Ля латыгальскай царквы ўсталявалі гісторыка-інфармацыйны стэнд

Вілейшчына славіцца сваёй гісторыяй, спадчынай, архітэктурнымі помнікамі культавай і грамадзянскай архітэктуры. А самае галоўнае багацце – гэта людзі, гістарычныя асобы. Важнай задачай для нас, як нашчадкаў гэтай гісторыі, з’яўляецца праца па зберажэнні і  папулярызацыі дадзенай спадчыны.

image-1

На мінулым тыдні прадстаўнікі вілейскай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры імя Аляксея Лужынскага разам з краязнаўцамі ўсталявалі гісторыка-інфармацыйны стэнд ля латыгальскай царквы.
Гісторыя вёскі Латыгаль вельмі старажытная і цікавая. Адна толькі назва – Латыгаль, што паходзіць са старажытнасці, калі яшчэ гэту тэрыторыю насялялі балцкія плямёны. Адметнасцямі гэтых мясцін з’яўляецца і тое, што яны належылі выбітнаму дзеячу перыяду асветы – Васілю Цяпінскаму, які пераклаў Евангелле на беларускую мову. Таксама, каля вёскі існуе старажытны помнік археалогіі – каменныя магілы VII – VI стагоддзяў да н.э.

Галоўным сведкам даўняй гісторыі мястэчка з’яўляецца старажытная царква ў імя Свяціцеля  Мікалая Цудатворцы, якая была пабудавана ў 1771 годзе з дрэва, у паўночнай частцы вёскі, як уніяцкая па фундацыі графіні Брыгіды Салагуб, замест былой знішчанай пажарам. Гэта царква памятае руска-швецкую вайну, нашэсце Напалеона 1812 года, падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Многае з гэтага апісана ў старажытным летапісу латыгальскай царквы. Царква неаднаразова рамантавалася, а ў 1839 годзе была пераасвечана ў праваслаўную. У 2016 годзе адзначалася 245 год з дня пабудовы царквы, што з’яўляецца помнікам народнага дойлідства з рысамі барока.

image

І вось цяпер гэтыя і многія іншыя цікавыя факты гісторыі Латыгаля змешчаны на гісторыка-інфармацыйным стэндзе. На працягу некалькіх гадоў гэта ўжо 11-ты падобны праект, рэалізаваны ў Вілейскім раёне ўдзельнікамі таварыства аховы помнікаў пад кіраўніцтвам Дзяніса Канецкага. Аўтарам тэксту для стэнду  і адным з мецэнатаў выступіў мясцовы ўраджэнец, краязнаўца Аляксандр Плавінскі.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е для ўсталявання стэнду прыбыло досыць шмат людзей. Акрамя мясцовых жыхароў, прысутнічалі неабыякавыя да гісторыі сваёй малой Радзімы землякі з Мінска, Маладзечна і Вязыні.

Сябры таварыства выказваюць шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам рэалізацыі праекта, настаяцелю Свята-Мікалаеўскай царквы айцу Андрэю і асабліва Аляксандру Плавінскаму за аказанне дапамогі па ўсталяванні стэнду. Будзем спадзявацца, што гэта не апошні праект па захаванні гістарычнай спадчыны Вілейшчыны. Вельмі важна, калі грамадскасць адчувае патрэбу ў захаванні і папулярызацыі сваёй мясцовай гісторыі. Любоў да сваёй краіны пачынаецца з павагі да сваёй малой радзімы.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадстаўлена  Дзянісам Канецкім


Написать комментарий

НОВОСТИ

Как «десяточка» 100-рублёвкой оказалась

Белорусские вальщики леса стали лучшими на открытом Чемпионате Литвы

ФОТОРЕПОРТАЖ. Пресс-тур белорусских журналистов по Вилейке

Белгидромет объявил оранжевый уровень опасности на вечер 17 мая: ожидается град

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • ГАИ Минской области предупреждает водителей о готовящемся в выходные "Фильтре" - 17 мая 2018 (1151)
  • Фоторепортаж. Открытие скульптуры "Рыбий царь" - 17 мая 2018 (560)
  • 17 выпускников 11-х классов претендуют на получение золотой медали - 17 мая 2018 (482)
  • Как "десяточка" 100-рублёвкой оказалась - 18 мая 2018 (446)
  • Белгидромет объявил оранжевый уровень опасности на вечер 17 мая: ожидается град - 17 мая 2018 (343)
  • 27 мая на Вилейщине отпразднуют «Семуху» - 17 мая 2018 (317)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Пресс-тур белорусских журналистов по Вилейке - 17 мая 2018 (240)
  • В Вилейке состоялся концерт к 80-летию Михаила Казинца - 18 мая 2018 (91)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Ночь музеев - 2018 - 19 мая 2018 (66)
  • Белорусские вальщики леса стали лучшими на открытом Чемпионате Литвы - 18 мая 2018 (65)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Ночь музеев — 2018

    В Вилейке состоялся концерт к 80-летию Михаила Казинца

    Легкоатлетическая эстафета

    Футбол. Кубок района и товарищеская встреча

    Как «десяточка» 100-рублёвкой оказалась

    Віляйчанка на фестывалі «Ільнара» атрымала першае месца ў намінацыі «Аўтарская кампазіцыя»

    Сустрэча з цікавымі людзьмі. Галоўным госцем стаў Уладзімір Ляшкевіч

    Ключевые аспекты: от экономики до национальной безопасности

    Расширение возможностей приема иностранных автотуристов в преддверии масштабных культурно-спортивных мероприятий в Республике Беларусь

    Ирина НОВИК: «В танец нужно вложить душу»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика