Чытач-газета

Ад імя ўсіх ветэранаў Вілейскага хлебазавода ў рэдакцыю звярнулася Геня Казіміраўна Козак.
– Кожны з нас нямала гадоў адпрацаваў на прадпрыемстве, – падзялілася жанчына, – таму нам вельмі дорага ўсё, што звязана з заводам. Мы радуемся поспехам сённяшніх хлебапёкаў, тым высокім ацэнкам, дыпломам, якімі адзначаецца прадукцыя віляйчан.
З хваляваннем і ўдзячнасцю Геня Казіміраўна адзначыла, што і родны завод не забывае сваіх ветэранаў.
– У кастрычніку нам выдзелілі матэрыяльную дапамогу для набыцця гародніны, – сказала яна. – І вось да прафесійнага свята, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, павіншавалі нас, уручылі падарункі. Да слёз кранае такая ўвага, і мы, як дзеці, радуемся ёй. Мы рады і за нашага дырэктара Анатоля Пятровіча Сяргея, ганарымся, што і ён, у ліку самых дастойных, будзе прадстаўляць Вілейшчыну на IV Усебеларускім народным сходзе.
Многа цёплых слоў і пажаданняў усяго найлепшага выказалі ветэраны сённяшняму калектыву хлебазавода – за чулыя сэрца, добразычлівасць і памяць.

Што тут скажаш – радуюць такія адносіны да ветэранаў. Хто-хто, а яны заслужылі пашаны сваёй сумленнай працай.

***
Мнагадзетная мама з вуліцы Стаханаўскай Вольга Грыневіч, якая пазваніла на днях у рэдакцыю, падзялілася набалелым:
– Мы з мужам гадуем траіх дзетак, двое старэйшых ходзяць у гарадскую школу №5: сын – у сёмы клас, дачка – у другі. Раніцой на заняткі дзяцей дастаўляе школьны аўтобус, а вось пасля заняткаў вяртаюцца хто як. На днях звоніць мне па мабільным мая школьніца і плача:
– Не магу, мамачка, да вакзала прайсці, тут цягнік вялізны стаіць…
Уявіла я, як дзіцяці няпроста (і вельмі небяспечна!) пераадолець гэту перашкоду. Няўжо ж, падумала, нельга нешта прыдумаць, каб і пасля заняткаў прывозіць дзяцей у нашу Воўкаўшчыну? Магчыма, можна неяк памяняць маршрут «тройкі». Пазваніла з гэтым пытаннем у аўтобусны парк, мне адказалі, што будуць вывучаць гэта пытанне. Не ведаю, ці зразумеюць нас, бацькоў маленькіх вучняў пятай школы.

Вельмі добра разумею мацярынскія пачуцці Вольгі Анатольеўны, заўсёды перажываеш за сваіх школьнікаў. Тым больш за такіх маленькіх. Зразумела, што супраць «вялізных цягнікоў» не папрэш, але ж можа знойдзецца іншае выйсце?
Хочацца спадзявацца, што да прапановы мнагадзетнай мамы (а гэта пытанне, упэўнена, хвалюе не толькі Вольгу Анатольеўну) прыслухаюцца і пастараюцца дапамагчы.
Ірына БУДЗЬКО


Написать комментарий

НОВОСТИ

Какие развлечения ждут юных вилейчан на «Празднике детства и семьи» 1 июня

На Вилейщине проводится совместная акция МЧС и БРСМ «Летний патруль»

Отчётный концерт. Талантов и музыки свет

Слоган для своего города предлагают придумать жителям Вилейки

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Илье прошёл районный праздник Сёмуха - 28 мая 2018 (13)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Илье прошёл районный праздник Сёмуха

    Комната агрессора. Комната для жертвы. «Кризисной комнатой» в Вилейском районе воспользовались 12 человек

    Мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом»

    Факт ДТП – повод для проверки

    Валежник – это не беспорядок…

    Пусть тянутся к солнцу подсолнухи…

    Всё о чеках “Имущество”

    Летняя оздоровительная кампания в 2018 году пройдёт в Вилейском районе в рамках республиканской акции «Малая родина: от изучения к действию»

    ПРИЁМ ГРАЖДАН. Вопросы дома и возле дома

    Артысты Вілейшчыны на першым фестывалі беларускай керамікі «ТэраКот»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика