Ствараць людзям свята…

Сустрэчы Марыны і Аляксандра, пра якія хочацца расказаць, верагодней за ўсё, і не адбылося б. Каб не страшная навала – чарнобыльская трагедыя, з-за якой родная вёска Аляксандра ў Хойніцкім раёне трапіла пад высяленне. Так у 1989 годзе сям’я пераехала на Вілейшчыну, у Крывое Сяло. Тут Саша Данец заканчваў школу, адсюль паступіў на вучобу ў тэхнікум, а затым пайшоў у армію. Служыў, а ў Вілейцы чакала прыгожая дзяўчына, без якой і не ўяўляў жыцця. Ледзь споўнілася Марыне васямнаццаць, маладыя пажаніліся.
– З таго часу прайшло ўжо вунь колькі гадоў, – усміхаецца Марына Данец. – У нашай сям’і падрастаюць дзве дачушкі – Жанна і Дыяна, мае памочніцы па гаспадарцы. Старэйшай ужо чатырнаццаты год.
GastinecДзяўчынкі, як і мама, вельмі любяць кухарыць. А ў Марыны гэта, відаць, ад яе бабулі ды ад суседкі, якая славілася ўменнем рыхтаваць цудоўныя сталы да розных святаў. Яшчэ падлеткам Марына старанна збірала рэцэпты розных страў і спрабавала сілы ў іх прыгатаванні. Закончыўшы пасля школы вучылішча і атрымаўшы прафесію прадаўца, дзяўчына ўжо ў той час іншы раз задумвалася пра перспектыву адкрыць сваю ўстанову, у якой людзі змогуць з задавальненнем падсілкавацца ўмела прыгатаванымі стравамі. Ды ў тыя гады пра такое можна было хіба толькі марыць…
Ішоў час, і толькі ў гэтым годзе Марына асмелілася ажыццявіць сваю запаветную мару. Вядома ж, пры падтрымцы Аляксандра і ўсіх родных. Жанчына адчувала, што вопыту (працоўны шлях ад прадаўца да загадчыцы магазіна, была старшым бармэнам) і жадання ў яе хапае, стрымлівала фінансавае пытанне.
– Што і казаць, на пачатковым этапе нас падтрымалі, – расказвае Марына. – Ад цэнтра занятасці мы атрымалі субсідыю на развіццё бізнесу, супрацоўнікі сектара гандлю райвыканкама далі кансультацыі, якія вельмі прыгадзіліся. Знайшлі агульную мову і падтрымку ў кіраўніцтваў аўтобуснага парка і камбікормавага завода, у якіх зараз арандуем памяшканні пад нашы кафэ. Дзякуй і начальніку аўтавакзала Людміле Давідовіч, з якой вельмі добра суседнічаем.
Сваю справу Марына Данец адкрыла зусім нядаўна, толькі-толькі пачынаюць станавіцца на ногі яе кафэ. Аднак за гэты кароткі час ужо сфарміраваўся ў гэтым прыватным прадпрыемстве цудоўны калектыў адказных і працавітых людзей.
– Прыемна, што і я маю дачыненне да працаўладкавання людзей, – кажа Марына. – Дзвюх дзяўчат мы ўзялі са службы занятасці, а ў перспектыве плануем прадаставіць і яшчэ некалькі рабочых месцаў спецыялістам грамадскага харчавання.
Ствараць людзям добры настрой – такім прынцыпам кіруецца Марына Данец. Дапусцім, тлумачыць яна, сабраўся чалавек адзначыць юбілей, запрасіў гасцей, а сам, што называецца, пад потам: адно трэба купіць, другім запасціся, накрыць стол ды яшчэ правесці мерапрыемства ў кватэры… Хіба гэта свята? А можна запрасіць сваіх сяброў у кафэ, культурна, за добрым сталом, правесці вечар. Гэта, напэўна, стане сапраўдным святам і надоўга запомніцца.
У Асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады сказана, што прадпрымальніцтва стане асновай развіцця эканомікі як яе найбольш гібкая , інавацыйна актыўная і хутка рэагуючая на змяненні знешніх фактараў састаўляючая. У гэтай сферы і будзе працаваць Марына Данец.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Анатоля ЗАНКАВІЧА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке

В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы

Автомобиль сделал «сальто» во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (12 –28 января) - 19 января 2018 (2017)
  • Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке - 19 января 2018 (1080)
  • Автомобиль сделал "сальто" во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала - 18 января 2018 (483)
  • О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн  - 18 января 2018 (381)
  • Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе - 18 января 2018 (221)
  • Дом остался без кровли в Вилейском районе - 18 января 2018 (213)
  • Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай - 18 января 2018 (189)
  • Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед - 18 января 2018 (169)
  • В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы - 19 января 2018 (145)
  • Гимназисты в Вилейке "оживляют" роботов - 18 января 2018 (130)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    За 2017 год по Вилейскому району выявлено 56 случаев хищений электроэнергии

    Егор РОВДО: «Отдыхая у воды, не теряйте голову»

    «Агрофирма «Илья» выставлена на торги

    22 января на радиостанции «Минская волна» состоится выступление кандидатов в депутаты Минского областного Совета депутатов

    В главном финале Рождественского турнира команда «ЖКХ» обыграла энергетиков

    Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

    Количество разыгрываемых наград на II Евроиграх увеличится

    Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке

    «Велея Казачья» выступит с концертом в Вилейке 1 марта

    У экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея пачала дзейнічаць выстава “Міншчына – сэрца Беларусі”

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.