Віляйчанін праходзіць альтэрнатыўную службу ў бальніцы. Тры гады працы па 10 гадзін

“Славік, давай, вось, падлогу прыбярэш”, — кажуць невысокаму 20-ці гадоваму хлопцу ў Шчучынскай бальніцы. Тут Вячаслаў Шупляк праходзіць альтэрнатыўную службу, хоць сам ён з Вілейкі, служыць за 216 кіламетры ад дома. Ён — прадстаўнік рэлігійнай абшчыны “Сведкі Іеговы”, трымаць у руках зброю не можа па перакананнях. Таму замест службы ў войску 1,5 года, ён будзе тры гады працаваць у бальніцы па 10 гадзін, пяць дзён на тыдзень, піша Еўрарадыё

“Інвентарная) Вёдры пад мыццё і іншае”

“Нашу дакументы, прыбіраю, дапамагаю з ляжачымі хворымі, мяту двор, нашу пасцельную бялізну, дапамагаю разносіць ежу, адвесці кагосьці на рэнтген, дапамагаў у рамонце. Калі прыйшоў на службу, не ведаў, да чаго рыхтавацца, першы год жа альтэрнатыўная служба ў краіне. Служу тут ужо тры месяцы. Дзе служыць, я не выбіраў”, — распавядае Вячаслаў Шупляк.

«Прачынаюся ў 06:30, у бальніцы ўжо ў 8 раніцы. Адразу разношу дакументы, статыстыку па хворых, праціраю пыл, потым разношу ежу», — распавядае Вячаслаў, пакуль мые падлогу ў калідоры.

Яго зарплата — 250 рублёў, гэта 131 долар. Трапіць на такую службу было няпроста, не ўсе разумелі, як гэта працуе. Да службы Вячаслаў працаваў кіроўцам, скончыў ліцэй.

“Дакуменцікі, даведачкі, разношу адразу пасля планёркі”

“Вучыўся ў Смалявіцкім аграрна-тэхнічным ліцэі. Добра, не давялося з дзяўчынай расставацца, — жартуеВячаслаў. — Калі пераязджаў сюды, яе не было. Я вадзіцель-міжнароднік па спецыяльнасці. Хачу пасля службы працаваць па спецыяльнасці, з дзяцінства аўтамабілі люблю. Можа, застануся тут, у Шчучыне, пасля службы. Добры горад!”

Пакуль размаўляем, супрацоўніцы бальніцы абмяркоўваюць альтэрнатыўную службу. “Дык навошта гэта трэба, каля жанчын тут, тры гады, за спадніцамі. Лепш бы траншэі дзе капаў”, — кажа адна.

Іншая спрачаецца: “Ды ён тут стамляецца больш, чым на тых траншэях”.

“Вуліцу я таксама мяту, добра, лісця цяпер няма”

Новае заданне: Вячаславу трэба дапамагчы хвораму, заправіць ложак. Ён служыць у аддзяленні неўралогіі, тут шмат ляжачых. Потым ідзём з каталкай за бялізнай у іншы корпус. Там выдаюць два вялікія мяхі, і каталка станавіцца цяжкай, Вячаслаў з цяжкасцю яе закатвае на лесвіцу.

Далей — невялікі перапынак, можна папіць гарбаты ў сястрынскай. Там сястра-гаспадыня прызнаецца, што зарабляе менш за Вячаслава на некалькі дзясяткаў рублёў. А яна яго прамая начальніца.

“Не без медыцынскага гумару пад гарбату”

У Беларусі закон “Аб альтэрнатыўнай службе” пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня 2016 года. Але першыя прызыўнікі адправіліся на такую службу толькі зімой 2017-га. Альтэрнатыўная служба даступная толькі тым, хто не можа прымаць прысягу і насіць зброю з-за рэлігійных перакананняў. Каб на такую службу адпусцілі, трэба даказаць ваенкаму свае перакананні, а таксама прынесці даведку з рэлігійнай абшчыны. Прызыўнікоў-альтэрнатыўшчыкаў ніхто не пытае, дзе і кім яны хочуць служыць. Дома не пакідаюць нікога. Альтэрнатыўную службу на дадзены момант у Беларусі праходзіць 51 чалавек. Яны служаць у бальніцах, лясных гаспадарках, сельскагаспадарчых арганізацыях. Тыя, хто служыць альтэрнатыўна, падпарадкоўваюцца не Мінабароны, а Міністэрству працы і сацыяльнай абароны.

“Усё тыя ж даведкі, тут іх пішуць”
“Часам на службе можна папіць кавы ў сястрынскай”
“Адціскаем і мыем падлогу”
“Прымаю бялізну ў медсястры-гаспадыні. Пакуль не цяжка”
“А на такой каталцы перавозяць хворых на працэдуры”
“Мыю палаты, хворым сумна, размаўляюць”
“І пыл з палічак трэба працерці”
“Хутка канец чарговага дня, двор падмесці, і дадому)”

Написать комментарий

НОВОСТИ

В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Житель Вилейского района спрятал арестованное имущество и заработал уголовное дело - 17 Август 2017 (348)
  • Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами - 18 Август 2017 (336)
  • Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета» - 18 Август 2017 (303)
  • Вилейчанин за совершение в пьяном виде ДТП с тяжкими последствиями для здоровья приговорён к 4 годам "химии" - 17 Август 2017 (297)
  • Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт - 18 Август 2017 (251)
  • На Вілейшчыне ёсць першая тысяча! - 18 Август 2017 (244)
  • Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын - 18 Август 2017 (152)
  • В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней - 18 Август 2017 (143)
  • Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча - 18 Август 2017 (120)
  • В магазине «Детский мир» вилейские спасатели проведут акцию «В центре внимания – дети!» - 17 Август 2017 (118)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейчанка обворовала свою подругу, когда делала ей ремонт

    Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча

    Около 50 медработников Вилейки стали безвозмездными донорами

    В августе сотрудники Вилейского РОЧС 18 раз выезжали на ос и шершней

    Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

    23 августа с заместителем начальника УВД Миноблисполкома полковником милиции ВЫСОЦКИМ Виктором Владимировичем будет осуществляться «прямая телефонная линия»

    22 августа состоится «прямая телефонная линия» заместителя начальника инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области КОНОВАЛОВА Юрия Викторовича

    Путь велопутешественника, впервые приехавшего в Беларусь, лежал через Вилейский район

    У пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая»

    Пять учителей Вилейки приняли участие в областном этапе конкурса «Формула умного лета»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика