Куточак, сэрцу дарагі… Свята ў Чаромушках

20 жніўня чарговае свята пад назвай «Куточак, сэрцу дарагі» сустракала вёска Даўгінаўскага сельскага Савета з прыгожай назвай Чаромушкі.

Цёплым жнівеньскім днём творчы калектыў Язненскага СДК гасцінна сустракала ініцыятыўная група ўраджэнцаў Чаромушак пад кіраўніцтвам Раісы Сакалоўскай. Ля ўтульнага падворка Пяркоўскіх, які літаральна патанае ў квецені вяргінь, вяскоўцы змайстравалі святочную арку, стварылі ўмовы для выступлення самадзейных артыстаў і адпачынку гледачоў. А насупраць сцэнічнай пляцоўкі радавала вока прысутных выстава вышыванак мясцовых майстрых Веры Шаховіч і Людмілы Тонкавіч, вырабаў з бісеру Юліі Адамовіч і бібліятэкара Язненскай сельскай бібліятэкі Іны Лісіцы, таксама ўраджэнкі Чаромушак.
І закружыла святочная віхура. Пасля прывітальных слоў вядучая свята Альміна Кузьміч запрасіла да мікрафона дырэктара ААТ «Даўгінава» Яна Мінчыка, які добрымі словамі і падарункамі прывітаў перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці — жыхароў вёскі Чаромушкі Уладзіміра Антановіча, Эдуарда Тонкавіча і Віктара Шаховіча. Старшыня Даўгінаўскага сельвыканкама Аляксандр Маліноўскі па традыцыі адзначыў лепшыя падворкі, руплівымі гаспадарамі якіх з’яўляюцца Адамовіч Данута Аляксандраўна , а таксама сям’я Машынскіх, уручыў падарункі самай сталай жыхарцы Сяліцкай Ядвізе Францаўне і самаму маленькаму жыхару Лазарэвічу Даніілу.
Знайшлося месца ў святочным сцэнарыі для ўшанавання юбіляраў 2016 года розных узростаў, сямейных пар, якія адзначылі юбілеі сумеснага жыцця. І для кожнага з іх знайшліся цёплыя словы, мілагучныя песні і падарункі, падрыхтаваныя калектывам Язненскага СДК пад кіраўніцтвам Аксаны Язневіч.
Цудоўнымі момантамі свята сталі музычныя нумары ад таленавітых жыхароў Чаромушак Канстанціна Машынскага, Вікторыі Кісялёвай, а таксама юных ураджэнцаў вёскі Сашы Тонкавіч і Пеці Ермаковіча.
У гэты дзень жыхары Чаромушак весяліліся ад душы і светла смуткавалі, успамінаючы пражытыя гады, дзяцінства, выказвалі чулыя словы пра сваю малую радзіму. Настаўнік Вілейскай гімназіі «Логас» Юрый Кузьміч заклікаў вяскоўцаў, іх дзяцей і ўнукаў берагчы родную вёску, наведвацца сюды як мага часцей і летам, і зімой, каб назва Чаромушкі не перакачавала на мемарыял зніклым вёскам, а існавала вечна. А Раіса Сакалоўская звярнулася да землякоў з пранікнёнымі вершаванымі радкамі:
Спазняемся вечна да роднае маці,
Дзе цёпла ад печы, утульна ў хаце,
Дзе водар мядовы сунічнагаранку,
Дзе помніць калыска яе калыханку.
Дарогі, вакзалы, гатэлі…
Як соладка спіцца ў роднай пасцелі!
Ад шумных кварталаў, ад тлумусталіцы
Спяшайцеся, дзеці,да маці ў святліцу,
Спяшайцеся, дзеці! Дай Бог не спазніцца…
Свята ў Чаромушках доўжылася да позняга вечара і прынесла мноства станоўчых эмоцый усім яго ўдзельнікам.
А мне ад імя членаў калектыву самадзейных артыстаў Язненскага СДК, які кожны год сумесна з мясцовай уладай працуе над такім важным і неабходным праектам, як свята вёскі, хочацца выказаць словы вялікай удзячнасці жыхарам вёскі Чаромушкі, вясёлым, дружным, таленавітым і шчырым людзям, дзякуючы якім традыцыйнае свята заззяла рознакаляровымі фарбамі, стала адметнай падзеяй летняга сезону 2016 і ўнесла сваю лепту ў такую шматгранную культуру нашай Беларусі.
Таццяна ЗУБЕЛЬ, удзельнік мастацкай самадзейнасці  язненскага СДК.
Фота прадастаўлены аўтарам

Свята Черёмушки 075 Свята Черёмушки 180 Свята Черёмушки 200


Написать комментарий

НОВОСТИ

Как «десяточка» 100-рублёвкой оказалась

Белорусские вальщики леса стали лучшими на открытом Чемпионате Литвы

ФОТОРЕПОРТАЖ. Пресс-тур белорусских журналистов по Вилейке

Белгидромет объявил оранжевый уровень опасности на вечер 17 мая: ожидается град

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Как "десяточка" 100-рублёвкой оказалась - 18 мая 2018 (557)
  • В Вилейке состоялся концерт к 80-летию Михаила Казинца - 18 мая 2018 (175)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Ночь музеев - 2018 - 19 мая 2018 (134)
  • В "День семьи" прошел праздничный концерт - 18 мая 2018 (81)
  • Белорусские вальщики леса стали лучшими на открытом Чемпионате Литвы - 18 мая 2018 (70)
  • Сустрэча з цікавымі людзьмі. Галоўным госцем стаў Уладзімір Ляшкевіч - 18 мая 2018 (44)
  • Команда "Вилейского водоканала" на спартакиаде ЖКХ завоевала "серебро" и три "бронзы" - 18 мая 2018 (38)
  • Ирина НОВИК: "В танец нужно вложить душу" - 18 мая 2018 (32)
  • Легкоатлетическая эстафета - 18 мая 2018 (29)
  • В гимназии №1 "Логос" прошёл День открытых дверей - 18 мая 2018 (27)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    22 мая личный прием граждан и представителей юридических лиц проведет председатель комитета по архитектуре и строительству Минского облисполкома ТАРАРУЕВ Андрей Владимирович

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Ночь музеев — 2018

    В Вилейке состоялся концерт к 80-летию Михаила Казинца

    Легкоатлетическая эстафета

    Футбол. Кубок района и товарищеская встреча

    Как «десяточка» 100-рублёвкой оказалась

    Віляйчанка на фестывалі «Ільнара» атрымала першае месца ў намінацыі «Аўтарская кампазіцыя»

    Сустрэча з цікавымі людзьмі. Галоўным госцем стаў Уладзімір Ляшкевіч

    Ключевые аспекты: от экономики до национальной безопасности

    Расширение возможностей приема иностранных автотуристов в преддверии масштабных культурно-спортивных мероприятий в Республике Беларусь

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика