Абласное свята

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшло ў мінулую суботу ў Маладзечна. Ва ўрачыстасці прыняла ўдзел і дэлегацыя вілейскіх працаўнікоў палёў і ферм, якую ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Сініла.

Праграма свята была даволі насычанай. У восем гадзін раніцы вілейскую дэлегацыю на граніцы нашага і Маладзечанскага раёнаў сустрэлі сябры-маладзечанцы. Песнямі, шчырымі словамі віншаванняў яны гасцінна запрасілі на свята. Агульнаадукацыйная школа №1 горада Маладзечна, у якой адбылася першая ўрачыстасць, сустрэла шчыра і цёпла. Кожны яе прадстаўнік – ад вучня да дырэктара ўстановы – стараўся, каб гасцям у школе спадабалася. Ва ўтульнай актавай зале адбылося вельмі важнае – старшыня абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, шчыра IMG_7505павіншаваўшы прысутных з прафесійным святам і цёпла падзякаваўшы за сумленную працу, уручыла лепшым з лепшых узнагароды. Для нас, віляйчан, самым прыемным было тое, што галоўнаму аграному СВК «Нарачанскія зоры» Віктару Драчылоўскаму быў уручаны сертыфікат аб унясенні яго імя ў кнігу гонару працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці ў намінацыі «Аграном Мінскай вобласці 2010 года». Радаваліся ўсе, і больш за ўсіх, відаць, сын Віктара Уладзіміравіча Аляксей, які таксама атрымаў у гэты дзень Дыплом – за другое месца сярод маладзёжных экіпажаў. На ўборцы хлопец быў памочнікам, а камбайнерам – яшчэ адзін прадстаўнік хлебаробскай дынастыі Руслан Садоўскі. Студэнт БАТУ, на перыяд уборкі ён садзіцца за штурвал камбайна і шчыруе ад цямна да цямна. Такая вось вытворчая практыка ў студэнта. Што тут скажаш, практыка правільная, сапраўдная.
Дыпломы, граматы аблвыканкама і, вядома ж, каштоўныя падарункі з рук Святланы Герасімовіч атрымалі таксама і многія іншыя прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны Вілейшчыны.
Адпачыўшымі і акрылёнымі віншаваннямі, цёплым прыёмам і выдатным выступленнем школьных спевакоў і танцораў, удзельнікі свята ўзялі курс на Маладзечанскі Палац культуры, дзе разварочвалася асноўная дзея мерапрыемства. Да пачатку ўрачыстасці мы з задавальненнем паглядзелі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, племянной жывёлы гаспадарак Міншчыны. Падоўгу затрымліваліся зацікаўленыя гледачы ля асобных экспанатаў, глядзелі, пыталіся, нешта сабе занатоўвалі. Вось так, падумалася, нараджаюцца вытворчыя планы… Працавалі гандлёвыя рады, разнастайныя выставы-продажы. Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надавала выступленне ваеннага аркестра. І ад гэтага яшчэ большую значымасць набывала ўсё, што адбывалася навокал, а дасягненні герояў дня – сціплых земляробаў і жывёлаводаў Міншчыны – уяўляліся не проста будзённай справай, а працоўнымі подзвігамі.
А далей дзейства перанеслася ва ўтульную глядзельную залу Палаца культуры. Прагучалі пазыўныя «Міншчына», і з прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Іваноў. Адзначыўшы, што мінулы год быў няпростым для хлебаробаў – халодная зіма і спякотнае лета, ён сказаў, што працаўнікі палёў і фермаў Міншчыны змаглі ўнесці дастойны ўклад у агульны набытак краіны. 23 гаспадаркі атрымалі ўраджайнасць зерневых звыш 50 цэнтнераў з гектара. У рэспубліканскіх паказчыках па вытворчасці мяса 34 працэнты – ад сталічнай вобласці, па атрыманні яек – 35 працэнтаў. Многа зроблена, аднак трэба зрабіць яшчэ болей. Будуць будавацца новыя зернесушыльныя комплексы, аснашчацца сучасным абсталяваннем жывёлагадоўчыя аб’екты, абнаўляцца тэхніка. У кожную сельскагаспадарчую галіну прыйдзе новае, што адпавядае патрабаванням дня сённяшняга.
Затым вядучыя праграмы запрасілі на сцэну старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуру, які цёпла прывітаў герояў дня – людзей, якія вырошчваюць хлеб, займаюцца вытворчасцю малака, мяса, забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Непазнавальна змянілася за апошнія гады вёска. За 2005 – 2009 гады ў вобласці сфарміраваўся 261 аграгарадок, на якія накіравана каля трыльёна рублёў. Многія гаспадаркі вобласці дасягнулі ў бягучым годзе выдатных поспехаў, аднак працаваць, адзначыў Барыс Батура, ёсць над чым, бо 345 арганізацый вобласці не забяспечылі стабільных вынікаў. На даным этапе трэба па-гаспадарску завершыць усе палявыя работы, каб забяспечыць добры ўраджай у годзе будучым; забяспечыць належныя ўмовы для зімоўкі жывёлы. Барыс Батура нагадаў, што мы стаім напярэдні вельмі важных падзей – IV Усебеларускага народнага сходу і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жыхары сталічнай вобласці павінны прыняць у іх актыўны ўдзел.
І вось пачалося самае хвалюючае – Барыс Батура пачаў уручаць перадавікам сельскагаспадарчай вытворчасці Ганаровыя граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта . Кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, аператары машыннага даення і свінагадоўчых комплексаў, трактарысты і працаўнікі перапрацоўчай прамысловасці з хваляваннем падымаліся на сцэну – іх старанне і сумленнасць не засталіся незаўважанымі.
Ушаноўвалі пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці зерня кукурузы; за высокія вынікі ва ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур; за паказчыкі ў вытворчасці гародніны; за лепшыя дасягненні ў нарыхтоўцы кармоў і за высокія паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне. Са словамі віншаванняў выступілі таксама намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Іван Бамбіза, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Калтовіч, генеральны дырэктар РА «Белаграсервіс» Мікалай Лабушаў. Прыемна, што былі не толькі цёплыя словы, але і добрыя падарункі. Так, Мінскі аблвыканкам падарыў кожнай гаспадарцы вобласці па адзінцы тэхнікі, а «Белаграсервіс» – дзесяць адзінак тэхнікі для дзвюх гаспадарак Мінскага раёна.
Дастойным фіналам гэтага насычанага цікавымі падзеямі дня стаў святочны канцэрт «Уславім песняй народ працавіты», у якім прынялі ўдзел аматарскія калектывы, асобныя выканаўцы вобласці, творчыя калектывы. Гучалі песні пра нашу цудоўную радзіму, цешылі вока танцы і абрады нашых продкаў, беражліва захаваныя маладым пакаленнем, і сэрца перапаўняла вялікае пачуццё са сплаву радасці, удзячнасці, захаплення, якое можна назваць любоўю да роднага краю і яго працавітых людзей.
Ірына БУДЗЬКО,
фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу - 20 января 2018 (743)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств - 20 января 2018 (585)
  • "Белтелеком" увеличил максимальную сумму обещанного платежа - 20 января 2018 (382)
  • Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу - 20 января 2018 (262)
  • Рыбак угорел в палатке на водохранилище - 22 января 2018 (245)
  • Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи - 20 января 2018 (201)
  • Белорусок хотят научить работать на харвестерах и форвардерах - 20 января 2018 (167)
  • В спартакиаде среди команд райисполкома и сельских советов 1-е место заняла команда отдела культуры - 20 января 2018 (163)
  • Молодечненским РОСК устанавливаются пострадавшие от мошеннических действий - 20 января 2018 (152)
  • Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля - 22 января 2018 (139)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Рыбак угорел в палатке на водохранилище

    26 января в Вилейке пройдёт акция «Вместе за безопасность дорожного движения»

    Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина

    Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси

    Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам

    Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля

    День спасателя

    27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича

    26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц

    «Белая Русь» определилась с приоритетами на пятилетку

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.