Вілейшчыну наведаў Пасол Украіны, каб ушанаваць памяць выдатнага дзеяча Піліпа Орліка

У гэтым годзе адзначаецца 345-годдзе з дня нараджэння нашага земляка, ураджэнца вёскі Касута, выдатнага беларуска-украінскага палітычнага дзеяча, паэта і перакладчыка, аўтара Першай ўкраінскай Канстытуцыі, гетмана Украіны – Піліпа Орліка.

4 красавіка новапрызначаны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Юр’евіч Кізім наведаў Касуту, малую радзіму выбітнага палітычнага дзеяча Піліпа Орліка, дзе разам з намеснікам старшыні Вілейскага райвыканкама Святланай Дзяруга і старшынёй Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Запавіт», старшынёй грамадскай камісіі па ўшанаванню памяці Піліпа Орліка Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра» Галінай Калюжнай, а таксама актывам украінскай грамады ў Рэспубліцы Беларусь прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятнага знака гетману Украіны.

IMG_6098

Дадзеная паездка на пачатку дыпламатычнай дзейнасці пасла ў Беларусі не выпадковая, бо для кожнага ўкраінца вёска Касута з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі іх Бацькаўшчыны, месцам яднання нашых народаў, нашай агульнай гісторыі. Дзень наведвання малой радзімы П.Орліка быў прызначаны напярэдадні 307-й гадавіны першай украінскай канстытуцыі «Пакта і Канстытуцыі законаў і вольнасцяў Войска Запарожскага», што адзначалася 5 красавіка. У сваёй прамове да прысутных пасол выказаў падзяку землякам выдатнага палітычнага дзеяча за ўвагу да гістарычнай памяці, а таксама адзначыў важнасць захавання агульнай украінска-беларускай культурнай і духоўнай спадчыны. Затым Ігар Кізім  падчас невялікага экскурса пазнаёміўся з гісторыяй вёскі Касута, наведаў Петрапаўлаўскі храм, падмуркі былой сядзібы Малахоўскіх – роду яго маці, што жылі тут у сяле Касута. Падчас сустрэчы адбылося і абмеркаванне запланаваных у гэтым годзе мерапрыемстваў па святкаванню 345-годдзя з дня нараджэння аўтара Першай украінскай Канстытуцыі, гетмана Украіны, і далейшыя планы па ўшанаванню памяці выдатнага дзеяча – Піліпа Орліка. У гэтым кантэксце былі абмеркаваны сумесна са старшынёй Крывасельскага сельвыканкама Ірынай Супрановіч і галоўным архітэктарам Вілейскага раёна Дзмітрыем Гарланавым і планы далейшага добраўпарадкавання памятнага месца ў вёсцы Касута, рэалізацыя праекта стварэння музея гісторыі вёскі і роду Орлікаў-Малахоўскіх.

Наведаўшы горад Вілейку,пасол сустрэўся са старшынёй Вілейскага райвыканкама Віктарам Катом, падчас якой адбыўся абмен думкамі па пытаннях украінска-беларускага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў кантэксце развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. Ігар Кізім адзначыў таксама даўнейшае шматгадовае плённае супрацоўніцтва пасольства з кіраўніцтвам і грамадскасцю Вілейскага раёна і абяцаў прыехаць на штогадовы фэст на свята Пятра і Паўла ў Касуту і наведаць радзіму сябра Тараса Шаўчэнка, беларускага паэта-дэмакрата, ураджэнца вёскі Карэкаўцы Эдварда Жалігоўскага, вядомага ва Украіне пад псеўданімам Антон Сава.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Впервые на Вилейском водохранилище проведут фотослет

На Вилейщине стартует акция «Я люблю тебя, жизнь!»

Вилейские спасатели несколько раз в день выезжают на тушение сухой травы

На этой неделе будут ловить нарушителей правил поведения на ж/д путях

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Мужчина, приревновав сожительницу к родственнику, ударил её ножом в живот – Вилейский район - 25 Май 2017 (278)
  • В Вилейском районе возрождается турслёт выпускников - 25 Май 2017 (202)
  • Перерывы между занятиями в белорусских школах станут короче - 25 Май 2017 (140)
  • Впервые на Вилейском водохранилище проведут фотослет - 25 Май 2017 (129)
  • С 4 по 30 июня в Вилейке проводятся Дни устойчивой энергии. Покажут ветрогенератор, проведут мастер-классы, концерт и фаер-шоу - 25 Май 2017 (120)
  • В Молодечненском районе неудачная шутка над пенсионером закончилась уголовным делом - 25 Май 2017 (89)
  • Почувствовать себя настоящим спасателем смогла журналистка "ШП" - 25 Май 2017 (69)
  • 4 июня в агр. Долгиново состоится районный праздник Сёмуха - 25 Май 2017 (53)
  • В Молодечно бывший работник автомойки вынес из нее пылесосы и моющие аппараты - 25 Май 2017 (34)
  • В Молодечно грабитель схватил за горло девушку и снял с ее рук два кольца - 25 Май 2017 (31)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Молодечненском районе неудачная шутка над пенсионером закончилась уголовным делом

    Мужчина, приревновав сожительницу к родственнику, ударил её ножом в живот – Вилейский район

    Ученые из 10 стран соберутся в Полоцке на конференцию к 500-летию белорусского книгопечатания

    Перерывы между занятиями в белорусских школах станут короче

    4 июня в агр. Долгиново состоится районный праздник Сёмуха

    Еврокомиссар усомнился в идее энергоблокады БелАЭС. Ему показали станцию с воздушного шара

    Почувствовать себя настоящим спасателем смогла журналистка «ШП»

    В Молодечно бывший работник автомойки вынес из нее пылесосы и моющие аппараты

    Впервые на Вилейском водохранилище проведут фотослет

    С 4 по 30 июня в Вилейке проводятся Дни устойчивой энергии. Покажут ветрогенератор, проведут мастер-классы, концерт и фаер-шоу

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика