Выйшаў трэці выпуск альманаха «Вілейскі павет»

Гісторыка-краязнаўчы гадавік «Вілейскі павет» – гэта зборнік аўтарскіх публікацый, якія прысвечаны Вілейскаму рэгіёну, а таксама тэрыторыям, што ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці.

У пачатку гэтага года выйшаў новы выпуск, трэці па ліку, “Вілейскага павету”, які складаецца з найцікавейшых публікацый пра гістарычныя падзеі, лёсы, што звязаныя з Вілейшчынай, а таксама пра гісторыю вёсак і мястэчак рэгіёну і суседніх населеных пунктаў.

Адной з цікавейшых публікацый з’яўляецца пераклад кнігі «Мой тата» Тадэвуша Козел-Паклеўскага. Аўтар – польскі прафесар гісторыі, нашчадак шляхецкага роду, продкі  якога жылі на Вілейшчыне, у маёнтках  Кастыкі і Сэрвач.

Кніга

Вілейская паэтка Клаўдзія Дубовік падае ў альманаху некаторыя абразкі са сваёй кнігі апавяданняў “Багданава – вёска нашага дзяцінства”. Ураджэнец Вілейшчыны Ілірык Вараўка, які больш за шэсцьдзясят гадоў жыве ў Польшчы, прасачыў гісторыю з’яўлення назвы свайго роднага мястэчка Ілі. А таксама апісаў, як і чаму мястэчка Іля ператварылася ў Іллю ці Ілью. Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч апублікаваў працяг сваіх успамінаў, на гэты раз апісваецца перыяд з 1966 па 1992 гады.

Дзяніс Лісейчык і Анатоль Сцебурака звярнуліся да архіўных матэрыялаў па гісторыі стварэння і знікнення Беркаўскай парафіі, што была ў Вілейскім павеце, а сёння ў складзе тэрыторыі Мядзельскага раёна.

Даўні вандроўнік “шляхамі графа Канстанціна Тышкевіча” па рацэ Віліі Міхась Міхалевіч падае матэрыял пра “Рыбалку на Вяллі” з цікавымі сведчаннямі старажылаў беларускіх і літоўскіх вёсак уздоўж ракі,што распавядалі пра былы і сучасны лоў рыбы, пра тое, якую рыбу і як трэба лавіць. Таксама ў артыкуле змяшчаюцца і рэцэпты прыгатавання рыбы.

Віктар Жыбуль працягвае публікаваць спадчыну пазаштатнага карэспандэнта “Нашай Нівы” даўгінаўца Вульфа Сосенскага. Выдатны даследчык Аляксандр Зайцаў падае грунтоўнае, па выніках шматлікіх экспедыцый даследаванне пра культавыя камяні з ямкамі Вілейскага раёна, з багата апавядальным легендавым насычэннем і занатаванымі ўспамінамі старажылаў, а таксама фотаздымкамі. Краязнаўца і архітэктар Анатоль Капцюг апублікаваў матэрыял пра будаўніцтва храма-помніка ў Вілейцы падчас Першай сусветнай вайны і пра камень аўтара “Літоўскіх малюнкаў”. Старшы навуковы супрацоўнік вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава распавяла пра лёс і творчасць мастака Уладзіслава Страмінскага, што жыў і працаваў у Вілейцы. Гэты матэрыял стасуецца з матэрыяламі пра ўспаміны Кацярыны Кобры,жонкі Уладзіслава Страмінскага, выдадзенымі іх дачкой Нікай Страмінскай, што таксама падаюцца ў альманаху.

Альковіцкі ксёндз і краязнаўца Анатоль Парахневіч падае біяграфію ксяндза Казіміра Дарашэвіча, які з 1931 па 1965 гады служыў у Даўгінаўскай парафіі. Цікавым з’яўляецца і матэрыял аўтара Валерыя Калясінскага пра вілейскі архіў польскага капрала Антона Сальвука і пра невядомыя фотаздымкі гісторыі Вілейшчыны. Лявон Куксіновіч сваім артыкулам аддае даніну памяці вядомаму вілейскаму краязнаўцу і збіральніку Яўгену Петрыкевічу, якога нядаўна не стала.

Цікавым падаецца і аповед Яна Палачанскага пра вывучэнне беларускім і французскім даследчыкамі кнігі пра напалеонаўскага афіцэра з “вілейскім” следам. А таксама пераклады Яўгена Казінца кнігі Бэры Рубіна “Дзеці Даўгінава”. Усе змешчаныя ў штогодніку аповеды і артыкулы вельмі грунтоўныя і насычаныя гістарычнымі фактамі, цікавымі біяграфіямі.

Гісторыка-краязнаўчы гадавік багата ілюстраваны архіўнымі і аўтарскімі фотаздымкамі, успамінамі і дакументамі. Укладальнікамі гадавіка з’яўляюцца віляйчане – літаратар Сяргей Макарэвіч і краязнавец Дзяніс Канецкі. Выданне выйшла пры падтрымцы дабрачыннага фонду «Вяртанне».
Кожны, хто цікавіцца гісторыяй сваёй мясцовасці, гістарычнымі асобамі і падзеямі, можа набыць зборнік у кнігарні і сувенірнай краме вілейскага краязнаўчага музея.

Сяргей ГАНЧАР. 

Фота Сяргея Макарэвіча


Написать комментарий

НОВОСТИ

Федерация профсоюзов Беларуси выступила с инициативой объявить следующий год Годом человека труда

27 июня состоится концерт, посвященный 50-летию образования Вилейского отдела охраны

Мини-футбол «Край. Футбол. Вместе». 25 июня пройдут игры заключительного тура группового этапа турнира

Вілейшчына напярэдадні Вялікай Рэвалюцыі

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейка гуляет 4 дня. Полная программа празднований с 30 июня по 3 июля. Салют состоится в полночь - 22 Июнь 2017 (1283)
  • С чем у жителей Вилейки ассоциируется День молодежи? - 22 Июнь 2017 (290)
  • Детский оздоровительный лагерь с дневным пребыванием «РАДУГА» приглашает детей на 2-ую смену - 22 Июнь 2017 (227)
  • В Вилейке 22 июня прошел митинг, посвященный Дню памяти и скорби (ФОТО) - 22 Июнь 2017 (201)
  • Для жителей Вилейки разработают велокарту - 23 Июнь 2017 (176)
  • На ферме в Язнях сильный ветер повредил более 50 листов кровли (ФОТО) - 22 Июнь 2017 (149)
  • Мини-футбол «Край. Футбол. Вместе». 25 июня пройдут игры заключительного тура группового этапа турнира - 23 Июнь 2017 (87)
  • 27 июня состоится концерт, посвященный 50-летию образования Вилейского отдела охраны - 23 Июнь 2017 (76)
  • На территории Вилейского района 29 июня проведут "Час пассажира" - 22 Июнь 2017 (74)
  • Практически на каждом объекте строительства, реконструкции и капитального ремонта имеются нарушения правил пожарной безопасности – Вилейский РОЧС - 22 Июнь 2017 (66)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Для жителей Вилейки разработают велокарту

    Ночью пьяный водитель «БМВ» попытался скрыться от ГАИ (ВИДЕО)

    Вилейские адвокаты 26 июня проведут бесплатные юридические консультации для малоимущих.

    Надо бросать курить!

    Федерация профсоюзов Беларуси выступила с инициативой объявить следующий год Годом человека труда

    27 июня состоится концерт, посвященный 50-летию образования Вилейского отдела охраны

    Мини-футбол «Край. Футбол. Вместе». 25 июня пройдут игры заключительного тура группового этапа турнира

    Вілейшчына напярэдадні Вялікай Рэвалюцыі

    На полі з раніцы да вечара…

    У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна блізіцца да завяршэння нарыхтоўка кармоў

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика