Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагародзіў віляйчанку нагрудным знакам

Факты
Са старажытных часоў людзі з вялікай павагай адносіліся да магутнай стыхіі – вады. Умелі ацаніць яе якасці і смак. На жаль, у мінулым застаюцца празрыстыя крынічкі і чыстая калодзежная вада. Але мы заўжды вяртаемся да першакрыніц, асновы жыцця на Зямлі – вады. І нездарма ў сённяшніх рэаліях асобнае месца ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі займаюць прадпрыемствы водазабеспячэння. Раённае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Вілейскі водаканал» заўжды вызначалася стабільнасцю і высокай якасцю паслуг, якія прадстаўляе насельніцтву раёна. Штогадовая праца Вілейскага водаканала накіравана на бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў горада Вілейкі і Вілейскага раёна вадой пітной якасці, а таксама аказанне паслуг па транспарцiроўцы i ачыстцы сцёкавых вод. Вілейскі водаканал сёння – гэта сучаснае прадпрыемства з абноўленым энергазберагальным абсталяваннем, аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыяй вытворчых працэсаў. І вось толькі некаторыя лічбы, якія яскрава дэманструюць выніковасць працы нашых водаканальшчыкаў. За 2016 год рост аб’ёмаў вытворчасці склаў 104,2% да ўзроўня 2015 года. Страты па няўлічаным расходзе вады ў 2015 годзе былі 25,7% ад паднятай вады, а ў цяперашні час – 18,1%.  З года ў год на 1–2% зніжаецца ўзровень норм выдаткаў электраэнергіі на пад’ём і падачу вады, а таксама на ачыстку сцёкаў. Паказчык па энергазберажэнню ў 2016 годзе склаў – 4%, што з’яўляецца станоўчым вынікам выканання даведзеных паказчыкаў. Дарэчы, на нядаўнім свяце перадавікоў народнай гаспадаркі за дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках за 2016 год Вілейскі водаканал быў занесены на раённую Дошку Гонару і ўзнагароджаны Пераходзячым Сцягам. Вынікі яскравыя.

Вада – аснова жыцця і прафесіі.  Але гонар і славу прадпрыемству ствараюць, канешне ж, працаўнікі, якія кожны дзень старанна і якасна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Для РКУП «Вілейскі водаканал» такім супрацоўнікам з’яўляецца і Ульская Ала Вадзімаўна, якая амаль трыццаць год аддана працуе на прадпрыемстве.

20170322_165050– Ала Вадзімаўна адна з самых працаздольных супрацоўнікаў, якая з’яўляецца высакакласным прафесіяналам, – характарызуе сваю падначаленую дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мікалаевіч Міна, які таксама заўжды “хварэе” і перажывае за свой калектыў і сваю працу, а ў такія моманты не без падставы ганарыцца падначаленымі. – Увесь калектыў паважае яе за высокі прафесіяналізм, адказнасць і добразычлівасць.

А падстава для гонару кіраўніцтва і калег самая значная – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Вілейскага водаканала Ала Вадзімаўна Ульская  ўзнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».  І атрымала яна высокую ўзнагароду якраз напярэдадні свайго прафесійнага свята на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў Мінску, і ўручыў знак непасрэдна міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Церахаў Аляксандр Аляксандравіч.

– Гэта сапраўды вельмі прыемна і ганарова, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Ала Вадзімаўна. – Але я звычайны супрацоўнік, які проста выконвае свае абавязкі.

Канешне, як і многія іншыя, мая суразмоўца вельмі сціплы чалавек, якая не лічыць, што праца каля трыццаці год на адным месцы – гэта нейкае дасягненне, як і бездакорнае выкананне сваіх абавязкаў.

– Я сама родам з Полацкага раёна Віцебскай вобласці, па размеркаванні ў 1988 годзе прыехала ў Вілейку пасля заканчэння Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Адразу спадабаўся горад, гасцінна і па-сяброўску сустрэў калектыў. Так і засталася тут, – шчыра ўсміхаецца Ала Вадзімаўна. – Усё, што я маю ў прафесійным плане – любоў да працы, мэтанакіраванасць – гэта ад маіх бацькоў. Мой тата, Вадзім Якаўлевіч, працаваў галоўным інжынерам у мясцовым саўгасе ў Полацкім раёне, заўжды старанна і з душой выконваў свае абавязкі. Матуля, Зінаіда Віктараўна, была загадчыцай магазіна і таксама мела вялікую павагу сярод калег і кіраўніцтва. Безумоўна, усё закладваецца бацькамі. Тое ж самае мы імкнемся прывіваць і свайму сыну, які зараз навучаецца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на факультэце машынабудавання і аўтамабільнага транспарту. Яго поспехі – гэта наш гонар.

Падчас размовы пра прафесію Ала Вадзімаўна толькі сціпла адзначае, што проста робіць сваю справу. Але ўсё ж такі крыху дзеліцца і распавядае пра сваю спецыфіку дзейнасці.

– Свой працоўны шлях у Вілейскім водаканале я пачынала інжынерам водазабеспячэння і каналізацыі, затым была інжынерам другой, першай катэгорыі, вядучым інжынерам і зараз працую начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела. Мая галоўная задача – каардынаванне і накіраванне дзейнасці падраздзяленняў прадпрыемства па распрацоўцы мерапрыемстваў па павышэнню ўстойлівасці і надзейнасці працы сетак і збудаванняў вадаправода і каналізацыі, удзел у распрацоўцы і ўкараненні перадавых тэхналогій апрацоўкі пітной вады і ачысткі сцёкавых вод і іншае.

Ала Вадзімаўна адзначыла, што выкарыстоўваючы ў паўсядзённым жыцці ваду простыя людзі нават не задумваюцца, а як жа яна здабываецца, колькі складаных і высокатэхнічных працэсаў трэба выканаць, каб забяспечыць кожнага якаснай і адпавядаючай ўсім нормам вадой.

– Сам працэс вытворчасці вельмі цікавы. Як і мая справа, якой я займаюся ўжо, жахліва прадставіць, амаль трыццаць год. Але прыемна, што ёсць вынік. Нездарма ў народзе кажуць: «Без вады і ні туды, і ні сюды». Мы забяспечваем насельніцтва, прадпрыемствы, сельгасарганізацыі, цэлыя населеныя пункты, мікрараёны вадой. Водазабеспячэнне – важны фактар функцыянавання інфраструктуры нашага раёна. Мы працуем для людзей.

І гэта сапраўды важна, калі вынікі тваёй працы робяць жыццё вакол цябе лепшым і камфортным. З прафесійным святам,паважаныя камунальшчыкі і працаўнікі сферы бытавога абслугоўвання. Вы робіце наша жыццё утульным, за што мы вам шчыра ўдзячны.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадстаўлена Алай УЛЬСКАЙ


Написать комментарий

НОВОСТИ

В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами - 18 Август 2017 (594)
  • Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета» - 18 Август 2017 (411)
  • Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт - 18 Август 2017 (370)
  • На Вілейшчыне ёсць першая тысяча! - 18 Август 2017 (336)
  • Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын - 18 Август 2017 (242)
  • В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней - 18 Август 2017 (234)
  • Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча - 18 Август 2017 (188)
  • Об организации призыва граждан 1990-1999 годов рождения на срочную военную службу, службу в резерве в августе-ноябре 2017 года - 18 Август 2017 (106)
  • Парады тым жыхарам Вілейшчыны, хто шукае якія-небудзь звесткі пра сваіх родных - 18 Август 2017 (85)
  • ТОП-5 достопримечательностей Калининграда от уроженца Вилейки - 18 Август 2017 (82)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт

    Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча

    Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами

    В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

    Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

    23 августа с заместителем начальника УВД Миноблисполкома полковником милиции ВЫСОЦКИМ Виктором Владимировичем будет осуществляться «прямая телефонная линия»

    22 августа состоится «прямая телефонная линия» заместителя начальника инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области КОНОВАЛОВА Юрия Викторовича

    Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

    У пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая»

    Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика