Вострыя пытанні са смеццем у гаражна-будаўнічых каператывах і далейшае развіццё праграм па асобным збору другасных матэрыяльных рэсурсаў

Вострыя пытанні са смеццем у гаражна-будаўнічых каператывах, далейшае развіццё праграм па асобным збору другасных матэрыяльных рэсурсаў

На гэтым тыдні адбылося пасяджэнне Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, на якім галоўным пытаннем заслухоўвалася тэма «Аб рабоце па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Вілейскага раёна ў 2016 годзе і задачах на 2017 год». Тэма важная і яна не раз асвятлялася на старонках раёнкі, прыкладам з’яўляецца нядаўні матэрыял аб справаздачы старшыні раённага Савета дэпутатаў, дзе былі закрануты пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі ў сельскіх Саветах. Аднак сёння звернемся да матэрыялаў, якія дакладвалі на выканкаме начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Гарланаў і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Сабалеўскі.

Як адзначыў падчас свайго выступлення Мікалай Георгіевіч, на 2016 год службамі раёна быў распрацаваны, а рашэннем Вілейскага раённага выканаўчага камітэта за № 271 ад 26 лютага 2016 года быў зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па навядзенні ў 2016 годзе парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Вілейскага раёна. Планам прадугледжвалася прывядзенне ў належны эстэтычны стан аб’ектаў сельскагаспадарчага, сацыяльна-культурнага, вытворчага, жыллёва-камунальнага, дарожнага, лесагаспадарчага прызначэння i iншых аб’ектаў. Распараджэннем старшыні райвыканкама № 127р ад 5 красавіка 2016 года зацверджаны спіс тэрыторый агульнага карыстання горада Вілейкі і раёна і замацаванне іх за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі з указаннем рэгламенту работ у мэтах добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі.

б2

Территория прилегающая к складу щепы

б1

Территория после проведения субботника

За 12 месяцаў 2016 года ўсе запланаваныя рашэннем № 271 ад 26 лютага 2016 года мерапрыемствы раённага плана па навядзенні ў 2016 годзе парадку за зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў выкананы. Заданне па рэканструкцыі меліярацыйных зямель выканана на 100%, заданне па скошванні ў межах меліярацыйнай сеткі выканана на 161%. Заданне па вывазу арганічных угнаенняў выканана на 112%. На працягу 1352 км праведзены работы па падтрыманні ў належным стане палос адводу аўтадарог, ўборцы адходаў, дрэў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане (360%). Аднак звярталася ўвага на тое, што ДЭУ-63 неабходна завяршыць работы па ўборцы небяспечных дрэў на аўтадарозе Р-29.
На правядзенне работ па абмежаванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага хімічным спосабам з мясцовага бюджэту ў 2016 годзе было выдзелена і асвоена 26 тысяч рублёў. Работы праведзены на плошчы 10,5 га. За несвоечасовае і няпоўнае прыняцце мер па барацьбе з баршчэўнікам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся службовыя асобы філіяла «Аграфірма «Ілля» ЗАТ «РАСТЭМ» і ДП «Стайкі».

На тэрыторыі г. Вілейкі ГУП «Вілейская ЖКГ» праводзіліся работы па фарміраванні  крон дрэў у цэнтральнай частцы горада па вуліцы 1 Мая, Камсамольскай – сфарміравана  крон 240 дрэў і 81 кустоўя. Праведзена ўборка тэрыторый зялёных зон і месцаў масавага адпачынку, 7 паркаў і сквераў, 6 аўтамабільных парковак. Прыбрана 118 тон грунту з абочын дарог г. Вілейкі. На плошчы 37,6 тысяч квадратных метраў выкананы рамонт тратуараў і пад’язных дарог, праведзена грэйдзіраванне вуліц і дарог з жвіровым пакрыццём.

б6

Уборка ул. Гагарина

У г. Вілейка пасаджана 450 адзінак дрэў і 1200 дэкаратыўных кустоў, ўладкавана газона на плошчы 2,4 га, высаджана 44320 штук кветак. Пэўныя аб’ёмы работ па добраўпарадкаванні выкананы сельскімі выканаўчымі камітэтамі. Устаноўлена 320 новых агароджаў домаўладанняў. Знесена 174 старых дамоў і гаспадарчых пабудоў, падмуркаў – 71. Лепш за ўсіх дадзеная праца арганізавана ў Людвіноўскім сельсавеце. У 2016 годзе на тэрыторыі Даўгінаўскага сельсавета не знесена ніводнага састарэлага дома. У бягучым годзе пры запланаваных да зносу сельвыканкамам 10 дамоў ужо знесена 18 дамоў і падмуркаў, працягнуцца працы па зносе яшчэ дзесяці. На 2017 год Хаценчыцкі  сельвыканкам не ўнёс прапанову па зносе састарэлага жылля, дадзеную працу трэба правесці і ўнесці змены ў раённы план мерапрыемстваў, – адзначыў Мікалай Сабалеўскі.

б4

Несанкционированная свалка отходов у д.Поповцы

На тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў ўбрана 766 аварыйных дрэў, драўняна-хмызняковай расліннасці ўбрана на плошчы 410 га, праведзена 144 суботнікі. Вяліся работы па добраўпарадкаванні сельскіх могілак (выдалена 428 аварыйных дрэў, на плошчы 85,8 га выдалена драўняна-хмызняковая расліннасць), праведзены суботнікі па добраўпарадкаванні 172 могілак. На добраўпарадкаванне могілак затрачана больш 27115 рублёў, з іх прыцягнута 7475 рублёў сродкаў грамадзян. Па пытаннях навядзення парадку на зямлі праведзена 542 абследаванні тэрыторый суб’ектаў гаспадарання і 7978 тэрыторый прыватных падворкаў. Выдадзена 2842 загады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.

б5

Территория, прилегающая к ГСК №2

Вілейскі раён налічвае 407 населеных пунктаў, у тым ліку без насельніцтва – 26, з насельніцтва ад 1 да 10 чалавек – 148 населеных пунктаў. Абыходжанне з камунальнымі адходамі ў раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай, узгодненай Мінаблкамітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў лістападзе 2014 года. Усяго ў Вілейскім раёне ўстаноўлена 1908 кантэйнераў. У 2016 годзе дадаткова ўстаноўлена 40 кантэйнераў для збору другаснай сыравіны ў сельскіх населеных пунктах. У бягучым годзе набыта 144 кантэйнера. Аднак, нягледзячы на планава-рэгулярны вываз адходаў сіламі ГУП «Вілейская ЖКГ»,паблізу некаторых населеных пунктаў утвараюцца несанкцыянаваныя звалкі (напрыклад, у в. Папоўцы Нарачанскага сельскага Савета, агр. Лукавец Хаценчыцкага сельсавета).

На тэрыторыі раёна маецца 3 садаводчыя і 8 гаражных кааператываў. Ва ўсіх кааператывах маюцца дамовы з ГУП «Вілейская ЖКГ» на вываз камунальных адходаў. Аднак на тэрыторыях,прылеглых да ГБК № 2, ГБК «ЗБІНО», сістэматычна ўтвараюцца сметнікі, у ГБК «ЗБІНО» кантэйнеры разламаныя і патрабуюць замены. У ГБК «Зеніт 2002» не абсталяваны кантэйнерныя пляцоўкі. З мэтай прадухілення стварэння  несанкцыянаваных звалак неабходна ўсталяваць агароджу ГБК № 2.

У раёне маецца 20 унутрыгаспадарчых кар’ераў. Толькі кар’еры ДЛГУ «Вілейскі вопытны лясгас», ААТ «Нарачанскія зоры», ААТ «Чурлёны» адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Астатнім сельгаспрадпрыемствам неабходна правесці работы па рамонце агароджаў і ўстаноўцы інфармацыйных аншлагаў.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадстаўлена аддзелам  архітэктуры і будаўніцтва


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Агрофирма «Илья» выставлена на торги

Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

Крещенские купания и освящение воды прошли в Вилейке (ФОТО,ВИДЕО)

В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (12 –28 января) - 19 января 2018 (2018)
  • Крещенские купания и освящение воды прошли в Вилейке (ФОТО,ВИДЕО) - 19 января 2018 (1213)
  • Автомобиль сделал "сальто" во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала - 18 января 2018 (494)
  • О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн  - 18 января 2018 (386)
  • Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе - 18 января 2018 (227)
  • Дом остался без кровли в Вилейском районе - 18 января 2018 (217)
  • Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай - 18 января 2018 (191)
  • Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед - 18 января 2018 (173)
  • В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы - 19 января 2018 (152)
  • Гимназисты в Вилейке "оживляют" роботов - 18 января 2018 (131)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Не рискуй своей жизнью…

    Контрольное мероприятие «Наши дети»

    Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

    За 2017 год по Вилейскому району выявлено 56 случаев хищений электроэнергии

    Егор РОВДО: «Отдыхая у воды, не теряйте голову»

    «Агрофирма «Илья» выставлена на торги

    22 января на радиостанции «Минская волна» состоится выступление кандидатов в депутаты Минского областного Совета депутатов

    В главном финале Рождественского турнира команда «ЖКХ» обыграла энергетиков

    Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

    Количество разыгрываемых наград на II Евроиграх увеличится

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.