У Вілейцы адбылося свята для тых, хто зрабіў значны ўнёсак ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Вілейскага раёна

У пятніцу, 3 сакавіка, у Вілейскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства – Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, які штогод збірае лепшых з лепшых у сваёй прафесіі. Каб аддаць даніну пашаны ўсім рупліўцам роднага краю, гасцінная Вілейка сустракала перадавікоў святочным ажыятажам: у прасторным фае палаца культуры давялося пацясніцца, каб даць магчымасць трапіць на ўрачыстасць усім, хто прыехаў і як перадавік, і ў складзе дэлегацыі, каб падтрымаць і парадавацца за сваіх перадавікоў. Як справядліва заўважыў нехта з прысутных падчас цырымоніі ўзнагароджання, галоўнае – не тое, кім ты працуеш, а чаго ў сваёй працы дасягнуў. Кожны з лаўрэатаў, у сваю чаргу, пры асабістай размове аднагалосна падкрэсліваў, што гонарам знаходзіцца на гэтай сцэне яны абавязаны не толькі ўласнаму старанню, але і ўсёй зладжанай, мэтанакіраванай рабоце калектываў, дзе яны працуюць. Зразумела, занясенне на раённую Дошку гонару  будзе добрым стымулам старацца працаваць яшчэ лепш.

IMG_7360

Вітаючы ўдзельнікаў свята, старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот засяродзіў увагу на дасягненнях мінулага года, які быў, безумоўна, няпростым. І, тым не менш, Вілейскі раён, як і ў папярэднія гады, унёс дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Мінскай вобласці і ў далейшы росквіт і дабрабыт роднай Беларусі. Патэнцыял Вілейшчыны – велізарны,і мы абавязаны яго рэалізаваць у поўнай меры. Аднак, наперадзе новыя задачы, сярод якіх – выкананне асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне стабільнасці ў рабоце кожнай сферы народнай гаспадаркі. А гэта залежыць ад кожнага з нас, ад нашай працы.

IMG_7381

Старшыня райвыканкама ад усёй душы шчыра падзякаваў кожнаму з тых, хто зрабіў значны ўнёсак ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Вілейскага раёна. І перш за ўсё, словы ўдзячнасці гучалі ў адрас аграрыяў раёна, бо менавіта яны, як ніхто іншы, ведаюць, што зямля шчодрая толькі тады, калі чалавек аддае ёй усе свае веды, сілы і любоў. Рост валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2016 годзе склаў 100,6% у адносінах да 2015-га. Выраблена 60 тысяч тон малака, сярэдні надой малака ад каровы склаў 3959 кг. Лепшыя вынікі ў вытворчасці малака і найбольш высокія прывагі буйной рагатай жывёлы атрыманы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Нарачанскія зоры» (кіраўнік – Кучко Генадзь Мечыслававіч), філіяле «Бубны» (кіраўнік – Брыль Аляксандр Сяргеевіч), у якім лепшым жывёлаводам прызнана Лісоўская Людміла Мар’янаўна. У вытворчасці свініны лепшыя паказчыкі ў філіяле «Даўгінава» УП «Барысаўскі КХП» (кіраўнік – Гавета Іван Эдвардавіч), важкі ўклад у гэтым належыць Роўда Таццяне Леанідаўне – аператару свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм. Немагчыма пераацаніць і карпатлівую працу галоўнага эканаміста РСУП «Першы Беларускі» Шупенька Марыі Леанідаўны.

IMG_7401

За 2016 год прырост прамысловай прадукцыі склаў 22,5%. Уклад у развіццё эканомікі раёна ўнеслі працоўныя калектывы фабрыкі дзвярэй «Лаза», мэблевай фабрыкі, ААТ «Буддэталі», рамонтнага завода, хлебазавода, камбікормавага завода, малочнага камбіната. Лепшымі работнікамі па праву названы Балкоўская Ірына Мікалаеўна – маслароб-майстар 5 разраду Вілейскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», Краўчанка Марына Віктараўна – старшы майстар хлебабулачнага ўчастка філіяла «Вялейскі хлебазавод», Чабацько Ала Мікалаеўна – тэхнік-хімік ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», Шымановіч Юрый Юльянавіч – станочнік дрэваапрацоўчых станкоў філіяла «Вілейская мэблевая фабрыка» ЗАТ «Маладзечнамэбля».

IMG_7360

Асабліва трэба адзначыць калектыў ААТ «Зеніт-БелОМА» (кіраўнік – Радченка Аляксандр Уладзіміравіч), у якім сваё працавітасць і прафесіяналізм штодня даказвае Целяжэвіч Сяргей Эдуардавіч – наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем 5 разраду.

IMG_7363

Арганізацыі раёна прымалі ўдзел у выставачных мерапрыемствах як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. Так, ААТ «Буддэталі» прадставілі сваю прадукцыю ў Маскве, Вільнюсе; ААТ «Зеніт-БелОМА» – у Баку; філіял Вілейская мэблевая фабрыка – у Маскве.

IMG_7373

Нельга не адзначыць заслугі Вілейскага доследнага лясгаса, работнікамі якога было ўбрана больш за 70 тысяч драўніны пры распрацоўцы ветравальных лесасек у выніку ураганнай стыхіі ў ліпені 2016 года. Ярошык Мікалай Мікалаевіч, вальшчык лесу 6 разраду Куренецкого лясніцтва, паказаў лепшыя вынікі на рэспубліканскіх прафесійных спаборніцтвах, стаўшы чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь сярод лесарубаў.

IMG_7249

Асноўным напрамкам будаўнічай галіны і абслуговых арганізацый раёна, як і раней, з’яўляецца ўзвядзенне жылля, забеспячэнне камфортных умоў пражывання, добраўпарадкаванне горада і сельскіх населеных пунктаў. У гэтай сферы паспяхова працуе калектыў ПМК-185 (кіраўнік – Катовіч Аляксандр Сяргеевіч). Выдатныя вынікі паказалі філіял ДЭУ-63 (дырэктар – Квяткевіч Андрэй Анатольевіч), ДБУ № 13 (дырэктар – Сталыга Аляксандр Анатольевіч), «УКБ Вілейскага раёна» (дырэктар – Крупскі Аляксандр Казіміравіч). У 2016 годзе ў горадзе ўведзены ў эксплуатацыю і заселены 60-ці кватэрныя жылыя дамы «Паўночны-33» і «Паўночны-32» камерцыйнага выкарыстання, уведзены ў эксплуатацыю 60-ці кватэрны жылы дом «Паўночны-34», а таксама быў здадзены ў эксплуатацыю і заселены 12-ці кватэрны жылы дом. Усе дамы пабудаваныя па дзяржаўнаму заказу. Жыллёвыя ўмовы палепшылі 72 сям’і.

IMG_7247

Работнікамі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» «ДРБУ-162» (кіраўнік – Майстрович Аляксандр Мікалаевіч) увесь час вядзецца рамонт і абслугоўванне дарог і вуліц. Сіламі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у тым ліку Казановіч Рымы Меленцьеўны – ландшафтнага архітэктара, унесены неацэнны ўклад у добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на тэрыторыі горада Вілейкі і Вілейскага раёна. Так, па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў 3 катэгорыі, горад Вілейка прызнаны пераможцам.

IMG_7240

У гарадскім парку за сродкі гранта ЕС/ПРААН, накіраваныя на рэалізацыю праекта «Фестываль моладзевых субкультур «Энергія маладосці” (аўтар і кіраўнік – Шляпо Вольга Аляксандраўна), была пабудавана скейтпляцоўка, якая дапоўніла спартыўную зону гарадскога парку.

IMG_7237

Неацэнны ўклад у сваёй прафесіі штодня ўносяць Тамашэвіч Уладзімір Іосіфавіч – кіроўца аўтобуса 1 класа гарадскіх маршрутаў філіяла «Аўтобусны парк № 5» і Соніч Дзмітрый Яўгенавіч – інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Вілейскага вузла электрасувязі, а таксама Кулік Генадзь Уладзіміравіч – майстар участка вадаправода і каналізацыі «Людвінова» Вілейскага водаканала.

IMG_7231

За 2016 год на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы было накіравана больш за 50 мільёнаў рублёў. У раёне актыўна развіваецца сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, паляпшаецца інтэр’ер і вонкавае аблічча гандлёвых прадпрыемстваў. За мінулы перыяд адкрыты 17 гандлёвых аб’ектаў крокавай даступнасці і адзін аб’ект грамадскага харчавання, а званне лепшых работнікаў гэтай сферы па праву заслужылі Дакурна Марына Рыгораўна – загадчык магазіна № 28 «Ля гасцiнца», Салаўёва Ала Міхайлаўна – закройшчык верхняга адзення швейнага цэха КУП «Вілейскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання», Алексяёнак Марыя Мітрафанаўна – загадчык універсамам «Ілля», Шафігуліна Валянціна Іванаўна – прадавец 6 разраду ПГУП «Чыркова».

IMG_7219

Дастойны ўклад у развіццё эканомікі раёна ўносяць работнікі банкаўскіх і страхавых устаноў, якія шукаюць эфектыўныя падыходы да працы з людзьмі і шчыра адданыя сваёй справе. Лепшымі работнікамі дадзенай галіны з’яўляюцца Дубоўская Лілія Уладзіміраўна – кіраўнік аддзялення № 632/37 сектара продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу ЦБП № 632 «АСБ Беларусбанк» і Амосаў Сяргей Іванавіч – страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Вілейскаму раёну.

IMG_7253

Паспяхова развіваецца раён у сферы спорту і турызму, адукацыі, культуры, адраджэння і захавання народных традыцый. Дзякуючы дзейнасці ўстаноў адукацыі, спорту і турызму ствараюцца ўмовы не толькі для выхавання падрастаючага пакалення, але і для ўключэння людзей усіх узростаў у фізкультурна-аздараўленчыя і турыстычныя мерапрыемствы. Асаблівых поспехаў сярод устаноў адукацыі дасягнулі сярэдняя школа № 3 (дырэктар Гіро Мікалай Мікалаевіч), сярэдняя школа № 1 (дырэктар Крышкоўская Іна Віктараўна) і гімназія № 1 «Логас» (дырэктар Воўк Аляксандр Іванавіч). Па выніках удзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнцы раёна ўдастоены 3 дыпломаў. Гэта – Іван Прылепскі, Іван Ануфрыёнак і Ілля Роліч, які, акрамя таго, удастоены ганаровага звання «Вучань года Мінскай вобласці-2016». Сярод лепшых работнікаў сістэмы адукацыі можна вылучыць  настаўніка працоўнага навучання ДУА «Чурлёнскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» – Роліча Аляксея Мікалаевіча, намесніка загадчыка ДУА «Яслі-сад № 3» – Кісель Алену Анатольеўну. Мы ганарымся перамогамі нашых юных спартсменаў і іх трэнераў, у ліку якіх Кірыевіч Сяргей Міхайлавіч. За 2016 год спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву былі падрыхтаваныя 1 майстар спорту, 3 кандыдаты ў майстры спорту, 9 спартсменаў 1 разраду, 91– масавых разрадаў. Лепшымі спартсменамі – Шчарбаковай Лізаветай, Яхімовічам Ягорам, Буракоўскім Іллёй (аддзяленне плавання), Аўласовіч Янай, Гаўрышчук Дар’яй, Траццяк Лізаветай (аддзяленне скачкоў на батуце) у 2016 годзе на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах было заваявана 5 залатых, 8 сярэбраных і 10 бронзавых медалёў. Па праву можа ганарыцца сваімі дасягненнямі ўстанова адукацыі «Вілейскі дзяржаўны каледж», у якім мэтанакіраваная праца, ініцыятыўнасць і прафесійнасць  выкладчыкаў дала магчымасць дасягнуць значных поспехаў у рэспубліканскіх і абласных конкурсах. Сярод лепшых у сваёй галіне майстар вытворчага навучання УА «Вілейскі дзяржаўны каледж» – Сільвановіч Аляксандр Георгіевіч.

IMG_7258

Сфера культуры Вілейскага раёна багатая нацыянальнымі традыцыямі і шматлікімі творчымі дасягненнямі. 2016 год быў адзначаны Годам культуры, а таксама юбілейнымі датамі, якія вызначылі правядзенне значных мерапрыемстваў. З вялікай увагай арганізоўваліся выступленні заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь – нацыянальнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам нашага земляка Міхаіла Казінца. Калектывы ўстаноў культуры не раз пацвярджалі сваё майстэрства на шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах і форумах. А лепшым работнікам сферы культуры па праву прызнаны Цанунін Уладзімір Яфімавіч – акампаніятар народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія». Варта асабліва адзначыць «Дзіцячую школу мастацтваў» (дырэктар Сліжова Наталля Аляксандраўна), чые навучэнцы ў 2016 годзе годна паказалі сябе і занялі прызавыя месцы ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах-фестывалях. Сярод іх – Храмцова Ірына, Аль-Хлейфат Амраан, Місюль Вікторыя і іншыя.

IMG_7261

Заўсёды спяшаюцца на дапамогу тым, каму патрабуецца гэта,»Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання» і «Куранецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». У 2016 годзе сацыяльныя паслугі былі аказаны 1920 грамадзянам, сацыяльная дапамога прадастаўлена 730 сем’ям. Цёплых слоў падзякі за клопат аб маючых патрэбу заслугоўвае, у ліку іншых, сацыяльны работнік 1 катэгорыі ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» – Бяганская Таццяна Аляксандраўна. Важную ролю ў вырашэнні сацыяльных пытанняў гуляюць работнікі аховы здароўя раёна. Праца Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы ў 2016 годзе была накіравана на паляпшэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання галіны. Намаганнямі медработнікаў атрымалася на 6% знізіць паказчык агульнай смяротнасці, а таксама ўзровень захворвання па асноўных захворваннях. Захавалася тэндэнцыя да росту колькасці высокатэхналагічных і асабліваскладаных аперацый. Словы падзякі за прафесіяналізм у працы заслугоўваюць урач-стаматолаг-тэрапеўт загадчык тэрапеўтычнага аддзялення стаматалагічнай паліклінікі Пяркоўская Святлана Леанідаўна, загадчык аптэкі № 119  Альшэўская Клаўдзія Кірылаўна і многія іншыя медработнікі.

IMG_7263

Свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, добраўпарадкаванне тэрыторый ўносяць і сельскія выканаўчыя камітэты. Варта адзначыць пастаянную мэтанакіраваную працу Супрановіч Ірыны Аляксандраўны – старшыні Крывасельскага сельвыканкама, якая была ўдастоена і прэміі “Чалавек года Вілейшчыны”, а таксама Шавялёвай Наталлі Леанідаўны – Людвіноўскага сельвыканкама, Чуковіча Уладзіміра Міхайлавіча – Любанскага сельвыканкама, Судніковіча Ігара Міхайлавіча – Вязынского сельвыканкама. На працягу многіх гадоў добрасумленна выконваюць свае абавязкі кіраўнікі справамі сельвыканкамаў – Кісель Валянціна Іванаўна, Гараніна Вольга Чаславаўна, спецыялісты сельвыканкамаў – Церах Ганна Францаўна, Баран Раіса Леанідаўна.

IMG_7264

На высокім узроўні вырашае пастаўленыя задачы раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У 2016 годзе падраздзяленнямі аддзела ліквідавана 53 пажары. На пажарах выратавана 2 чалавекі. Сіламі РАНС не было дапушчана буйных пажараў, а таксама пажараў на аб’ектах грамадскай формы ўласнасці. Праваахоўнымі органамі раёна рэалізаваны комплекс аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў па аздараўленні крымінальнага становішча, абароне дзяржавы і грамадзян ад злачынных пасягацельстваў. Лепшым супрацоўнікам у гэтай сферы прызнаны Кляпец Вадзім Іванавіч – старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі.

IMG_7269

Шчырыя словы падзякі гучалі і для паважаных ветэранаў вайны і працы, якім несупынна выказваюцца словы падзякі раённым выканаўчым камітэтам, Саветам дэпутатаў. Асабліва была адзначана праца савета ветэранаў за той значны ўклад і тую работу, што праводзіцца па ідэйна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

IMG_7275

Пасля ўрачыстай цырымоніі перадавікоў і тых, хто прыйшоў з імі раздзяліць радасць, чакаў святочны канцэрт, падрыхтаваны таленавітымі і неардынарнымі супрацоўнікамі Палаца культуры. Здзівілі прысутных і ўстановы дашкольнай адукацыі, якія напярэдадні святочнай імпрэзы прадэманстравалі паказ экамоды з матэрыялаў, што,здавалася б,і не маюць другога жыцця. А майстры сцэны Вілейшчыны прадставілі цудоўны канцэрт, з выступленнямі лепшых песенных і танцавальных калектываў, а таксама салістаў горада і раёна, з адметным вядзеннем афіцыйнай часткі трыма таленавітымі вядучымі – Ганнай Раенка, Вольгай Шляпо і Ганнай Царык. Шчымліва кранальнай была акцыя, калі ўпершыню падчас такога мерапрыемства на святочную сцэну былі запрошаны лепшыя працоўныя дынастыі раёна, агульны стаж работы якіх ў розных галінах народнай гаспадаркі перавышае 800 год. І тут на сцэне Палаца культуры яны перадалі сімвалічны агмень ад старэйшага пакалення малодшаму, каб і надалей працягвалася традыцыя сямейных дынастый у прафесіі.

Сяргей ГАНЧАР
Фота аўтара і Аляксея КАМІНСКАГА

IMG_7344

   IMG_7284

IMG_7293

IMG_7297

IMG_7302

IMG_7326

IMG_7331

IMG_7336

IMG_7344


Написать комментарий

НОВОСТИ

Вопросы о направлении заводчан на сельхозработы, о жилье в общежитии и другие обсуждались на приёме у Валерия Вишневского

Список актуальных вакансий по Вилейке и Вилейскому району на 20.04. 2017 г.

Весна-2017 на Вилейском водохранилище с высоты полёта

На Радуницу в Вилейке по окончании службы будет организован автобус по маршруту пл.Ленина-Северное кладбище

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Список актуальных вакансий по Вилейке и Вилейскому району на 20.04. 2017 г. - 21 Апрель 2017 (509)
  • Как будет выглядеть 200-метровая велодорожка в Нижнем парке Вилейки - 21 Апрель 2017 (441)
  • "Скорая помощь" везла больного с инфарктом и насмерть сбила на переходе девушку в Гродно - 21 Апрель 2017 (295)
  • Весна-2017 на Вилейском водохранилище с высоты полёта - 21 Апрель 2017 (247)
  • 145 лет ОСВОДу. Вилейская спасательная станция - лучшая по итогам областного смотра-конкурса в 2016 - 21 Апрель 2017 (241)
  • Вопросы о направлении заводчан на сельхозработы, о жилье в общежитии и другие обсуждались на приёме у Валерия Вишневского - 21 Апрель 2017 (203)
  • Ежегодно на белорусских кладбищах оказывается около 1 млн пластиковых цветов - 21 Апрель 2017 (98)
  • 30 июня в Вилейке пройдёт второй фестиваль молодежных субкультур «энергия молодости» - 21 Апрель 2017 (71)
  • Школьники Вилейки примут участие в образовательном проекте «Чытаем па-беларуску з velcom» - 21 Апрель 2017 (66)
  • Велікодныя сустрэчы - 21 Апрель 2017 (29)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    30 июня в Вилейке пройдёт второй фестиваль молодежных субкультур «энергия молодости»

    Как будет выглядеть 200-метровая велодорожка в Нижнем парке Вилейки

    СЧЕТ для перечисления денежных средств в день проведения республиканского субботника 22 апреля

    Школьники Вилейки примут участие в образовательном проекте «Чытаем па-беларуску з velcom»

    Вопросы о направлении заводчан на сельхозработы, о жилье в общежитии и другие обсуждались на приёме у Валерия Вишневского

    Список актуальных вакансий по Вилейке и Вилейскому району на 20.04. 2017 г.

    Велікодныя сустрэчы

    145 лет ОСВОДу. Вилейская спасательная станция — лучшая по итогам областного смотра-конкурса в 2016

    27 апреля депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна проводит прием граждан

    Лукашенко: очковтирательство в вопросе достижения средней зарплаты Br1000 недопустимо

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика