На конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці ад Вілейскага раёна будуць прадстаўлены 14 работ

25 сакавіка на базе сярэдняй школы № 3 г. Вілейкі прайшоў заключны тур раённага конкурсу работ навучэнцаў даследчага характару. Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання творчай асобы, якая валодае навыкамі даследчай дзейнасці, павышэння цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў і садзейнічання самарэалізацыі асобы навучэнцаў.

IMG_5842

На заключным этапе конкурсу для ўдзелу было заяўлена 83 работы навучэнцаў з 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Па выніках папярэдняга адбору было прадстаўлена на конкурснае спаборніцтва 58 работ навучэнцаў у адзінаццаці секцыях: фізіка, матэматыка і інфарматыка, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, геаграфія і краязнаўства, біялогія і экалогія, хімія, гісторыя і грамадствазнаўства, замежная філалогія, энергазберажэнне, а таксама гуманітарныя веды.

IMG_5848IMG_5852

Як адзначыла падчас ўзнагароджвання высокае журы, узровень даследчых прац у гэтым годзе быў вельмі высокі. Вучні дэманстравалі бліскучыя веды замежных моў, навучалі вырабляць тратуарную плітку, а таксама правільна выбіраць гарошак для прыгатавання салата «Аліўе». Журы падчас конкурсу змагло пагуляць у ваенную «стратэгію», даведалася, што паўсядзённа ела вілейская шляхта, і як можна «зараджаць» мабільныя тэлефоны і слухаць радыёпрыёмнік ад атрыманай малым ветрагенератарам ці гідраакумулюючай электрастанцыяй электраэнэргіі і шмат іншага. Адным словам, мы не зможам, нават пры жаданні, данесці да чытача ўсе даследаванні ў аб’еме аднаго артыкула, бо вілейскія навучэнцы сапраўды прадэманстравалі цудоўныя даследаванні па ўсіх дысцыплінах. Тым больш, што для навучальных прац юных даследчыкаў асноўнымі крытэрыямі ацэнкі былі: навуковасць, выніковасць даследчай працы, змястоўнасць матэрыялу, пісьмовае і лагічнае выкладанне матэрыялу, глыбіня і свабоднае валоданне матэрыялам, уменне аргументавана адказваць на пытанні, валоданне замежнымі мовамі для адпаведнай секцыі – і ўсё гэта было бліскуча прадэманстравана.

IMG_5851

Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама па выніках удзелу ў конкурсе ўзнагароджаны 13 навучэнцаў, пахвальнымі лістамі – 16. У кастрычніку 2017 года на конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці ад Вілейскага раёна будуць прадстаўлены 14 работ: Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» – 5, ад Вілейскай гімназіі № 2 – 2, ад сярэдніх школ № 3, № 5 г. Вілейкі – па 1, ад Нарацкай, Любанскай сярэдніх школ Вілейскага раёна – па 1,ад Даўгінаўскай сярэдняй школы – 1,ад Ільянская сярэдняй школы імя А.А. Грымаця – 1, ад Іжскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа – 1.

IMG_5878

Пажадаем поспехаў нашым юным даследчыкам на абласным этапе, а тым, хто яшчэ толькі пачынае свае першыя крокі ў навуцы,– далейшых вынаходніцтваў і поспеху.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара

IMG_5878

IMG_5876

IMG_5853

IMG_5872

IMG_5873

IMG_5875

IMG_5890


2 Ответов в “На конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці ад Вілейскага раёна будуць прадстаўлены 14 работ”

  1. Родитель:

    Дети молодцы, и учителям спасибо за то, что помогают развиваться нашим детям. В статье не хватает как раз имен этих детей и их руководителей. Ну и поздравляем всех!

  2. Инна Васильевна:

    Список победителей и подготовивших их педагогов разместим на сайте отдела образования, спорта и туризма Вилейского РИК.

Написать комментарий

НОВОСТИ

Факт бесхозяйственности выявлен на Вилейском комбикормовом заводе. На земле под дождем лежало свыше 1000 тонн зерна(ВИДЕО)

Вилейчанину присвоено звание мастера спорта Республики Беларусь по прыжкам на батуте

Он создал первую в Вилейке художественную студию для детей

От удара молнии в Вилейском районе загорелся сарай

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • От удара молнии в Вилейском районе загорелся сарай - 18 Сентябрь 2017 (704)
  • Спасатели обнаружили тело мужчины, когда тушили баню в Вилейском районе (ФОТО) - 18 Сентябрь 2017 (570)
  • Факт бесхозяйственности выявлен на Вилейском комбикормовом заводе. На земле под дождем лежало свыше 1000 тонн зерна(ВИДЕО) - 19 Сентябрь 2017 (339)
  • Вилейчанину присвоено звание мастера спорта Республики Беларусь по прыжкам на батуте - 19 Сентябрь 2017 (319)
  • ГАИ проверит автомобили на изношенность шин - 19 Сентябрь 2017 (227)
  • В Молодечненском районе задержали двоих лесорубов-нелегалов - 18 Сентябрь 2017 (187)
  • Циклон «Томас» натворил бед и в Вилейском районе - 19 Сентябрь 2017 (150)
  • У Вілейцы прайшоў чарговы велапрабег - 19 Сентябрь 2017 (55)
  • Он создал первую в Вилейке художественную студию для детей - 19 Сентябрь 2017 (54)
  • Какие цели ставит перед собой Белорусский фонд мира - 19 Сентябрь 2017 (20)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Циклон «Томас» натворил бед и в Вилейском районе

    ГАИ проверит автомобили на изношенность шин

    Факт бесхозяйственности выявлен на Вилейском комбикормовом заводе. На земле под дождем лежало свыше 1000 тонн зерна(ВИДЕО)

    Какие цели ставит перед собой Белорусский фонд мира

    У Вілейцы прайшоў чарговы велапрабег

    Вилейчанину присвоено звание мастера спорта Республики Беларусь по прыжкам на батуте

    Он создал первую в Вилейке художественную студию для детей

    Сотрудники милиции провели волейбольный матч с учащимися Ильянского колледжа

    У 2017 годзе спаўняецца 120 гадоў са дня першага перапісу насельніцтва Беларусі

    21 сентября проведет прием граждан Генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» СТЕПАНОВ Денис Олегович

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика