Велікодныя сустрэчы

Гэтыя дабрачынныя мерапрыемствы, якія ладзяцца некалькі разоў у год раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа сумесна з іншымі  раённымі ўстановамі, асабіста я называю дарогай міласэрнасці. Так-так, менавіта дарогай, якая пачынаецца ў Вілейцы, цягнецца да Куранца, дзе прыезджых з нецярпеннем чакаюць у інтэрнаце для інвалідаў і састарэлых, і далей вядзе ў Іжу, у мясцовую бальніцу сястрынскага догляду.  На працягу некалькіх гадоў па гэтым маршруце едуць неабыякавыя людзі, каб зрабіць святлейшым, весялейшым жыццё тых, у каго, так распарадзіўся лёс, няма родных і блізкіх, а калі і ёсць, то жывуць далёка. З падарункамі і добрым музычным віншаваннем прыязджаюць госці ў сацыяльныя ўстановы.

DSCF2933

Вось і ў мінулы панядзелак, якраз на другі дзень прыгожага свята Вялікадня,  сумеснымі намаганнямі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама была арганізавана такая паездка.  У складзе валанцёраў было многа юных, што вельмі радуе – значыць, пашыраецца гэты рух, які аб’ядноўвае чулых і неабыякавых да чужога болю людзей. Так, у гэты раз у паездку, разам са старэйшымі людзьмі, ехалі танцавальная група «Вільяна» з гімназіі № 2 і валанцёрскі атрад «Белы голуб» з сярэдняй школы № 1.  Дзяўчаты і хлопцы падрыхтавалі гледачам прыгожыя танцы, літаратурную кампазіцыю, абрадавыя гульні.

DSCF2941

Многа цёплых слоў, як і заўсёды, знайшла для нямоглых людзей старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Святлана Лях. Цудоўна вяла сустрэчы Галіна Капцюг. На «ўра» прымаліся песні Зінаіды Крупскай, якую так палюбілі гледачы. Дарэчы, у гэты раз гучала вельмі многа новых песень і адна з іх – «Сястра міласэрнасці», якую Зінаіда Васільеўна напісала нядаўна. Твор ужо стаў гімнам, а падчас гэтых сустрэч стаў добрым падарункам медработнікам, якія працуюць у сацыяльных установах. У атмасферы сямейнасці, душэўнай цеплыні і спагады прайшлі гэтыя сустрэчы, напрыканцы якіх насельнікам інтэрната і бальніцы былі ўручаны падарункі ад Евангелісцкай царквы прыхода  «Хольтэн Штэркадэ» горада Оберхаўзена і ад вілейскага філіяла Маладзечанскага малочнага завода. Расчуленыя такой увагай, людзі задавалі галоўнае пытанне: «Калі прыедзеце да нас зноў?». Пачуўшы канкрэтны адказ, засталіся задаволенымі: значыць, і ўвосень у іх будуць жаданыя госці, і чакае сапраўднае свята.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF2912

DSCF2900

DSCF2867


Написать комментарий

НОВОСТИ

Неделя предпринимательства начинается в Беларуси

Тры тэлевізары і шмат іншых падарункаў атрымалі дзеці з вілейскага інтэрната

21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы

Объем внешней торговли товарами в Вилейском районе в 2017 году возрос на 22,8%

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (21 – 25 февраля) - 20 февраля 2018 (2111)
  • Вилейчанин на перекрёстке вблизи ж/д переезда наехал на пешехода - 20 февраля 2018 (913)
  • Февральские старты вилейских каратистов и каратистки - 20 февраля 2018 (379)
  • Мужчина по пути домой своровал снегозадерживающую сетку  в Вилейском районе - 20 февраля 2018 (347)
  • Пустующий дом двое мужчин оборудовали под «завод» по изготовлению самогона в Молодечненском районе - 20 февраля 2018 (280)
  • Тры тэлевізары і шмат іншых падарункаў атрымалі дзеці з вілейскага інтэрната - 21 февраля 2018 (275)
  • Эксперты назвали топ-5 самых бесполезных советов для автомобилистов - 20 февраля 2018 (209)
  • На территории Вилейского района ГАИ проведёт акцию «Ребенок - главный пассажир!» - 20 февраля 2018 (107)
  • Копи-центр в Вилейке: именная кружка – оригинально и полезно! - 22 февраля 2018 (107)
  • Топ-10 самых популярных в Беларуси мужских имен среди водителей - 22 февраля 2018 (83)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Копи-центр в Вилейке: именная кружка – оригинально и полезно!

    Выборы, молодежь и молодежь в выборах

    Благодарностью УВД Миноблисполкома награжден молодежный профилактический отряд по наркоконтролю Вилейского колледжа

    Топ-10 самых популярных в Беларуси мужских имен среди водителей

    Неделя предпринимательства начинается в Беларуси

    В Год малой родины в Беларуси должен быть наведен идеальный порядок — Кочанова

    Тры тэлевізары і шмат іншых падарункаў атрымалі дзеці з вілейскага інтэрната

    21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы

    Руководством Вилейского РОВД будет осуществлено выступление в трудовых коллективах и учебных заведениях Вилейского района, после чего будет осуществлен прием граждан по личным вопросам

    Транспортная инспекция: актуально и злободневно!

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.