Святкавалі

Колькі б ні гучаў «Верасовы край», заўсёды ён абуджае ў душы настальгічна-светлы ўспамін. Можа, яшчэ і таму, што песня пазначана памяццю пра аднаго з яе аўтараў. А сёння стала сапраўдным гімнам вілейскай зямлі. Яна і адкрыла свята працаўнікоў вёскі, якое адбылося ў Палацы культуры ў мінулую пятніцу. А пачалася ўрачыстасць з дэманстрацыі відэасюжэта «Любоў зямная – мая Вілейшчына». Яго супрацоўнікі раёнкі прысвяцілі працаўнікам вілейскай нівы.
Жніво – гарачы час не толькі ў хлебаробаў, але і ў нас, журналістаў. Узброеная блакнотамі і фотаапаратамі, выязная рэдакцыя «ШП» штодня была ў дарозе. Мы імкнуліся данесці да чытача сам дух жніўнага поля, напружанасць ўборачнай пары, у якой і спякота, і салёны пот… Увесь дыскамфорт асяроддзя, што,аднак, на руку ўдзельнікам жніва. Горача, сонечна – значыць, надвор’е спрыяе хлебаробу.
Sviata1Хлебам адзіным некалькі летніх дзён літаральна жыла вёска. У цеснай еднасці працавалі кіраўнікі, якія арганізоўвалі ўборачны працэс, камбайнеры, што рукамі спрабавалі на вільгаць ранішнюю расу. Адпрацаваная сістэма матэрыяльных стымулаў выяўляла імкненне людзей да публічнага прызнання іх працоўнага імпэту, галоснасці спаборніцтва. Таму гарачы час быў і ў работнікаў ідэалагічнай службы. Сцяг працоўнай славы штодня ўзнімаўся ў гонар перадавікоў – калектываў і асобных удзельнікаў жніва. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выязджалі прама да камбайнаў, уручалі лідарам падзячныя пісьмы ад раённай улады, агітбрыгады песняю-жартам падтрымлівалі настрой рупліўцаў нівы.
Пра што думае чалавек, калі садзіцца за штурвал камбайна? Безумоўна, пра тое, якім будзе намалот. Пра гэта нам гаварылі літаральна ўсе ўладальнікі прыза «ШП» «За адданасць полю». А на свяце работнікаў мы назвалі чарговага – Аляксандра Канстанцінавіча Шалуху, механізатара аграфірмы «Ілья» акцыянернага таварыства «РАСТЭМ» . Але ніхто з нашых герояў не ставіў сабе намалот самамэтай. І калі ім выпадала ўбіраць участкі палегліцы, свядома ішлі на пакрыўджаны прыродай палетак, дзе выспявалі зусім кволыя каласы. Уступалі лідарства больш паспяховым, але захоўвалі свой хлебаробскі гонар.
Sviata3Ёсць людзі, якіх мы лічым за шчасце сустрэць на жніўным полі. Той жа Андрэй Садоўскі з дынастыі хлебаробаў «Нарачанскіх зораў». Сёлета ён працаваў на новым «Палессі». Камбайн «Ліда-1300», які спраўна служыў на хлебнай ніве дзесяць год, перадаў у спадчыну сыну Руслану. Пастаянныя героі газетных публікацый – Мікалай Гарэлік і Віктар Ганчарык. Іх камбайнавы экіпаж адным з першых у раёне намалаціў тысячу тон збажыны. Пальму першынства з імі аспрэчваў Уладзімір Батура, камбайнер з «Віліі-агра». Не дзелячы прыярытэты, першых тысячнікаў у адзін дзень павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Сініла і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ігар Шавялёў.
Не за лідарства, а за хлеб змагаліся на збожжавых палетках хлебаробы, камбайнеры, вадзіцелі, машыністы сушыльных комплексаў. Не ўсе надзеі збыліся. Карэктывы ў планы людзей, як гэта часта бывае, унесла прырода. І ўсё ж, абдзяліўшы чалавека, яна тут жа спрабуе кампенсаваць нанесеную яму крыўду. Сваім гонкім выглядам парадавала сёлета даўгінаўскіх хлебаробаў каралева палёў. Так пайшла ў рост, што памочнік брыгадзіра Таццяна Дубаневіч з цяжкасцю даставала да яе квітаючых суквеццяў: своечасова праведзеная сяўба, захаванне ўсіх патрабаванняў тэхналогіі далі свой адчувальны эфект. Дзякуючы ў тым ліку і кукурузе, гаспадарка нарыхтавала на ўмоўную галаву жывёлы 35.4 цэнтнера кармавых адзінак. А сёння тут адзін з лепшых у раёне паказчыкаў па прывагах буйной рагатай жывёлы.
Sviata4Аграгарадкі… Любань, Нарач, Даўгінава, Людвінова. Хутка іх будзе шаснаццаць на карце раёна. Сюды варта ехаць. Тут, як на прыродзе, душою адпачываеш ад трывогі за лёс беларускай вёскі. Ёй прадстаіць яшчэ перажыць шмат выпрабаванняў, пакуль яна адродзіцца па-сапраўднаму. Але аграгарадок – гэта той сімвал, які і носіць на сабе выразныя прыкметы гэтага адраджэння. Зазірнеш у Любань і падзівуешся, як арганічна сплецены ў адзіным кідкім ансамблі яе мінулае і сучаснае. Каларытам даўніны вее ад старадаўняга парка, а ў адміністрацыйнага цэнтра – ужо аблічча сучаснасці. Але якім бы ні быў аграгарадок – ён захоўвае непадуладную часу душу вёскі. Пакуль чуецца яе трапяткое дыханне, пакуль шануюць насельнікі памяць продкаў, вёска існуе ў прасторы і часе.
Вытворцы сельгаспрадукцыі і тыя, хто яе перапрацоўваюць,нездарма маюць адно прафесійнае свята. Перш чым зерне стане хлебам, яно павінна прайсці праз чалавечыя рукі і толькі тады ўвасобіць творчую задуму стваральніка.
Прадукцыю нашага хлебазавода спажываюць не толькі віляйчане. Яна разнастайная па асартыменце, смачная і да таго ж мае вабны эстэтычны выгляд. Летась на хлебазаводзе завяршылася рэканструкцыя лініі па выпуску хлеба подавых гатункаў і батонаў. Заменена тэхналагічная лінія. Праведзены яшчэ шэраг навацый. Хлебазавадчане справядліва лічаць: чым больш укладзём у вытворчасць, тым больш ад яе атрымаем. Згодныя з імі і працаўнікі вілейскага філіяла Маладзечанскага малаказавода, якія хутка пачынаюць рэалізацыю інавацыйнага праекта, заснаванага на ўкараненні рэсурса- і энергазберагаючых тэхналогій на аснове перапрацоўкі малочнай сывараткі. А камбікормавы завод, акрамя вытворчасці асноўнай прадукцыі, займаецца яшчэ і свінагадоўляй у сваіх сельскагаспадарчых філіялах і падсобнай гаспадарцы.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства са словамі віншаванняў і добрых зычэнняў звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Сініла і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Спільнічэнка. На сцэну выходзілі пераможцы спаборніцтва, якія вызначыліся ў гэтым сельскагаспадарчым годзе. Для іх знаходзілі кіраўнікі раённых улад удзячныя словы. Для іх – ганаровыя граматы, падзякі і кветкі.
Завяршылася ўрачыстасць вялікім святочным канцэртам, падрыхтаваным артыстамі Палаца культуры. Усе канцэртныя нумары былі настолькі каларытнымі і прафесійна выкананымі, што некарэктна будзе выдзяляць кагосьці з артыстаў. Адметным быў у гэтым мастацкім вянку фальклорны абрад, які ў канчатковым выніку выліўся ва ўслаўленне хлебнага каравая і чалавечай працы.
Па традыцыі на свяце ўшаноўвалі ветэранаў вытворчасці, якія не шкадавалі здароўя, сіл дзеля росквіту роднай зямлі.
Шэраг прафесійных свят пазначаны календаром. Але адно з іх мы маем поўнае права назваць усенародным. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Ён належыць кожнаму з нас. У вёсцы – нашы карані, бацькоўскія хаты. Там расце хлеб. Маленькія зярняты ствараюць вялікі дабрабыт краіны. Далёкі сельскі працаўнік ад такіх пафасных ісцін. Але ўсведамленнем сваёй ролі і значнасці пазначаны кожны яго крок на гэтай зямлі.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара і Анатоля ЗАНКАВІЧА


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу - 20 января 2018 (745)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств - 20 января 2018 (585)
  • "Белтелеком" увеличил максимальную сумму обещанного платежа - 20 января 2018 (382)
  • Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу - 20 января 2018 (263)
  • Рыбак угорел в палатке на водохранилище - 22 января 2018 (251)
  • Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи - 20 января 2018 (201)
  • Белорусок хотят научить работать на харвестерах и форвардерах - 20 января 2018 (167)
  • В спартакиаде среди команд райисполкома и сельских советов 1-е место заняла команда отдела культуры - 20 января 2018 (163)
  • Молодечненским РОСК устанавливаются пострадавшие от мошеннических действий - 20 января 2018 (152)
  • Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля - 22 января 2018 (140)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Рыбак угорел в палатке на водохранилище

    26 января в Вилейке пройдёт акция «Вместе за безопасность дорожного движения»

    Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина

    Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси

    Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам

    Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля

    День спасателя

    27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича

    26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц

    «Белая Русь» определилась с приоритетами на пятилетку

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.