Творчасць траіх літаратараў Вілейшчыны была адзначана граматамі і медалём

Дзейнасць і творчасць літаратараў Вілейшчыны была адзначана на справаздачна-выбарчым сходзе Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, што днямі адбыўся ў сталіцы. Уладзімір Цанунін быў узнагароджаны медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”, Віктар Кажура – ганаровай граматай Мінскага аддзялення СПБ “За асабісты ўклад у літаратурную дзейнасць”, Бажэна Мацюк і Аксана Ярашонак (ужо жывуць і працуюць за межамі Вілейкі) – граматамі выдавецкага дома “Звязда”.

Па меркаванні Віктара Кажуры, якога, дарэчы, абралі ў склад Савета мінскага аддзялення, гэта сведчыць аб плённай працы вілейскіх творцаў. Працы як на ніве творчасці, так і на ніве яе папулярызацыі.

Віктар Віктаравіч расказаў пра планы на наступны год, якія акрэслілі для сябе літаратары Міншчыны на сходзе. Канешне, размова не пра творчыя намеры асабіста кожнага ўдзельніка аддзялення, а пра тое, што будзе зроблена сумеснымі намаганнямі, каб папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру, прыцягнуць увагу моладзі да яе.

img_4840_novyiy-razmer

“Будзем працягваць арганізацыю нашых творчых пляцовак на значных культурна-асветніцкіх святах, што ладзяцца ў нашых гарадах, – расказаў субяседнік. – З радасцю мы адгукаемся на запрашэнні на сустрэчы з моладдзю, якія арганізоўваюць установы адукацыі, музеі, бібліятэкі. Лічым, што жывое слова пісьменніка хутчэй далучыць маладога чалавека да кнігі, зацікавіць, далучыць да роздуму”. У розных раёнах Міншчыны працуюць адзінаццаць літаратурна-паэтычных і літаратурна-музычных аб’яднанняў. На базе многіх школ вобласці створаны літаратурныя музеі.
Работа з моладдзю – прыярытэтны напрамак дзейнасці аддзялення. Пастаянна шукаюцца новыя формы і метады, каб зрабіць узаемадзеянне больш плённым. Так, у гэтым годзе пачаў працаваць літаратурна-педагагічны праект – вочна-завочная школа «Са-Творчасць». Яе мэта – адшукаць юных аматараў мастацкага слова, каб падтрымаць іх першыя крокі ў, магчыма, вялікую літаратуру. Ірына Карнаухава, Таццяна Якаўлевіч і Бажэна Ганушкіна (Мацюк) аб’ядналі вакол сябе амаль 50 вучняў школ вобласці.

img_4991_novyiy-razmer

Своеасаблівы філіял школы «Са-Творчасць» – літаратурны клуб «Ізяслаўцы» – дзейнічае ў Заслаўі. Кіруе ім Святлана Быкава. Сёлета яна разам з вучнямі выдала калектыўны зборнік «Струмені заслаўскай крынічкі». Адметнасць кнігі ў тым, што вершы і апавяданні пачынаючых творцаў ілюстравалі юныя мастакі мясцовай школы мастацтваў.

“Таксама на сходзе была агучана думка-перакананне ў тым, што зараз на змену ветэранам, якіх, на жаль,становіцца ўсё менш, павінны прыйсці пісьменнікі. Каб памяць аб героях была ўшанавана, каб памяталі аб трагедыі чалавека на вайне”, – паведаміў Віктар Кажура.

І, канешне, будзе працягвацца праца па папаўненню радоў творчай суполкі мінскіх літаратараў. Цяпер іх 91.

“Не стамляюся гаварыць, што наша вілейская зямля – багатая на таленты, – падкрэсліў Віктар Віктаравіч. – І, я ўпэўнены, што ў нас ёсць творцы, якія могуць далучыцца да СПБ”. На яго думку, членства ў Саюзе – добрая пляцоўка для канструктыўнай крытыкі, для наладжвання зносін паміж аўтарамі, для пошуку выдавецтваў. А гэта вельмі важна для творцаў.

Ірына ТРУБАЧ.
Фота   з сайта www.maaspb.by


Написать комментарий

НОВОСТИ

В Вилейке живёт поедатель змей… и не только

На 16, 17 июля объявлен оранжевый уровень опасности из-за гроз и ливней

Фаер-шоу и салют на фестивале «Уха-фест 2018»

ФОТОРЕПОРТАЖ с фестиваля «УХА-ФЕСТ 2018»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейке живёт поедатель змей... и не только - 17 июля 2018 (986)
  • Прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело на замдиректора "Р" - 17 июля 2018 (821)
  • Женщину, которую разыскивает милиция, видели живой и здоровой - 16 июля 2018 (795)
  • Вблизи агр. Куренец лесник нашёл гранату времен ВОВ - 16 июля 2018 (295)
  • Как бывший лыжник бегунов готовит - 17 июля 2018 (164)
  • Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности - 17 июля 2018 (132)
  • В Вилейском районе ссора между зятем и тёщей закончилась кулаками - 16 июля 2018 (84)
  • В Молодечненском районе утонула школьница - 16 июля 2018 (37)
  • На 16, 17 июля объявлен оранжевый уровень опасности из-за гроз и ливней - 16 июля 2018 (28)
  • Недостаточная организация контроля - 17 июля 2018 (13)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Завтра, 18 июля, снова гроза, и снова оранжевый уровень опасности

    Как бывший лыжник бегунов готовит

    Выступление в трудовых коллективах и приём граждан Вилейским РОВД

    19 июля состоится «прямая телефонная линия» начальника филиала КУП «Минскоблдорстрой» – «ДРСУ № 162» МАЙСТРОВИЧА Александра Николаевича

    20 июля состоится «прямая телефонная линия» директора филиала «Автобусный парк № 5» ОАО «Миноблавтотранс» РОГАЧА Александра Владимировича

    Недостаточная организация контроля

    В Вилейке живёт поедатель змей… и не только

    О производстве и реализации сельскохозяйственной продукции в январе-июне 2018 г.

    Об изменении потребительских цен в июне 2018 г.

    Прокуратура Вилейского района возбудила уголовное дело на замдиректора «Р»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ

    Яндекс.Метрика