На гэтым стаіць жыццё

З самага ранку неба палохала цёмнымі хмарамі і даволі сцюдзёным ветрам. Здавалася, што вось-вось выпадзе мокры снег, пра які папярэджвалі сіноптыкі. На шчасце, не збылося, а неўзабаве надвор’е пачало лагаднець, і вось ужо з-за хмар паказалася сонейка… Звычайны вясновы дзень, які, кажуць людзі, год корміць… Каб паглядзець,  чым цяпер заняты вяскоўцы ў клопатах пра будучы ўраджай, мы з самага ранку выехалі на Іжаншчыну, у ААТ «Чурлёны». Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр  Грымбоўскі, які толькі месяц на гэтай пасадзе, быў заняты неадкладнымі  справамі, таму сустрэцца з ім нам не  ўдалося. Ды гэта не бяда.  Малады кіраўнік толькі пачынае працаваць у нашым раёне,  таму добрых падстаў для сустрэч з ім, верыцца, будзе нямала. Адна, дарэчы, ужо ёсць: «Чурлёны» –  гаспадарка, якая сёлета ў ліку першых у раёне распачала сяўбу.  Вось і гэтай раніцою на мехдвары ў Іжы працаўнікі рыхтаваліся да выезду ў поле. Начальнік участка Уладзімір Дрозд даваў механізатарам нейкія ўказанні, абмяркоўваў з імі дзённы план. Тут мы сустрэліся з вядомым механізатарам гаспадаркі  Валерыем Місюлём, які шчыруе на гэтых палетках больш за чвэрць веку.

DSCF2419

– Цяпер заняты на сяўбе яравой пшаніцы, – растлумачыў нам Валерый Мікалаевіч. – Надвор’е сёння спрыяе, выязджаем у поле, таму, прабачце, пакуль няма вольнага часу на доўгія размовы.

Ну як не зразумець чалавека ад зямлі, прафесіянала сваёй высакароднай справы! Развіталіся з ім і ўзялі курс на Лыцавічы, дзе ля адміністратыўнага будынка сустрэліся з галоўным аграномам гаспадаркі Леанідам Холадам.  Па дарозе да поля ля Новадубава, дзе сеяў авёс малады, але ўжо знакаміты механізатар Аляксандр Верамей, Леанід Паўлавіч падзяліўся клопатамі. Пшаніцу практычна ўжо пасеялі, авёс – амаль што, цяпер вось працуюць з зернебабовымі.

– Сёлетняя вясна спрыяльная, – разважаў па дарозе галоўны аграном.  – Перад сяўбой     на кожным палетку ўбіраем каменне (памочнікі з горада дапамагаюць у гэтай справе), уносім належныя ўгнаенні. Праўда, ёсць у нас яшчэ палі, куды з-за вільгаці тэхніка не можа заехаць, але ж гэта перашкода часовая. Радуюць і азімыя – дружна зазелянелі, падняліся…

Праўда, зазначыў аграном з трыццацігадовым стажам, пакуль што ад нейкіх прагнозаў ён устрымліваецца. І не проста таму, каб, як кажуць людзі, не сурочыць, але і з-за невядомасці, якую хавае нябесная канцылярыя. Бывае ўсякае. Галоўнае, сказаў Леанід Паўлавіч, што людзі працуюць, стараюцца, і гэта дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

DSCF2422

А вось і поле, на якім працуе магутны трактар Аляксандра Верамея. На хвілінку машына прыпынілася ля нас, механізатар спрытна спусціўся ўніз.  Разгаварыліся. Мясцовы, восем гадоў у гаспадарцы. Тут стварыў сям’ю, у якой падрастаюць дзве дачушкі. Маладыя атрымалі ад гаспадаркі жыллё, абзавяліся жыўнасцю – іх падворак не пустуе. Відаць па ўсім,  глыбока пусцілі карані на бацькаўшчыне. І ніколькі, сказаў Аляксандр, не шкадуюць.

Развітваючыся з механізатарам, акцэнтавалі: да хуткіх сустрэч. Так яно і будзе. Упэўнены, што будзем бачыцца з Аляксандрам і іншымі працаўнікамі вёскі і падчас касьбы, і на жніве, і на восеньскіх палявых работах. Бо вясковыя клопаты бесперапынныя і бясконцыя. На гэтым стаіць наша жыццё.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Информация о ходе полевых работ  на 14 апреля 2017 года

Tabl


Написать комментарий

НОВОСТИ

А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья.

В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла

В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика

Сегодня объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра и снега

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В центре города в торгово-офисном здании "тушили" пожар - 17 января 2018 (891)
  • Кинолог Руслан Соловьев: "Нет умных и неумных собак. Есть дрессированные и недрессированные" - 16 января 2018 (493)
  • В Вилейке залили ледовую площадку - 16 января 2018 (426)
  • А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья. - 17 января 2018 (390)
  • Вилейская делегация приняла участие в праздновании 80-летия Минской области - 16 января 2018 (381)
  • В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика - 17 января 2018 (263)
  • Вилейское масло – лучший товар Республики Беларусь 2017 года - 16 января 2018 (233)
  • В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла - 17 января 2018 (208)
  • С Рождественского турнира по спортивно-боевым единоборствам вилейские каратисты привезли 4 медали - 16 января 2018 (150)
  • Названы имена лучших сотрудников в Вилейском РОЧС - 17 января 2018 (84)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    18 января можно будет обратиться за защитой прав и интересов по нарушениям в сфере предоставления услуг ЖКХ и в других сферах жизнедеятельности

    В центре города в торгово-офисном здании «тушили» пожар

    Подведены итоги республиканского конкурса сочинений, эссе, стихотворений «Мая Беларусь. Мая будучыня»

    Названы имена лучших сотрудников в Вилейском РОЧС

    Запрет выхода на лед отменен в Минской области

    Кулинарное шоу «Cудак – не дурак!» состоится в Вилейке

    А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья.

    В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла

    В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика

    Подводим итоги и строим планы на будущее

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.