезд агітбрыгады быў знакавы: у «Нарачанскіх зорах» з’явіўся тысячнік. Як і чакалася, першым у раёне намалаціў на сваім «Лексіёне» тысячу тон збожжа камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра і Мікалая Гарэлікаў. Працавітыя сын з бацькам гадоў пару назад памяняліся месцамі і цяпер галоўным камбайнерам выступае Аляксандр, сын, а Мікалай Аркадзьевіч – яго надзейны памочнік. Але, як кажуць у матэматыцы, ад перамены месц складаемых (чытай: хлебаробаў) сума, а тут – вынік, не змяняецца. Многія гады ведаем мы і, напэўна, нашы чытачы гэты экіпаж і заўсёды радуемся такой хлебаробскай традыцыі, духоўнай спадчыне, чым здаўна славіліся сялянскія сем’і. Не здраджвае ёй Аляксандр Гарэлік, студэнт Брэсцкай навучальнай установы, які ўжо нямала гадоў на час жніва садзіцца з бацькам на камбайн і паказвае выдатныя вынікі.
Павіншаваць працавітых хлебаробаў на поле ў гэты раз прыехалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Сліпенка,старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Радзевіч, вакальны гурт вілейскага Палаца культуры «Бабіна лета» са сваім кіраўніком Сяргеем Рудніцкім. З падарункам тысячнікам ад гаспадаркі да нашай агітбрыгады далучылася ідэолаг «Нарачанскіх зораў» Марыя Тарасевіч.
– Летась на гэты час у Гарэлікаў было намалочана ўжо болей за паўтары тысячы, – адзначыла Марыя Мечыславаўна. – Лепшы быў год і ўраджайнасць лепшая. Як бы там ні было, прыемна, што першы тысячнік у нас. Дастойныя людзі, заслугоўваюць пашаны. У гэтым годзе, дарэчы, іх камбайн ні аднаго разу не выходзіў са строю, ні адной паломкі. Гэта пра многае гаворыць.
І вось ён, урачысты момант: з рук Леаніда Радзевіча камбайнеры прымаюць падзячны ліст за подпісам старшыні райвыканкама, канверцік ад прафсаюза, вымпел «Слава працы!», а на камбайне прымацоўваецца ганаровы знак «Лідар працоўных спаборніцтваў» з лічбай «1000». Гучалі цёпла-падзячныя віншавальныя словы, перадавікам уручылі падарунак ад гаспадаркі, і завяршальным акордам стала ад душы выкананая песня «Хлеб ды соль». Актуальна, у самую кропку. Затым бацька з сынам – абое спрытныя, падцягнутыя – падняліся ў кабіну, і «Лексіён» з адзнакай пераможцы паплыў па збожжавым моры.


На мехдвары ў «Нарачанскіх зорах» мы сустрэлі і герояў нашай нядаўняй публікацыі – маладзёжны збожжаўборачны экіпаж у складзе Руслана Садоўскага і Аляксея Драчылоўскага, якія на сваёй бачыўшай віды «Лідзе-1300» паказваюць лепшы ў раёне вынік сярод маладзёжных экіпажаў. Падзячныя лісты і канверцікі ад прафсаюза ўручаны і ім, і лепшаму вадзіцелю гаспадаркі Уладзіміру Вараўку, занятаму на адвозцы збожжа.


А далей наш шлях ляжаў у падсобную гаспадарку «Асіпавічы» райаграсэрвіса. Тут, у Асіпавічах, віншаванні прымалі перадавыя камбайнеры Андрэй Тышкевіч, Аляксандр Сняткоў і вадзіцель Валянцін Мамай. Прыемна, што да віншаванняў агітбрыгады далучыліся і кіраўнік падсобнай гаспадаркі Аляксандр Альфер, і спецыялісты. Кароценькім, але цёплым было мерапрыемства, а затым хлебаробы заспяшаліся – іх чакала вялікая справа.

На другі дзень агітбрыгада, у складзе якой былі выконваючая абавязкі першага сакратара райкама «БРСМ» Анастасія Чарняўская, самадзейныя артысты Леанід Гайчук, Марына Заяц і, вядома, прадстаўнік рэдакцыі Аляксей Камінскі, пабывала ў СУП «Усходні-агра» і ААТ «Сцешыцы».

У першай гаспадарцы падзячныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама прымалі камбайнеры Ігар Крот, Аляксандр Мікуліч і Аляксандр Скабей. На сцешыцкай зямлі ўшанавалі Аляксандра Дубаневіча, Аляксея Шышлу і Віктара Святоху. Былі шчырыя словы віншаванняў, вясёлыя песні і нават завадная «полечка»… Усё,што выпадае беларусу ў хвіліны адпачынку.

На гэты раз ён,праўда,быў зусім кароткім – хлебаробаў чакала ніва. Няхай будзе яна і для іх, і для ўсіх нас шчодрай!
Ірына БУДЗЬКО.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня) - 4 июня 2018 (2484)
  • В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок - 4 июня 2018 (1013)
  • Пенная вечеринка на празднике "Детства и семьи" (ВИДЕО) - 2 июня 2018 (686)
  • Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль - 2 июня 2018 (673)
  • Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING - 2 июня 2018 (575)
  • За купание в запрещенных местах могут оштрафовать - 4 июня 2018 (140)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник "Детства и семьи" - 4 июня 2018 (77)
  • «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине… - 4 июня 2018 (19)
  • «ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе выберут лучшую "Няшку" и "Работяжку" - 4 июня 2018 (10)
  • О безопасности в своём доме! - 4 июня 2018 (6)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    «ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе выберут лучшую «Няшку» и «Работяжку»

    Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой — ЕОК

    За купание в запрещенных местах могут оштрафовать

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

    О безопасности в своём доме!

    «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине…

    В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок

    Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня)

    Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

    Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика