Не здрадзіла зямлі бацькоў

Сорак пяць гадоў працоўнага стажу. Лічба, згадзіцеся, уражвае. А калі ўдакладніць, што столькі чалавек адпрацаваў у нялёгкай сельскагаспадарчай галіне, то цікавасць да яго будзе яшчэ большая.  Аднак так бывае.  Вось і галоўны эканаміст РСУП «Першы Беларускі» Марыя Лявонаўна Шупенька ў жніўні гэтага года будзе адзначаць саракапяцігоддзе сваёй працы ў гаспадарцы.

А пачыналася ўсё, здаецца, і нядаўна.

шупенько

– Я родам з вёскі Андалоўшчына, – расказала Марыя Лявонаўна. – Закончыўшы Касцяневіцкую школу, паступіла вучыцца ў Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум. Пасля яго год адпрацавала ў Глыбоцкім раёне ў Падсвіллі. Бухгалтарам у спажывецкай кааперацыі.
Зусім нядоўга давялося дзяўчыне быць на Глыбоччыне – неўзабаве вярнулася на малую радзіму. І прывяло яе сюды каханне, якое стала лёсам.

– А было ўсё так, – з усмешкай пачала расказваць мая суразмоўца. – Я сябравала з хлопцам са сваёй вёскі.  Нашы хаты былі недалёка адна ад другой. Вядома, раслі разам, у дзяцінстве гулялі, а затым, ужо ў школьныя гады, падносіў мне партфель са школы… Так атрымалася, што ў арміі Пётр не адслужыў належны тэрмін – па здароўі вызвалілі ад службы раней. Я тады ўжо ў Падсвіллі працавала. Ён адразу ж да мяне прыехаў, пачалі сустракацца. А ўжо калі пра сям’ю задумаліся, то вырашылі вяртацца дамоў. Так мой Пятро стаў у роднай гаспадарцы механізатарам, а мяне прынялі бухгалтарам.

Маладая сям’я пабудавала хату ў Людвінова, абзавялася гаспадаркай. Нарадзіліся і выраслі два сыны, атрымалі адукацыю.  Сёння Ігар жыве і працуе ў Мінску, Алег – у Вілейцы.  Трох унучак і ўнука падарылі дзеці бабулі з дзядулем.

– І дачок дзвюх – нашых нявестак, – дадала Марыя Лявонаўна. – Яны нам як дочкі. На кожнае свята збіраемся ўсе разам. Гэта сямейная традыцыя. Нявесткі кажуць, што ўжо іначай і не ўяўляюць. Мне думаецца, што родныя заўсёды павінны быць адной сям’ёй, дапамагаць адно аднаму і падтрымліваць. На тое ж і блізкія людзі.

Без малога два дзясяткі гадоў Марыя Лявонаўна працуе галоўным эканамістам гаспадаркі. Належная адукацыя і багаты вопыт работы спрыялі яе росту ў прафесіі. Сёння яна –  высокапрафесіянальны спецыяліст, першы дарадца тым, хто толькі пачынае свой працоўны шлях. А яшчэ Марыя Лявонаўна – сціплая жанчына, для якой галоўнае сумленна рабіць сваю справу  і меней гаварыць пра сябе.

– Як і ўсе людзі, жывём і працуем, – коратка зазначыла яна. – Пятро мой ужо васямнаццаць гадоў на пенсіі, па здароўі на адпачынак пайшоў. Раёнка, дарэчы, у свой час не раз пісала пра яго,  калі працаваў механізатарам… Цяпер ён у нас галоўны па гаспадарцы, бо я ж на працы. Трымаем карову, кабанчыкаў, трусоў, курэй, так што тупае  і тупае мой гаспадар каля іх. І дзеці ж, вядома, дапамагаюць.

І зноў загаварылі аб працоўных заслугах Марыі Лявонаўны. Вялікіх узнагарод, як прызналася жанчына, у яе не было. Ды і не імкнулася яна ніколі да іх. «Не люблю я гэтага, не кар’ерыстка, проста працую і ўсё», –  коратка сказала пра сябе. Таму вестка пра тое, што яе ў ліку перадавых працаўнікоў па выніках работы за мінулы год прызналі ў раёне лепшым работнікам сельскай гаспадаркі, крыху нават збянтэжыла.  Маўляў, працую, як усе, даручанае выконваю старанна, дык так і павінна быць. У кіраўніцтва ж наконт гэтага сваё меркаванне. «Граматны і кампетэнтны спецыяліст. Добрасумленна і з веданнем справы адносіцца да сваёй работы, заўваг па вядзенні бухгалтарскага ўліку не мела. Працуючы галоўным эканамістам, распрацоўвае вытворчы фінансавы план па гаспадарцы.  Праводзіць вучобу са спецыялістамі сярэдняга звяна, што дапамагае ім у працы. Пастаянна вывучае эканамічную літаратуру і веды прымяняе на практыцы». Так характарызаваў Марыю Лявонаўну кіраўнік гаспадаркі Сяргей Гарбачэўскі. Здавалася б, сказана суха, па-дзелавому. Але як многа расказваюць пра чалавека гэтыя не афарбаваныя эмацыянальна радкі.

Ірына БУДЗЬКО.   
Фота з сямейнага архіва сям’і Шупенька


Написать комментарий

НОВОСТИ

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

За 2017 год по Вилейскому району выявлено 56 случаев хищений электроэнергии

«Агрофирма «Илья» выставлена на торги

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Крещенские купания и освящение воды прошли в Вилейке (ФОТО,ВИДЕО) - 19 января 2018 (2116)
  • Сеансы кинотеатра «Мир» (12 –28 января) - 19 января 2018 (2028)
  • Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу - 20 января 2018 (655)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств - 20 января 2018 (488)
  • "Белтелеком" увеличил максимальную сумму обещанного платежа - 20 января 2018 (340)
  • Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу - 20 января 2018 (204)
  • В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы - 19 января 2018 (180)
  • "Велея Казачья" выступит с концертом в Вилейке 1 марта - 19 января 2018 (165)
  • Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи - 20 января 2018 (147)
  • Белорусок хотят научить работать на харвестерах и форвардерах - 20 января 2018 (144)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Белорусы должны предоставить в МНС налоговую декларацию за 2017 год до 1 марта

    В спартакиаде среди команд райисполкома и сельских советов 1-е место заняла команда отдела культуры

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств

    Белорусок хотят научить работать на харвестерах и форвардерах

    «Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

    Белорусы смогут напрямую участвовать в экспертизе законопроектов

    Молодечненским РОСК устанавливаются пострадавшие от мошеннических действий

    Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

    Учащиеся колледжа посетили войсковую часть

    Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.